TAIZÉ

Жнівень 2024

Дзяленне і сведчанне праваслаўнай верай

 

«У святле Тваім мы бачым святло»


З 4 па 11 жніўня 2024 года ў Тэзэ пройдзе Трэці тыдзень “Дзялення і сведчання праваслаўнай верай”.

Усе ўдзельнікі прымуць удзел у рэгулярных элементах, прадугледжаных праграмай сустрэч у Тэзэ: супольных малітвах, біблейскіх ўводзінах, а пасля дзяленні па малых групах ды практычных абавязках.

Праваслаўныя літургічныя цэлебрацыі

  • □ Панядзелак, 5 жніўня, 21:30: Вігілія свята Перамянення Пана, раманскі касцёл у Тэзэ
  • □ Аўторак, 6 жніўня, 07:00: Боская Літургія на свята Перамянення Пана, раманскі касцёл у Тэзэ
  • □ Пятніца, 9 жніўня, 20:30: Боская Літургія, якую цэлебруе Мітрапаліт Парыжскі Дзімітрый (Усяленскі Патрыярхат), Храм Паяднання

Дзелячыся праваслаўнае вераю

  • □ Панядзелак 17:30, серада 14:00, чацвер 17:30, пятніца 17:30 сустрэчы праваслаўных хрысціян на розныя тэмы (“Пошук свайго месца ў парафіі”, “Экуменічны і міжрэлігійны дыялог з праваслаўнага пункту гледжання” і г.д.) у адпаведнасці з пытаннямі і інтарэсамі.

Сведчанне аб праваслаўнае веры

Сведчанне аб праваслаўнае веры: адкрытыя для ўсіх ахвотных майстар-класы, якія правядуць праваслаўныя хрысціяне

  • □ Аўторак 17:30, серада 17:30, пятніца 17:30, субота 15:15 ды 17:30.
  • Тэмы і імёны спікераў будуць апублікаваныя пазней на гэтае старонцы.

Дзеля ўдзелу ва ўсім тыдні ці толькі ў праграме выходных, калі ласка, рэгіструйцеся па спасылцы online. (Калі вы прыязджаеце ў суботу, рэгістрацыя неабавязковая. Квіткі на пасілкі будуць даступныя падчас прыёму).

Апошняе абнаўленне: 13 May 2024