• >
  • Паездка ў Тэзэ >
  • Спецыяльная інфармацыя на 2018 г. >
  • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Спецыяльная інфармацыя на 2019 г.
    • Даты 2019 г.
    • Памер грашовае аплаты
    • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
    • Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў
    • Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў: Спецыяльная праграма па тэматыцы навакольнага асяроддзя
  • Моладзевыя сустрэчы
    • Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ
    • Узроставыя групы
    • Умовы засялення ў Тэзэ
    • Здароўе
    • Пытанні асабістае бяспекі
    • Якім чынам зрабіць грашовы ўнёсак за ўдзел у сустрэчы
    • Тыдзень у цішыні
    • Валантарыят у Тэзэ
    • Сведчанні моладзі
      • Цішыня Тэзэ
    • Групы, дарослыя і сем’і
      • Арганізацыя паездкі групы моладзі
      • Спатканні для дарослых старэйшых за 30 гадоў
      • Сустрэчы для сем’яў
  • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
  • Кантактная інфармацыя і рэгістрацыя
  • Спецыяльная інфармацыя на 2018 г.
    • Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў: Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
    • Лета 2018: Семінары спецыяльнага тыдня для моладзі 18-35 гадоў
    • Тыдзень рэфлексіі для моладзі 18-35 гадоў: Трансляцыя з Тэзэ
    • Выходныя для сяброўства паміж маладымі хрысціянамі і мусульманамі: Тэматыка семінараў
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
    • Вялікдзень 2017 у Тэзэ
    • Цягніком і аўтобусам
    • Як самастойна дабрацца да Тэзэ: аўтобусы з Польшчы
    • Бліжэйшыя аэрапорты
    • Мясцовыя таксоўкі і маршруткі
    • З Жэневы да Тэзэ
    • З Ліёну да Тэзэ
  • Мультымедыя
    • Сустрэчы ў Тэзэ: Плакат
Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў
 

Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою

У перыяд з 20 па 27 жніўня ў Тэзэ прайшоў ужо трэці спецыяльны тыдзень разважанняў і рэфлексіі для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў. Спатканне лічыла сабе больш дзвюх тысяч удзельнікаў з розных еўрапейскіх краін, а таксама з усяго свету, гэтым летам на узгорку былі прысутныя таксама 200 валанцёраў з усіх кантынентаў.
У наступным годзе Спецыяльны тыдзень для моладзі адбудзецца паміж 19 і 26 жніўня 2018 г.

Чалавечая адказнасць і пошукі Бога

Як зазначыў Брат Алоіс у сваім разважанні ў чацвер вечарам 24 жніўня, “На гэтым тыдні у нас багата зменаў, што датычаць нашае адказнасці ў грамадстве ў якасці хрысціянаў. У той жа час мы збіраемся разам ля вытокаў веры - супольнае малітвы ды разважаннямі над Пісаннем. Адказнасць чалавека і пошукі Бога - гэта дзве непадзельныя рэчаіснасці. Вось ужо трэці год запар, як мы на ўзгорку арганізуем тыдзень больш глыбокіх разважанняў з рэальнае прысутнасцю розных прамоўцаў з разнастайным дасвядчэннем, за што ім вельмі ўдзячныя”.

Некаторыя спецыфічныя рысы праграмы

  • Штодня прыканцы ранішняе малітвы брат праводзіў біблійнае разважанне для ўсіх прысутных маладзёнаў. Гэтыя разважанні цягам наступных месяцаў будуць апублікаваныя на нашае старонцы Каментуючы фрагменты Бібліі.
  • Пасля абеду моладзь дзялілася сваім дасвядчэннем у малых групах, што былі сфарміраваныя паводле ўзросту, дзеля таго каб пазнаёміцца і глыбей пазнаць тэматыку дня.
  • Пасля абеду штодня ў 18-ым намёце, што знаходзіцца за Oyak’ам, адбываліся артыстычныя прадстаўленні: свята народаў, падчас якога былі паказываныя ўсялякія музычныя прадстаўленні розных культур.
  • Штовечар, а 20-ае гадзіне, два маладзёны з розных куткоў свету дзяліліся сваімі сведчаннямі. У чацвер увечары, пасля свайго разважання, Брат Алоіс перадаў мікрафон маладому праваслаўнаму ліванцу Тэадору, тэкст прамовы якога змешчаны на нашае старонцы Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою.

Шырокі абшар тэматыкі

Раніцаю і апоўдні шэраг прамоўцаў з розных краін і дзядзін жыцця праводзілі варштаты: лідары NGO, акадэміцкія выкладчыкі, высокапастаўленыя чыноўнікі і прадстаўнікі палітычнае сферы, удзельнікі міжрэлігійнага дыялогу, артысты.

Асаблівым госцем быў прысутны ў вёсцы засноўнік ’Аркі’ Жан Ванье, які правёў чатыры круглыя сталы, між іншым адзін з іх на тэму ўсемагутнасці Бога з мусульманскім інтэлігентам Абдэлькадэрам Укрыдам.

Кожнага дня маладзёны былі запрошаныя да ўдзелу ў некалькіх семінарах, што мелі садзейнічаць больш глыбокаму разуменню іх уласнае веры. Сярод тэолагаў з розных цэркваў былі прысутныя між іншым:

  • Катарына Апалка (ням. Katharina Opalka), нямецкая пратэстантка, што ўдзельнічала ў некалькіх абмеркаваннях на тэму адказу Бога на цярпенні ці змены Божага паклікання скіраванага да кожнага з нас.
  • Эндру Біг (анг. Andrew Bigg), малады англіканскі святар, фізік паводле адукацыі, падзяліўся сваім дасвядчэннем дыялогу паміж навукаю і вераю, асабліва наконт паняцця сталасці, застасаванага ў межах сучаснае фізікі і тэалогіі; дадзенае пытанне было тэмаю ягонай дыпломнай працы.
  • Біскуп Гжэгаж Рысь (пол. Grzegorz Ryś), адказны за пытанні новае евангелізацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы, адмыслова прыехаў у Тэзэ з Польшчы. Падчас сваёй прамовы ён паказаў сувязь паміж пакліканнем і стварэннем - праз стварэнне Бог кліча да існавання.
  • Марцін Коп (фр. Martin Kopp), пратэстанцкі тэолаг, адказны за маніторынг пытанняў навакольнага асяроддзя пры Пратэстанцкае Федэрацыі Францыі, які ўдзельнічаў у размове з Агатаю Крох (пол. Agata Kroh), прафесарам гэбраістыкі і габрэйскае культуры, на тэму "наноў адчытваючы Кнігу Быцця ў святле юдэйскае традыцыі і сучасных экалагічных змен".

Сярод тэмаў, прапанаваных да разважанняў, галоўнаю тэмаю была салідарнасць, але былі таксама й іншыя пытанні, сярод якіх:

  • "Ці глабалізацыя загражае нашае ідэнтычнасці?" Сярод іншых прысутнічалі Дамінік Квініё (фр.Dominique Quinio), старшыня Semaines Sociales de France ды Марк Бук (нід. Mark Buck), малады палітык з Нідэрландаў.
  • "Праўда першаю ахвяраю: некалькі істотных момантаў дзеля зразумення канфлікту ў Дэмакратычнае Рэспубліцы Конга, падставы для надзеі і абавязацельстваў”. З удзелам Фастэна Гахімы (фр. Faustin Gahima), актывісту салідарнасці і засноўніка NGO ў ДРК.
  • "Быць маладым цыганам у сённяшняе Еўропе", сустрэча арганізаваная групаю моладзі з цыганскае супольнасці ў Вугоршчыне.
  • "Якое ўласцівае месца рэлігій у грамадстве?" з удзелам Філіпа Ламберта (фр. Philippe Lamberts), еўрапарламентарыя з Бельгіі, Ботана Феледзі (вуг. Botond Feledy), эксперту ў справе міжнароднае палітыкі з Вугоршчыны, а таксама Мухамада Салеха (ар. Mohamad Saleh) з ліванскае Фундацыі Ад’ян (ар. Adyan, ’’Рэлігіі’’).
  • Якім чынам еўрапейскія краіны рэагуюць на прыбыццё такой колькасці мігрантаў? З удзелам Жэрома Віньёна (фр. Jérôme Vignon), старшыні Нацыянальнага Камітэту да спраў беднасці і сацыяльнае выключанасці з Францыі, Філіпа Сэгрэтэна (фр. Philippe Segretain), чальца Semaines Sociales de France ды прадстаўнікоў езуіцкай Службы для мігрантаў.

У Wanagi Tacanku - месцы, што ад 2015 г. кожнага лета прымае ўдзельнікаў праекту ’’ArtTogether’’ - былі прапанаваныя некалькі артыстычных варштатаў. Ніжэй пералік некаторых з тых заняткаў:

  • Крысціян Хансэр правёў у Тэзэ дзень разам з ягонымі караванамі Rêvothèque, што былі пасвечаныя кожнаму; магічны сусвет, каб спыніцца, памарыць, затрымаць подых.
  • "Подых Эцці", французскі пэрформанс, падрыхтаваны групаю "Le Puits" на падставе дзённіка Эцці Хілесум (Etty Hillesum).
  • Былі арганізаваныя некалькі канцэртаў, у тым ліку два арганныя ў храме Прымірэння.
  • Хор Свабоды з М’янмы прадэманстраваў рэцытал пад назваю "Let freedom ring!"

Спецыяльны выпуск газеткі “Taizé Times”

Падчас гэтага тыдня ўдзельнікі прэсавае групы падрыхтавалі справаздачу з бягучага тыдня, уключна з рознымі меркаваннямі з варштатаў, а таксама з інтэрв’ю прамоўцаў і гасцей Тыдня. На чацвёртае старонцы былі змешчаны адрасы ў сеціве большасці арганізацый, што прысутнічалі на Спецыяльным Тыдні. Ніжэй можна пабраць газетку ў фармаце PDF.

PDF - 4.4 Mb

Спецыяльная трансляцыя на Facebook Live чацвярговым вечарам

Падчас Спецыяльнага тыдня ў чацвер увечары адбылася спецыяльная праграма з трансляцыяй праз "Facebook Live", а таксама на старонцы Трансляцыя з Тэзэ. Прамоўцы і маладыя ўдзельнікі дзяліліся найважнейшымі ўражаннямі з мінулага тыдня, па чым адбылася вечаровая малітва і разаважанне брата Алоіса.


Апошняе абнаўленне: 19 September 2017

Для дзённіка

22 - 26 March, Ліван:
Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване
25 - 29 September, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка:
Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу
 Пошук падзей

Падкасты

2019-02-13 : Alleluia 11 + Psalm 145 /Psalm 25/ Señor, que florezca/ Prayer by Brother Alois /Laudate Dominum
IMG/mp3/taize_podcast_2019-02-13.mp3
13 February 2019
2019-02-06 : Alleluia 16 + Psalm 119 /Jn 14,1-12 / Veni Sancte Spiritus/ Prayer by Brother Alois /Stante se Soli
IMG/mp3/taize_podcast_2019-02-06.mp3
6 February 2019
больш...

Новы CD: «LAUDAMUS TE»


Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць: аперацыя Надзея
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні

Паездка ў Тэзэ

  • Спецыяльная інфармацыя на 2019 г.
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Спецыяльная інфармацыя на 2018 г.
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя
  • Юбілей 2015: Аднавіць повязі салідарнасці

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • Італія
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Невялікія часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Адвэнт і Раство ў Тэзэ
  • Расклад на 15 жніўня ў Тэзэ
  • Кантакты
  • Навіны па электроннай пошце
  • Час малітвы ў Тэзэ