Здымак: вечар аўторка, 30 кастрычніка, падчас Франкамоўнага хрысціянскага форума.
з Евангелля св. Марка (3, 13-19)
Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. І устанавіў гэтых Дванаццаць: Сымона, якому даў імя Пётр, Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Баанэргес, што азначае «сыны грому»; і Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба Алфеевага, і Тадэвуша, і Сымона Кананэйца, і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго.
Разважанне брата Алоіса
У дадзеным урыўку з Пісання евангеліст паказвае Езуса ў пэўным месцы, якое на старонках Евангелля Марка паказанае першы раз. Гэта не Кафарнаум, дзе ўжо заўважная варожасць некаторых людзей, не ўскраек возера, дзе навучае натоўп, але ... ўзгорак.
Гэтае месца дакладна азначае для Езуса самотнасць і адыход ад свету, месца малітвы, дзе праз крокі Свайго служэння Ён зноў з’яднаецца ў рэляцыі са Сваім Айцом, каторы ёсць у Небе. Менавіта у тым ізаляваным месцы Езус перажыве вырашальную падзею для будучыні.
Сапраўды, тэкст кажа нам, што Езус паклікаў тых, «каго сам хацеў» і «яны прыйшлі да Яго». Дванаццаць, якіх Ён паклікаў, былі ўсталяваныя, «каб яны былі з Ім», «каб паслаць іх». Таксама яны становяцца Ягонымі сябрамі, што падзяляюць Ягонае жыццё і місію, застаюцца, здаецца, ад пачатку неаддзельнымі.
Сярод гэтых дванаццаці вельмі дзіўная разнастайнасць: Хрыстус яднае людзей, якія без Яго ніколі б не сабраліся разам. Па некаторых падказках, што дае нам гісторыя, мы разумеем, шо гэтыя дванаццаць прадстаўляюць вельмі розныя асабістасці, ад рыбакоў з-над возера да зборшчыказў падаткаў.
Такім чынам, не кроўнае радство ці ідэалагічнае падабенства дазваляюць тым маладым людзям распачаць сумесную прыгоду, але толькі сама асоба Езуса, які заклікае іх да радыкальнае змены жыцця... і нас, каб мы пайшлі за німі.
Мы, якія прагнем павялічваць еднасць сярод хрысціянаў, можам знайсці ў тым аповедзе заахвочванне: на самай справе, тое прыгадвае нам, якім чынам Хрыстус яднае нас, як нашая разнастайнасць знаходзіць у Ім сваю еднасць.
Любоў да Хрыста мае беспасрэдны вынік, які спрычыньваецца да таго, што мы любім братэрскую еднасць. І, сапраўды, мы патрабуем адзін аднаго ў нашае значнае разнастайнасці. Нібы першыя сябры Пана нам не варта баяцца браць адзін ад аднаго, выменьваючыся самымі прыгожымі дарамі нашых хрысціянскіх традыцый.
Вось чаму я вельмі ўдзячны Сусветнаму хрысціянскаму форуму і ягонае франкамоўнае галіне за тое, што вы ўчынілі нас сведкамі жыцця еднасцю. З мінімальнымі структурамі, дзякуючы братэрскаму абмену, форум прымушае нас глыбока і ўважліва шукаць адзінства, дзень па дні, у нашых хрысціянскіх супольнасцях.
Полымя надзеі, каторае Хрыстус запальвае ў кожным з іх, яднае ўсіх ахрышчаных. Зрабіць жа тую еднасць больш відочнаю становіцца ўмоваю полымя любві Хрыста, якое можа ззяць для кожнага, хто шукае надзеі. Прыгадайма словы Езуса: «Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго» (Ян 13, 34).
Ці мы ведаем, што мы, як хрысціяне, маем канкрэтны дар, каб прыгатаваць на зямлі дарогу супакою і даверу? Глыбокая еднасць паміж усімі, хто крочыць за Хрыстом, можа стаць унікальным пачаткам супакою і знакам прымірэння сярод чалавечае сям’і.
Не забывайцеся, што Езус, як чытаем у Евангеллі, паклікаў тых, «каго сам хацеў». Усё пачынаецца ад Яго, не ад нас. Езус выразна тое скажа наконадні Сваёй пакуты: «Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас» (Ян 15, 16).
Калі мы ўсведамляем, што нашыя паслугі і нашыя справы не належаць да нас, але толькі да Хрыста, пад натхненнем адзінага Святога Духа, стае відавочным, што мы можам існаваць і працаваць толькі разам.
Так, нашыя часы патрабуюць адважных жанчын і мужчын, што ўсім сваім жыццём дэманструюць заклік Евангелля да еднасці. Мы абавязаныя гэтаму свету, які так востра патрабуе носьбітаў супакою і еднасці. Добрага вам завяршэння сустрэчы, якая працягвае нашыя пошукі адзінства!