27 March 2023
АбшчынаАпошнія навіны“О, чалавек, сказана табе, што ёсць дабром, і чаго патрабуе ад цябе Пан: паступаць справядліва, любіць міласэрнасць і пакорна хадзіць перад тваім Богам” (Міх 6, 6-8).“Дарагія браты і сёстры ў Хрысце,
так, менавіта сёстры і браты ў Хрысце, нават калі ў Царкве не ўсе мы атрымалі аднолькавыя абавязкі.
Дзякуй, што дазволілі мне правесці гэты дзень з вамі. У Тэзэ мы ад пачатку крочым сінадальным шляхам. Мы адчуваем глыбокую сувязь з Царквою ў (...)
11 March 2023
АбшчынаАпошнія навіныУ чацвер раніцай, 9 сакавіка, наконадні дзясятай гадавіны свайго пантыфікату папа Францішак на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы прыняў брата Алоіса. Між іншым яны абмеркавалі падрыхтоўку мерапрыемства «Разам | Сход народа Божага», якое адбудзецца 30 верасня ў Рыме напярэдадні Сіноду Біскупаў Каталіцкага Касцёла.Чарговы этап па падрыхтоўцы гэтага беспрэцэдэнтнага экуменічнага мерапрыемства, у якім ужо ўдзельнічаюць каля шасцідзесяці (...)
12 February 2023
АбшчынаАпошнія навіныЗ 30 студзеня па 4 лютага ў Тэзэ браты правялі сваю штогадовую Нараду ў Супольнасці. Ніжэй тэкст заключнай малітвы, якую брат Алоіс прамовіў вечарам у суботу, 4 лютага.Адвечны Божа, хвала табе! Ты заклікаеш нас крочыць за Езусам Хрыстом. Ты прагнеш, каб праз нашае братэрскае жыццё мы былі ўзорам той еднасці, якую Хрыстус прынёс усяму чалавецтву.
Мы давяраем Табе усё, што мы абмяркоўвалі цягам апошніх некалькіх дзён – дабрыню, так неабходную для (...)
1 January 2023
АбшчынаАпошнія навіны31 снежня 2022 г. да братоў і ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы ў Ростаку дайшла вестка, што папа-сеньёр Бэнэдыкт XVI адыйшоў да вечнасці. На пачатку малітвы брат Алоіс прамовіў некалькі слоў пашаны, запрашаючы ўсіх прысутных на хвіліну роздумаў. Ніжэй размешчаныя некаторыя ўспаміны, звязаныя з адносінамі пантыфіка з Тэзэ.Смерць папы-сеньёра Бэнэдыкта XVI кранае нашыя сэрцы ў Тэзэ, таму што нашая Супольнасць трывала ў адносінах з ім больш за (...)
6 September 2022
АбшчынаАпошнія навіныТэзэ • Прэс-рэліз | Пятніца, 19 жніўня 2022 г.
Пасля двух гадоў перыяду пандэміі міжнародныя сустрэчы ў Тэзэ вярнуліся да свайго звычайнага рытму. Ад Вялікадня больш за 20 000 маладых людзей пабывалі ў вёсцы, каб тыдзень за тыднем удзельнічаць у прапанаваных намі мерапрыемствах: супольных малітвах, малых дыскусійных групах, тэматычных семінарах, практычных заданнях.
Канец лета адзначаны выключным візітам: у суботу, 27 жніўня, з афіцыйным (...)
21 July 2022
АбшчынаАпошнія навіныЗ 10 па 12 ліпеня на запрашэнне Супольнасці Тэзэ адбылася сустрэча, якая сабрала прадстаўнікоў некалькіх нацыянальных моладзевых службаў і каталіцкіх рухаў, якія займаюцца экуменізмам, а таксама прадстаўнікоў пратэстантаў і англікан. Размовы былі засяроджаны вакол пытання: як сінадальны шлях, які праходзіць у Каталіцкім Касцёле, можа стаць моцным момантам пры пошуку еднасці паміж хрысціянамі і ўсёй чалавечай сям’ёй, ды як заахвочваць да ўдзелу ў (...)
21 March 2022
АбшчынаАпошнія навіныУ панядзелак, 21 сакавіка 2022 г., брат Алоіс, прыёр Супольнасці Тэзэ, быў прыняты на прыватнае аўдыенцыі папам Францішкам. Ад 2013 г. гэтая аўдыенцыя адбываецца штогод, а была запачаткаваная ад часоў папы Бэнэдыкта XVI, калі штогод да Рыму прыязджаў яшчэ брат Ражэ.Першаю тэмаю, якая абмяркоўвалася, была вайна ва Украіне ды ініцыятывы салідарнасці Тэзэ, адрасаваныя для ўкраінскіх уцекачоў. Пасля гэтага брат Алоіс прамовіў перад сінадальным (...)
19 March 2022
АбшчынаАпошнія навіныАд часу распачацця вайны ва Украіне многія хрысціяне ва ўсім свеце моляцца ў інтэнцыі міру. Ніжэй мы прапануем вам расклад такога набажэнства са спевамі ды канонамі Тэзэ.
Існуе таксама магчымасць, каб высылаць свае малітоўныя інтэнцыі братам праз форму на нашае старонцы.Прапанаваны расклад часу малітвы
Спеў
Laudate omnes gentes альбо Славіте всі народи
Малітва брата Алоіса Езу Хрысце, стоячы ў цішыні перад Табою, мы дазваляем узняцца гэтай (...)
3 March 2022
АбшчынаАпошнія навіныСутыкнуўшыся з гуманітарным крызісам, выкліканым вайной ва Украіне, Тэзэ адкрывае платформу дзеля наладжвання кантакту людзей, каторыя могуць прыняць у сябе бежанцаў, якія вымушаныя былі пакінуць Украіну.За апошнія некалькі гадоў багата ўкраіснкае моладзі ўдзельнічала ў еўрапейскіх сустрэчах Пілігрымкі Даверу. Апошнім часам многім сем’ям, асабліва маці з дзецьмі, прыйшлося тэрмінова пакінуць сваю краіну, каб знайсці прытулак у іншым месцы. У (...)
2 March 2022
АбшчынаАпошнія навіныПа просьбе французскага штотыднёвіка La Vie брат Алоіс напісаў артыкул En Ukraine, le mal n’aura pas le dernier mot. Ніжэй вашае ўвазе пераклад на беларускую.Ва Украіне зло не будзе мець апошняга слова
Сёлета перыяд Вялікага посту пачынаецца ў той момант, калі кантынент Еўропы ахапіла вайна. Гэтая трагічная навіна пагружае нас у таямніцу зла. Сам Езус спазнаў гэты канчатковы досвед, калі добраахвотна на крыжы згадзіўся адмовіцца ад свайго жыцця: (...)