28 February 2022
АбшчынаАпошнія навіны2 сакавіка, серада
Падтрымліваючы ініцыятыву посту й малітвы, прапанаванаю папам Францішкам, Абшчына Тэзэ прыме ўдзел у малітве за мір ва Украіне ў сераду, 2 сакавіка. 26 лютага, субота
Вечаровую малітву ў гэты дзень папярэдзіла доўгае і вымоўнае маўчанне ў інтэнцыі супакою ва Украіне, катораму папярэднічала наступная малітва, якую прамовіў брат Алоіс:
Уваскрослы Хрысце, перабываючы перад Табою ў маўчанні, узносім гэтую палымяную малітву: няхай (...)
31 January 2022
АбшчынаАпошнія навіныЯк і кожны год, напрыканцы студзеня браты правялі сваю Нараду ў Супольнасці. Ніжэй тэкст заключнай малітвы, якою брат Алоіс падзяліўся ўвечары нядзелі 30 студзеня.
Хрыстэ Езу, славім Цябе ўсім сэрцам. Ты хочаш учыніць нас сведкамі Божае любові ў разгар вялікіх змен, якія адбываюцца ў грамадстве і ў Царкве. І таму мы дзякуем Табе за дар адзінства, які Ты даеш нашай маленькай Абшчыне: гэта неацэнны скарб, пра які мы хочам клапаціцца.
Гэты скарб (...)
20 January 2022
АбшчынаАпошнія навіныШтогод з 18 па 25 студзеня хрысціяне ўсяго свету ўдзельнічаюць у Тыдні малітваў аб еднасці. Сёлета гэты тыдзень малітваў падрыхтавала Рада Цэркваў Блізкага Ўсходу. Ніжэй вашае ўвазе некалькі спосабаў прыняць удзел у гэтым тыдні праз лучнасць з Тэзэ.Супольная малітва з Радай Цэркваў Блізкага Ўсходу
Сёлетняя тэма, якая была абрана Радай Цэркваў Блізкага Ўсходу: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму”. Прапанаваная тэма, у (...)
27 December 2021
АбшчынаАпошнія навіныДарагія родныя і сябры,
у гэты дзень, калі арцыбіскуп Дэсманд Туту адыйшоў да вечнасці, мне б хацелася выказаць сваю сімпатыю, а таксама прыхільнасць усёй Супольнасці Тэзэ да вас, якія таварышылі яму падчас ягонага жыцця і змагання на працягу амаль шасцідзесяці пяці гадоў.
Дух Уваскрослага Хрыста зрабіў яго крыніцаю мудрасці і мужнасці для Паўднёвае Афрыкі ды рэшты свету ў самыя змрочныя гадзіны апартэіду, а таксама на працягу ўсяго шляху да (...)
10 October 2021
АбшчынаАпошнія навіныУ суботу, 9 кастрычніка 2021 г., брата Алоіса запрасілі выступіць у Рыме з прамоваю на распачацце каталіцкага Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, які будзе трываць цягам двух наступных гадоў. Ніжэй мы публікуем тэкст звароту.
Дзякуй, Святы Ойча, за скліканне гэтага сінода. У Тэзэ мы былі вельмі кранутыя, што нас запрасілі на адкрыццё. Дзякуй таксама за традыцыю запрашаць дэлегатаў з іншых Цэркваў. Будзе вельмі істотна пачуць ад іх аб іх (...)
4 April 2021
АбшчынаАпошнія навіныНа гэтае старонцы змешчаны ўсе даступныя ў сацыяльных медыях Тэзэ разважанні на Вялікі тыдзень і Вялікдзень.Як і заўсёды, кароткі фрагмент сённяшняга чытання з Бібліі можна знайсці на нашае старонцы, акрамя таго на гэтае старонцы можна знайсці словы брата Алоіса з малітвы апоўдні. Вербніца, 28 сакавіка
Здымкі з малітвы ля крыніцы св. Стэфана
Разважанне на дзень | брат Сцівен Панядзелак, 29 сакавіка
Разважанне на дзень | сястра Габі
Трансляцыя (...)
5 February 2021
АбшчынаАпошнія навіныУ аўторак, 2 лютага, адыйшоў у вечнасць брат Сільвен. Да апошніх дзён ён перабываў у добрай форме, але пасля сумеснай вячэры з братамі знянацку пачуў сябе блага. Ён памёр амаль адразу. Яму было 87 гадоў.
Урастыстасці ў яго памяць адбыліся апоўдні ў пятніцу, 5 лютага, у Храме Паяднання ў Тэзэ.
[1] Малітва брата Алоіса
Хвала табе, Божа ўсяго чалавецтва, за нашага брата Сільвена, за доўгае жыццё, якое ты яму даў на зямлі, і за яго сціплую і (...)
2 February 2021
АбшчынаАпошнія навіныЯк і кожны год, сёлета з 26 па 31 студзеня браты правялі сваю супольную нараду. Ніжэй заключная малітва брата Алоіса.
[3]
Хвала табе, Божа жыцця. Мы звяртаемся да цябе падчас вялікіх выпрабаванняў, якія перажывае чалавецтва. Дазволь нам спакойна прыняць наш удзел у гэтых выпрабаваннях.
Нашае заступніцтва становіцца яшчэ больш палымяным: пакажы сваю прысутнасць тым, хто пакутуе ад каранавірусу, іншых формаў хвароб, экалагічных бедстваў, (...)
6 December 2020
АбшчынаАпошнія навіныЗвонку Храма Паяднання, як тое было заўсёды ў папярэднія гады ў часе Адвэнту, ля дарогі былі ўсталяваны яслі. З тыдня на тыдзень, па меры набліжэння Калядаў, у іх будуць дадавацца чарговыя элементы.
Штотыдзень цягам Адвэнту на канале Абшчыны ў YouTube будзе размяшчацца біблійнае разважанне брата (з напісамі па-французску). Малітву, якая чытаецца братам Алоісам падчас супольнае малітвы апоўдні, можна знайсці, як звычайна, кожнага дня на (...)
19 August 2020
АбшчынаАпошнія навіныДарагія беларускія сябры,
з вялікаю ўвагаю мы ў Тэзэ сочым за навінамі з вашае ўкаханае краіны. Памятайце, што ў гэтую хвіліну мы вельмі блізкія з вамі. Мы ўзгадвалі пра вашу краіну падчас супольнае малітвы, і разам з маімі братамі я малюся за вас наступнымі словамі:
Уваскрослы Хрысце, Ты ведаеш нашы клопаты і выпрабаванні. І нястомна Ты кажаш нам: нічога не бойцеся, Я тут. Хрысце, мы даручаем Табе беларускі народ, у прыватнасці тых, хто (...)