Крыху гісторыі

Гісторыя, пачаткі

Усё пачалося ў 1940 г., калі 25-гадовы тады брат Ражэ выехаў з краіны, дзе нарадзіўся - Швейцарыі, - каб пасяліцца ў Францыі - на радзіме сваёй маці. У маладосці ён хварэў на сухоты, што праз працяглы час пазбаўляла яго актыўнага ўдзелу ў жыцці. Менавіта тады ў ім наспела ўнутранае перакананне стварэння супольнасці, якая ў цэнтры свайго жыцця размясціла дзве асноўныя евангелічныя рысы: прастату і дабрыню сэрца.

Калі распачалася другая сусветная вайна, брат быў перакананы, што так, як ягоная бабуля ў часе першае сусветнае вайны, павінен несці дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкае жыццёвае сітуацыі. Малая вёска Тэзэ, дзе ён пасяліўся, знаходзілася побач з дэмаркацыйнай лініяй, якая дзяліла Францыю на дзве часткі. Гэта было добрае месца, каб прымаць бежанцаў, што ратаваліся ад вайны. Сябры з Ліёну перадавалі адрас Тэзэ ўсім, хто меў патрэбу. Ведалі, што там яны знойдуць прытулак.

Дзякуючы невялікай пазыцы брат Ражэ набыў у Тэзэ пусты дом разам з сядзібаю, што пуставалі ўжо некалькі гадоў. Прапанаваў адной са сваіх сясцёр, Жэнеўеве, каб прыехала яму на дапамогу. Сярод бежанцаў, якіх прымалі ў вёсцы, між іншым былі габрэі. Матэрыяльных сродкаў, якія былі ва ўласнасці, бракавала. Не было праточнай вады; па пітную ваду трэба было хадзіць у вёску да студні. Харчаванне таксама было кепскім, складалася галоўным чынам з супу, які гатаваўся з кукурузнае мукі, што танна набывалася на суседнім млыне. Шануючы асобаў, якіх брат Ражэ прымаў, ён маліўся ў самотнасці. Часцяком хадзіў спяваць у лес, далёка ад дому. Жэнеўева тлумачыла ўсім, што будзе лепей, калі кожны паасобку памоліцца ў сваім пакоі, каб некаторыя з бежанцаў - габрэі ці агностыкі - не адчувалі сябе няёмка.

Бацькі брата Ражэ здавалі сабе справу, што іхнія сын і дачка знаходзяцца ў небяспецы. Яны звярнуліся да сябра сям’і, французскага афіцэра на пенсіі, каб апекаваўся дзецьмі. Увесну 1942 г. той папярэдзіў іх, што іх дзейнасць была выкрытая, і таму яны павінны адразу выехаць за мяжу. Да канца вайны брат Ражэ перабываў у Жэневе, і там з першымі братамі распачаў манаскае жыццё. Да Тэзэ яны маглі вярнуцца ў 1944 г.

JPEG - 10.1 kb

Манаскія зарокі першых братоў

У 1945 г. адзін малады юрыст, што жыў у тым жа рэгіёне, стварыў таварыства, што павінна было займацца апекаю над сіротамі, што засталіся без бацькоў у выніку вайны. Прапанаваў братам, каб некаторых з ніх прынялі ў Тэзэ. Але з-за таго, што абшчына мужчынаў не магла займацца дзецьмі, брат Ражэ папрасіў сваю сястру Жэнеўеву, каб яна вярнулася да Тэзэ і апеквала дзяцей, як бы была прыёмнаю маці. Па нядзелях браты таксама прымалі ў сябе нямецкіх вязняў, што былі інтэрнаваныя ў лагеры, недалёк Тэзэ.

Цягам наступных гадоў да супольнасці далучаліся іншыя маладыя мужчыны. На Вялікдзень 1949 г. сямёра з іх разам склалі абавязак назаўсёды захоўвываць цэлібат, жыць у абшчыне і як мага простага жыцця.

У часе доўгіх рэкалекцый у цішыні зімою 1952-1953 гг. засноўнік Супольнасці напісаў Канстытуцыю Тэзэ, дзе падаў братам "галоўныя правілы, якія робяць магчымым жыццё ў абшчыне".

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19485.html - 11 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France