Спатканні для дарослых старэйшых за 30 гадоў

У Тэзэ акрамя моладзі ад 15 да 29 гадоў прымаем таксама дарослых асобаў ва ўзросце больш 30 гадоў. Аднак з увагі на вялічэзную лічбу маладзёнаў і вельмі сціплыя варункі, якія мы можам прапанаваць, таму, калі ласка, просім вас зразумець пэўныя абмежаванні, што вынікаюць з гэтае прычыны - прыезд толькі раз у гаду.

Асобы старэйшыя за 30 гадоў, самотныя і сямейныя пары могуць прыехаць на ўвесь тыдзень (ад нядзелі да нядзелі) альбо на некалькі дзён у пачатку тыдня (прыбыццё ў нядзелю), альбо прыканцы тыдня (выезд у нядзелю). Больш доўгі побыт немагчымы. Таксама мы не можам прыняць групы асобаў, старэйшых за 30 гадоў.

Удзел у спатканнях Тэзэ вымагае перабывання на месцы праз увесь час побыту і ўключэння ў рытм дня, што вызначаецца трохразоваю супольнаю малітваю цягам дня, біблійнымі ўводзінамі і малымі групамі падзелу.

Калі мы атрымаем рэгістрацыйную форму, мы пацвердзім, ці можна прыехаць у выбраным часе, ці трэба будзе змяніць дату прыбыцця.

Даты

Калі ласка, пазбягайце прыбыцця пад час Вялікага Тыдню, у Вялікодным Тыдні, а таксама ад паловы ліпеня да канца жніўня. У тыдні, калі выпадае Унебаўшэсце Пана, а таксама тыдзень перад і тыдзень пасля Ўрачыстасці Ўсіх Святых мы прымаем толькі тых дарослых, што з’яўляюцца апякунамі моладзі. Калі ласка, праверце на гэтае старонцы, калі выпадаюць тыя тыдні ў гэтым годзе. Акрамя таго, штогод ад 25 снежня па 6 студзеня прыём не будзе здзяйсняцца, бо ў той час адбываюцца штогадовыя Еўрапейскія Спатканні Моладзі.

У Вялікодны тыдзень і ў тыдзень па Ўрачыстасці Спаслання Святога Духа днём прыбыцця і выезду ў парадку выключэння будзе панядзелак, а не нядзеля.

Абмежаванні

Можа здарыцца, што ў найбольш масавыя тыдні не зможам прыняць асобаў, што позна вышлюць сваю рэгістрацыйную форму свайго ўдзелу. Перад канчатковым запланаваннем падарожжа, калі ласка, пачакайце на нашае пацверджанне прыняцця вашае рэгістрацыйнае формы.

З групай маладзёнаў можа прыехаць максімальна 5 асобаў ва ўзросце больш 30 гадоў, а калі група большая, колькасць такіх асобаў не павінна перабольшваць 20%, г. зн. адна дарослая асоба на 5 маладзёнаў. У гэтую лічбу дарослых асобаў таксама ўключаныя бацькі, што прымаюць удзел у праграме для сем’яў. Магчымы прыезд яшчэ дзвюх дарослых асобаў, калі тыя з’яўляюцца апякунамі 15-16-гадовых падлеткаў у групе. Часам мы можам крыху змяніць гэтыя абмежаванні для груп, што прыбываюць з іншых кантынентаў: перад канчатковым планаваннем падарожжа, калі ласка, праверце, якія маюцца магчымасці. Дзеля таго, каб пазбегнуць непаразуменняў і расчараванняў, звяртаем увагу кіраўнікоў груп, што мы запрашаем у Тэзэ групы, удзельнікамі якіх з’яўляюцца асобы ад 15 да 29 гадоў.

Побыт, што распачынаецца ў сярэдзіне тыдня і выходзіць па-за межы бліжэйшае нядзелі, ёсць немагчымы.

- Да Тэзэ не можна прывозіць хатніх жывёлаў.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19517.html - 22 July 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France