Падрыхтоўка часу малітвы

Як мы можам працягваць супольную малітву? Людзі часта задаюць гэтае пытанне пасля перабывання ў Тэзэ або таксама пасля ўдзелу ў адной з сустрэчаў па-за Тэзэ.

Вось, у такім разе, некаторыя з найбольш важных элементаў, неабходныя, каб перайсці да падрыхтоўкі да малітвы, якая мае медытатыўны характар і “не мае ні пачатку, ні канца”.

Каб пачаць малітву, абярыце адну з двух хвалебных песняў.

Псальм

Ісус маліўся гэтымі векавымі малітвамі свайго народу. Хрысціяне заўсёды знаходзілі ў іх крыніцу жыцця. Псальмы пагружаюць нас у вялікую супольнасць усіх веруючых. Нашыя нягоды і радасці, наша вера ў Бога, наша прага і нават наша туга знаходзяць свой выраз у псальмах.

Адзін або два чалавекі могуць чаргавацца ў чытанні ці спяванні вершаў псальмаў. Пасля кожнага верша, усе адказваюць “Алілуя” ці іначай спяваюць аднадушнае ўсхваленне. Калі вершы спяваюцца, яны павінны быць кароткімі, як правіла, два радкі. У некаторых выпадках, супольнасць можа спяваць фінальныя акорды пакуль спяваюцца сольныя вершы. Калі вершы чытаюцца, а не спяваюцца, яны могуць быць больш доўгімі. Неабавязкова чытаць увесь псальм. Не саромейцеся абіраць толькі некалькі вершаў і заўсёды самыя даступныя з іх.

Чытанне

Чытанне Святога Пісання - гэта спосаб дасягнення “невычэрпнае крыніцы, праз якую Бог аддае сябе прагнучым людзям” (Арыген, ІІІ стагоддзе). Біблія - гэта “ліст ад Бога да стварэнняў”, што дазваляе ім "адкрыць сэрца Бога ў словах Божых" (Рыгор Вялікі, VI стагоддзе).

Абшчыны, якія рэгулярна моляцца, звычайна чытаюць кнігі Бібліі ў сістэматычнай форме. Але для штотыднёвай ці штомесячнай малітвы павінны быць абраныя больш даступныя чытанні, таксама і тыя, што пасуюць да тэмы малітвы ці адпаведнага перыяда. Кожнае чытанне можа пачынацца словамі “Чытанне з…” ці “Евангелле паводле Святога…” Калі ёсць два чытанні, першае можна выбраць са Старога Запавету, Пасланняў, Дзеяў Апосталаў або кнігі Апакаліпсісу св. Яна; другое заўсёды павінна быць з Евангелляў. У гэтым выпадку медытатыўная песня можа быць праспяваная паміж чытаннямі.

Добрым будзе выбраць песню да або пасля чытання, праслаўляючы святло Хрыстова. Пакуль яна спяваецца, дзеці ці маладзёны могуць выйсці наперад са свечкамі, каб запаліць алейную лямпу, усталяваную на свечніку. Гэты сімвал нагадвае нам, што нават тады, калі ноч вельмі цёмная, у нашым уласным жыцці або ў жыцці чалавецтва любоў Хрыста з’яўляецца агнём, які ніколі не згасае.

Песня

Цішыня

Калі мы спрабуем выказаць адносіны з Богам словамі, нашыя думкі становяцца нягеглымі. Але, у глыбіні нашай істоты, праз Святога Духа, Хрыстус моліцца значна больш, чым мы сабе гэта ўяўляем.

Хаця Бог ніколі не спыняе навязаць зносіны з намі, Ён ніколі не робіць гэтага для таго, каб навязацца нам. Голас Бога часта чутны толькі шэптам, у дыханні цішыні. Знаходжанне ў цішыні ў прысутнасці Бога, адкрытым для Святога Духа, ужо ёсць малітвай.

Дарога да сузірання не з’яўляецца адным з дасягненняў ўнутранай цішыні любым коштам, дасягаемай з дапамогай нейкай тэхнікі, якая стварае пэўнага кшталту ўнутраную пустэчу. Калі замест гэтага з дзіцячым даверам мы дазволім Хрысту маліцца моўчкі ўнутры нас, то аднойчы мы высвятлім, што глыбіні нашай істоты населеныя Прысутнасцю.

Падчас малітвы з іншымі лепш мець толькі адзін даволі доўгі перыяд маўчання (5-10 хвілін), а не некалькі больш кароткіх. Калі тыя, хто прымае ўдзел у малітве не прывыклі да цішыні, ім можа дапамагчы кароткае вытлумачэнне загадзя. Альбо пасля песні, непасрэдна перад цішынёй, нехта можа сказаць: “Малітва працягнецца пасля некалькіх хвілінаў маўчання.”

Інтэнцыі альбо Літанні Хвалы

Малітва складзеная з кароткіх просьбаў або ўхвальных воклічаў, якія суправаджаюцца спевамі, калі кожная просьба сканчваецца водгукам, які спяваюць усе, можа сфармаваць свайго роду “вогнены слуп” у сэрцы таго, хто моліцца. Малітва за іншых пашырае нашую малітву да памераў усёй чалавечай сям’і; мы давяраем Богу радасці і надзеі, смутак і пакуты ўсіх людзей, асабліва тых, якія забытыя. Малітва хвалы дазваляе нам праслаўляць усё, што Бог робіць для нас.

Адзін ці два чалавекі могуць па чарзе выказваць просьбы або ўхвальныя воклічы, якім папярэднічае і якія сканчваюцца такім рэфрэнам, як Kyrie eleison, Господи помилуй (“Ппане, змілуйся”), або Хвала Табе, Пане. Пасля таго, як пісьмовыя просьбы і ўхвальныя воклічы скончаны, для людзей можа быць пакінуты час, каб маліцца спантанна ўласнымі словамі, выказваючы малітвы, якія ўздымаюцца ў іхніх сэрцах. Гэтыя спантанныя малітвы мусяць быць кароткімі і звернутымі да Бога; яны не павінны стаць падставай для абмену ідэямі і меркаваннямі з іншымі людзьмі праз фармуляванне іх у выглядзе малітвы. Кожная з гэтых спантанных малітваў павінна сканчвацца тым жа адказам, які спяваюць усе.

Ойча наш

Заключная малітва

Песні

Напрыканцы, спевы могуць доўжыцца яшчэ некаторы час. Невялікая група можа застацца, каб падтрымаць спевы тых, хто жадае працягваць маліцца.

Іншыя людзі могуць быць запрошаныя на нейкі час у малыя групкі дзялення побач, напрыклад, для сумеснага разважання над тэкстам Бібліі, магчыма выкарыстоўваючы “Янавы гадзіны”. Кожны месяц у Лістах ад Тэзэ прапануюцца “Янавы гадзіны”, час малітвы і дзялення вакол зместу тэксту са Святога Пісання.

"Спеўнікі, etc."
Інфармацыю пра спеўнікі ды іншыя крыніцы можна прачыіаць у раздзеле "Кнігі, запісы, іншыя рэчы".

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19522.html - 13 November 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France