Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету

Брат Ражэ нарадзіўся 12 траўня 1915 г. у вёсцы Provence у Швейцарыі. Супольнасць з Тэзэ прапанавала, каб у сотую гадавіну народзінаў Брата Ражэ выказаць падзяку за ягонае адданне Хрысту малітваю і жэстамі салідарнасці. На заклік адгукнуліся групы, што раскінутыя па ўсім свеце, каторыя рэгулярна моляцца спевамі з Тэзэ, а таксама багата іншых


Вось некаторыя з тых сустрэчаў, што адбыліся 12 траўня ці вакол той даты. Па спасылцы Festive and collected atmosphere for the centenary of Brother Roger’s birth можна прачытаць пра цэлебрацыю, што адбылася ў Тэзэ 10 траўня.


Чад

Штогод некалькі маладзёнаў з Чаду скіроўваюцца да Тэзэ мясцоваю Царквою. Яны вырашылі, каб з нагоды гадавіны зрабіць у сябе выходныя як у Тэзэ, у мясцовасці Нджамена (N’Djamena). Marie-Françoise піша:

„Тыя выходныя ўскрасілі ўспаміны двух месяцаў, якія я правяла ў Тэзэ на ўзгорку ў 2013 г. Зноў адрадзілася атмасфера малітваў Тэзэ, сціпласць, з якою сустракаюць іншых маладых людзей, што паходзяць з розных прыходаў і канфесій. Тэма "Аднавіць повязі саліларнасці" схіліла мяне да таго, каб задумацца над тым, што я магу зрабіць для асобаў поруч мяне, зашчапіць новае прагненне да жыцця. Час абмену думкамі быў вельмі плённы, а спевы з Тэзэ надаль гучаць у маім сэрцы. Кожны з нас быў заахвочаны да таго, каб па прыкладзе Брата Ражэ узяць на сябе творчы абавязак - Брат Ражэ пакінуў нам той дар, а мы не павінны баяцца, бо дастаткова толькі Бога..."

JPEG - 27.6 kb

Канада

Мы атрымалі наступнае паведамленне са студэнцкага душпастырства Ўніверсітэту ў Манрэалі:
„Прагнем паведаміць вам, што перабываем з вамі ў еднасці, у тыя дні, калі па ўсім свеце ўзгадваюць сотую гадавіну народзінаў Брата Ражэ! У мінулую нядзелю ў студэнцкім цэнтры Benoît Lacroix мы ўзгадвалі тую гадавіну і маліліся ў еднасці з вамі. У часе Эўхарыстыі мы спявалі песні з Тэзэ, а перад алтаром паставілі ікону Езуса з Прыяцелем.”


Японія

„Пасля кароткае малітвы мы праглядзелі кароткі фільм пра жыццё Брата Ражэ, потым чатыры асобы, што прадстаўлялі розныя пакаленні, падзяліліся тым, якую ролю ў іх жыцці адыграў Брат Ражэ.
Па тым расповедзе мы зноў паглядзелі фільм; у дыскусійных групах, што мы стварылі пазней, мяне здзівіла тое, на як розных узроўнях тое апавяданне кранула людзей.
Мяне здзівіла тое, што абмен думкамі быў настолькі глыбокі. Багата людзей было ўпершыню, я не ведала нават паловы сярод прысутных”. (Kimiko)


Дубай

12 траўня 2015 г. тысяча дзвесце парафіянаў, багата святароў і кансэкраваных асобаў сабраліся на малітоўным чуванні са спевамі Тэзэ, што было прыгатаванае дыяконіяй моладзі, у мар’яцкім касцёле ў Дубаю. Піша Sheryl:

„Дванаццатага траўня, у сотыя ўгодкі народзінаў Брата Ражэ, арабскі маяк асвяціў мне шлях да парафіі. Алтар быў аздоблены свячамі, а таксама тканінаю памаранчавага, жоўтага і чырвонага колеру. Я спявала ў хоры. Бракавала стулляў, бо ўдзельнікаў было больш тысячы двухсот. Некаторыя з іх сядзелі на матах, пакладзеных на падлозе, іншыя стаялі ззаду.

Хвіліна цішыні, што моцна кантраставала з гармідарам, які безупынна атачае нас, кранула маё сэрца. Дзякуючы цішыні Бог сапраўды мог прамовіць да мяне – наўпрост у глыбіні. Бог шукае мяне і хоча, каб я затрымалася і пасядзела праз хвілінку разам з нім”.

JPEG - 36.1 kb

Аўстралія

„У нас была цудоўная малітва ў катэдры горада Waitar. Гэта быў асаблівы час, калі сабраліся людзі з розных бакоў. Некаторыя прыйшлі першы раз. Праз музыку, рэфлексію, цішыню і малітву вакол крыжа мы выказалі нашую глыбокую падзяку Богу за Брат Ражэ і за Супольнасць”. (Jenny)


Швейцарыя

У траўні на тэрыторыі ўсёй Швейцарыі адбыліся дзясяткі малітваў, а адна з экуменічных групаў прапанавала пешую пілігрымку да вёскі Provence, дзе нарадзіўся Брата Ражэ:

„Мы пачалі раніцаю, прыгожаю адарацыяю ў касцёле ў Concise, у той самай парафіі, дзе Provence, потым мы скіраваліся да Vaumarcus, што таксама адзначае сваё стагоддзе.
Пасля перапынку на пікінік мы скіраваліся ў Provence. Мы наведалі парафіяльны дом і сад, дзе гадаваўся Брат Ражэ. Адтуль раскідваецца цудоўны від на возера Neuchâtel. У часе падарожжа мы затрымоўваліся на кароткія разважанні на падставе тэкстаў пра жыццё Брата Ражэ. Дзень скончыўся цудоўнаю малітваю, у якой прымалі ўдзел сто пяцьдзясят асобаў рознага ўзросту”. (Marc)

JPEG - 28.6 kb

Украіна

Марына прымала ўдзел у групе валанцёраў, што прыгатавалі спатканні ў Кіеве і ва Львове ў часе вялікоднага тыдня ў гэтым годзе. Некалькі тыдняў пасля адбылася малітва:

„Мы перажылі хвіліны інтэнсіўнае малітвы, каторая вельмі кранула мяне. Малітва была напоўненая радасцю, таксама як тая, што суправаджала Брата Ражэ ў ягоных добрых справах. Мы маем магчымасць ісці тою сцежкаю, каторую ён вызначыў, каб разам ствараць радасць у еднасці з усімі хрысціянамі.

Ідэя арганізацыі малітваў паблізу гадавіны народзінаў Брата Ражэ была нібы распальванне малых агеньчыкаў па ўсім свеце, на кожным кантыненце. Усе народы пачуліся з’яднанымі малітваю.

Брат Ражэ быў сведкам праўды, апосталам супакою, прыкладам сапраўднага хрысціяніна. Ён быў адкрыты на давер і любоў перад Богам, крыніцы радасці і клопату пра іншых, у сціпласці і пакоры. У часе малітваў у Тэзэ ён адкрыў для мяне гэтую дарогу, багата асоб, што спаткалі яго, сведчаць: дзякуючы яму, мы адкрылі тую крыніцу”.


Нідэрланды

Cédric, малады француз, што жыве ў Нідэрландах, піша:

„У Stadskanaal адбылася прыгожая малітва – першы раз у тым месцы падрыхтавалі малітву са спевамі з Тэзэ. Аднак лепшым было тое, што першы раз каталіцкая і пратэстанцкая супольнасці сабраліся, каб зрабіць штосьці разам! Мы былі шчаслівы, што змаглі прыняць у гэтым удзел”.


Партугалія

„На Спасланне святога Духа каля дзвюхсот асоб сабраліся ў катэдры ў Santarém. На малітве прысутнічаў мясцовы біскуп, Manuel Pelino. Ён падкрэсліў, "як добра было сесці разам, маліцца да святога Духа і дазволіць, каб Ён маліўся ў нас". Маладзёны былі вельмі шчодрымі, багата хто прынёс ежу, якую пазней раздалі патрабуючым”. (Gustavo)


Чэшская Рэспубліка

У адказ на заклік з Тэзэ, каб прыгатаваць жэсты салідарнасці, маладзёны ў Празе арганізавалі акцыю пад назваю "Не закопвай свайго таленту"

„Ідэя была вельмі простая, мы ўзялі яе з прыпавесці пра таленты (Мацвей 25; 14-30). Кожны, хто адгукнуўся, атрымаў 200 кронаў (каля 7 еўра), якія павінен бьў памножыць, як у прыпавесці. Прыканцы гэтыя грошы мы прызначылі на дабрачынныя мэты. Удзельнікі маглі самі выбраць, каму хацелі пераказаць гэтыя грошы.

Мы раздалі шэсць "талентаў" групам маладзёнаў і пяць прыватным асобам. У выніку мы сабралі каля 10,973 кронаў (400 еўра), каторыя будуць высланыя на карысць розных праектаў: для ахвяраў землятрусу ў Непале, для валанцёраў, што дапамагаюць пацыентам у шпіталі, а таксама на мэты Аперацыі Надзея".

Піша Sara, маладая дзяўчына, што ўзяла ўдзел у праекце:
„Неўзабаве па тым, як я атрымала свой "талент", мяне разам з сяброўкаю папрасілі дапамагчы ў прыгатаванні плакатаў і малюнкаў. Я скарысталася гэтым у якасці магчымасці ўжыцця майго "таленту". Калі апынулася, што я сама магу выбраць праект, на які хачу пераказаць сабраныя грошы, адразу ж падумала пра "Клоўнаў надзеі". Яны наведалі мяне, калі я была ў шпіталі. Нягледзячы на тое, што мне было ўжо 17 гадоў, вельмі мяне пасмяшылі, а я акурат была пасля аперацыі на сэрцы. Мне б хацелася падтрымаць іх місію дапамогі дзецям, якія ў выніку хваробы прыкаваныя да інваліднага вазку”.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19569.html - 18 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France