Тэзэ, 10 траўня

Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ

У нядзелю 10 траўня Супольнасць Тэзэ запрасіла людзей з мясцовага рэгіёну, каб адсвяткаваць юбілейную гадавіну свайго заснавальніка, брата Ражэ, за два дні да стагоддзя з дня нараджэння. Ён нарадзіўся 12 траўня 1915 года ў швейцарскай вёсцы Provence. Брат Ражэ прыехаў у Тэзэ 20 жніўня 1940 года. Такім чынам, 2015 год - час, каб падзякаваць за ягонае жыццё і заснаванне абшчыны 75 гадоў таму.

Пад прыгожым веснавым сонцам багата сяброў з наваколля прыйшлі, каб правесці дзень у Тэзэ, некаторыя з іх ішлі нават на працягу ўсяго дня. Усе былі запрошаныя прыняць удзел у серыі семінараў і варштатаў, сярод якіх былі наступныя:

- * "Я б пайшоў на край зямлі, каб распавесці яшчэ й яшчэ пра сваю ўпэўненасць у маладым пакаленні»: Чаму маладыя людзі займаюць так важнае месца ў жыцці брата Ражэ? З Sabine Laplane, з Апостальскай супольнасці святога Францішка Ксавэрыя, аўтаркаю біяграфіі "Брат Ражэ з Тэзэ. З амаль нічога ...".

- * "Ніколі не спыняцца на месцы": жыццё і бачанне брата Ражэ Gottfried Hammann, пастар пратэстанцкай царквы ў Neuchâtel, тэолаг, разам з братам з супольнасці.

- * Сутнасць у двух словах, карыстаючыся некаторымі відэакліпамі інтэрв’ю з братам Ражэ.

- * "Я сустрэў брата Ражэ і ..." са сведчаннямі некалькіх пакаленняў, чыё жыццё прыняло нечаканы зварот пасля сустрэчы з Братам Ражэ.

Дзеці разам са сваімі сем’ямі сабраліся, каб паглядзець спектакль у Olinda, а моладзь ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў мелі магчымасць сачыць за "Паляваннем за скарбамі", адкрываючы жыццё брата Ражэ, якое было створана для сустрэч з маладымі людзьмі ў гэтым годзе.


Раніцай 10 траўня паломнікі з чатырох дыяцэзій Бургундыі прыйшлі ў Тэзэ, каб прыняць удзел ва Эўхарыстыі, якую цэлебраваў біскуп Benoît Rivière, з біскупам Hervé Giraud з Sens-Осер, і біскупам Enrique Figaredo з Камбоджы. Пасля імшы мясцовы біскуп сустрэўся з удзельнікамі ў пакоі, дзе на сценах былі павешаныя прыгожыя фатаздымкі, зробленыя Michel Pellat-Finet. Фота былі зробленыя ў апошнія некалькі месяцаў у рэлігійных абшчынах дыяцэзіі. Пасля братамі Супольнасці і дзвюма сёстрамі Св. Андрэя былі прапанаваныя два паседжанні.


А палове на шостую ўсе сабраліся ў Царкве Прымірэння для малітвы падзякі ў прысутнасці біскупаў і розных іншых царкоўных лідэраў, у тым ліку пастара François Clavairoly, прэзідэнта французскае пратэстанцкае Федэрацыі і некалькіх пастараў і святароў з Францыі і Швейцарыі.

Нарэшце, пасля малітвы, натоўп наведвальнікаў быў запрошаны ў дом Братоў на гарбату. Гэта была магчымасць пагутарыць з тымі, каго мы павінны ведаць, і каб завязаць новыя знаёмствы ... добры канец ддя такога радаснага дня.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19746.html - 23 January 2018
Copyright © 2018 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France