Тыдзень у цішыні

У часе побыту ў Тэзэ моладзь можа выбраць і правесці тыдзень у цішыні. Выкарыстоўваючы час на тое, каб маліцца слухаючы, чытаючы Біблію і асабістыя разважанні, можна аднавіць сябе і дапамагчы самому сабе адкрыць штосьці новае ў Божае прысутнасці ў нашым жыцці.

Старэйшая моладзь, праводзячы гэты тыдзень у цішыні, прымае ўдзел у супольных малітвах разам з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы. Але засяленне і пасілкі адбываюцца па-за асноўнаю тэрыторыяю, у цішыні. Штодня хтосьці з братоў ці сясцёр праводзіць біблійнае разважанне. Тыя, хто мае такое жаданне, могуць спаткацца і паразмаўляць асабіста. Рэшта дня праходзіць у самоце. Прапановы, якім чынам можна правесці той час, можна атрымаць на месцы.

Ёсць магчымасць правесці ў цішыні два дні, з вечара чацвярга па нядзелю.

Дарослыя: цягам усяго лета, у ліпені і жніўні, існуе група дарослых старэйшых за 30 год, хто жадае правесці час у цішыні. У іншы перыяд цягам года дарослыя бяруць удзел у звычайных групах дарослых старэйшых за 30 год.

Па прыбыцці, калі ласка, паведамце прыёмнай камандзе, што вы плануеце правесці тыдзень у цішыні. І тады адна з сясцёр ці адзін з братоў паразмаўляюць з вамі наконт таго, якім чынам найлепей правесці той час.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20296.html - 15 July 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France