Сустрэчы ў Тэзэ ў 2018 г.

Даты

Калі ласка, дакладна праверце даты, якія тычацца сустрэчы, у якой вы жадаеце прыняць удзел перад тым, як вы вышлеце сваю рэгістрацыйную форму.

Сустрэчы моладзі

- маладзёны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў: могуць прыехаць ў любы тыдзень паміж 6 студзеня і 22 снежня, акрамя 19-26 жніўня, гэты тыдзень спецыяльна зарэзерваваны для маладзёнаў ва ўзросце 18-35 гадоў.

- моладзь ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў: могуць прыехаць у любы тыдзень паміж 6 студзеня і 23 снежня, акрамя 19-26 жніўня.

Сустрэчы адбываюцца ад нядзелі да нядзелі. Групы моладзі могуць таксама прыехаць суботаю ўвечары, калі застаюцца на ўвесь наступны тыдзень. У гэтым выпадку іх папросяць аб дапамозе ў прыёме асобаў, што прыедуць наступнага дня.

(Побыт на выходных ад чацвярга ці пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).

Выключэннем з "нядзельнага правіла" з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Вялікодны Тыдзень, калі Пасхальны Панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.

У 2018 годзе гэтыя тыдні прыпадаюць на:

Вялікі Тыдзень: нядзеля 25.03 - панядзелак 02.04
Вялікодны Тыдзень: панядзелак 02.04 - нядзеля 08.04

Асобы дарослыя

У 2018 годзе сустрэчы для дарослых асобаў старэйшых за 30 год, будуць адбывацца ад нядзелі 18.03 да нядзелі 21.10, акрамя тыдня 19-26 жніўня.

Мы просім асобы, старэйшыя за 35 гадоў, калі тое, канечне, будзе магчыма да зрэалізавання, устрымацца ад наведвання Тэзэ ў найбольш масавыя тыдні, кшталту Вялікага Тыдня, Вялікоднага Тыдня, Унебаўшэсця Пана (06-13.05.2018), а таксама ад паловы ліпеня да канца жніўня. Добрымі і менш папулярнымі тыднямі з’яўляюцца: 18.03-25.03.2018, 08.04-06.05.2018, 27.05-15.07.2018 ды 02.09-22.10.2018.

Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі.

Выключэннем з "нядзельнага правіла" з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Вялікодны Тыдзень, калі Пасхальны Панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.

У 2018 годзе гэтыя тыдні прыдаюць на:

Вялікі Тыдзень: нядзеля 25.03 - панядзелак 02.04
Вялікодны Тыдзень: панядзелак 02.04 - нядзеля 08.04

(Побыт на выходных ад чацвярга ці пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).

Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што вы ўважліва прачыталі ўсю інфармацыю Спатканні для дарослых старэйшых за 30 гадоў перад тым, як планаваць сваю паездку.

Дарослыя, што жадаюць правесці тыдзень у цішыні, павінны прачытаць інфармацыю Тыдзень у цішыні перад тым, як вырашаць прыехаць.

Сустрэчы для сем’яў з дзецьмі

Заўсёды звяртаемся да вас, каб не высылаць заяўку раней за 15 студзеня таго года, калі вы плануеце прыехаць.

У 2018 г. сустрэчы для сем’яў - для бацькоў з дзецьмі да 15 гадоў - будуць адбывацца ў наступных тэрмінах:

- Вялікі Тыдзень: нядзеля 25.03 - панядзелак 02.04
- Вялікодны Тыдзень: панядзелак 02.04 - нядзеля 08.04
- Тыдзень Сёмухі (Пяцідзясятніца): нядзеля 20.05 - нядзеля 27.05
- Ад нядзелі да нядзелі паміж 01.07 - 19.08
- Ад нядзелі да нядзелі паміж 26.08 - 02.09

Сем’і, што пажадаюць прыехаць па-за акрэсленымі датамі, павінны будуць застацца ў вёсцы максімальна на тры начы і браць удзел у сустрэчах для дарослых. Такі кароткі побыт магчымы толькі паміж Пасхаю і канцом верасня.

Калі ласка, уважліва прачытайце гэты артыкул Спатканні для сем’яў перад планаваннем вашае паездкі.

З той нагоды, што Супольнасць ладзіць Еўрапескую Сустрэчу Моалдзі, Тэзэ будзе зачыненае паміж 23 снежня і 6 студзеня. У гэты час мы ўвогуле нікога не прымаем.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20712.html - 13 December 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France