Tour de Pologne - браты з Тэзэ ў Польшчы

У другой палове сакавіка браты з Тэзэ прыедуць у Польшчу, каб наведаць некаторыя з тых груп, што прымалі ўдзел у сустрэчы ў Рызе ці сустрэчах у самой вёсцы Тэзэ. Гэтая паездка будзе падмуркам да супольнае малітвы спевам ды ў цішыні, разважання Божага Слова, можа быць, таксама будзе тое момантам спаткання з тымі, хто жыве ці працуе ў месцах пакуты і надзеі, альбо стане прычынаю да супольнага пасілку, дзе кожны мог бы штосьці прынесці, каб падзяліцца з іншымі...

Асабліва ў перыяд Вялікага Посту будзе магчымасць, каб запрасіць на такія рэкалекцыйныя сустрэчы моладзь з іншых парафій, душпастэрстваў ці нават з іншых населеных пунктаў дыяцэзіі.

Калі вы пражываеце ці стала знаходзіцеся ў Польшчы, таксама можаце прыняць удзел у тых сустрэчах у вашае мясцовасці.

Ніжэй пададзеныя даты і гарады, хаця гэты спіс пакуль яшчэ не завершаны. Больш дакладную інфармацыю пра месца ды час сустрэч мы размесцім пазней на гэтае ж старонцы.

15 сакавіка Szczecin
16 сакавіка Szczecin
16 сакавіка Gdańsk
17 сакавіка Biały Bór
17 сакавіка Kraków
18 сакавіка Kraków
18 сакавіка Piła
19 сакавіка Kielce
19 сакавіка Koszalin
21 сакавіка Gniezno
21 сакавіка Toruń
22 сакавіка Konin
22 сакавіка Warszawa
23 сакавіка Warszawa
24 сакавіка Wrocław
24 сакавіка Biała Podlaska
25 сакавіка Lublin
26 сакавіка Lublin
27 сакавіка Wrocław
27 сакавіка Tarnów
28 сакавіка Tarnów
28 сакавіка Opole
29 сакавіка Gliwice
30 сакавіка Katowice
31 сакавіка Bytom

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21464.html - 13 December 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France