Вялікдзень 2017

Малітва Брата Алоіса

Езу Хрысце, праз Тваё ўваскрасенне Ты стаў нашаю надзеяю. Апошняе слова ўжо не за смерцю, гвалтам ды самотнасцю. Нягледзячы на тое, што мы не бачым Цябе нашымі вачыма, праз нашую малітву мы можам запрасіць Цябе, мы можам служыць Табе праз кожнага чалавека, якога сустракаем, а асаблівым чынам праз тых, хто церпіць і пакутуе. Ты абяцаеш нам усім Божую радасць на ўсе часы.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21786.html - 18 February 2018
Copyright © 2018 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France