Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ

Вітальнае слова брата Алоіса

У аўторак 25 красавіка 2017 г. Яго Свяцейшаства Патрыярх Варфаламей наведаў Тэзэ: незвычайны візіт да братоў з некалькімі праваслаўнымі біскупамі і святарамі, што прадстаўлялі мясцовыя цэрквы, а таксама моладдзю, прысутнай на гэтым тыдні ў Тэзэ. Ніжэй размешчаны поўны тэкст павітання братам Алоісам Патрыярха Варфаламея ў часе малітвы апоўдні.

Павітанне братам Алоісам Яго Свяцейшаства Экуменічнага Патрыярха Варфаламея

Вашая Святасць, Умілаваны Патрыярх Варфаламей, сваім прыбыццём на наш узгорак Тэзэ Вы спрычыніліся да незвычайнае радасці ад таго часу, як мы на столькі прывязаныя да Праваслаўнае царквы.

З таго самага часу нашая супольнасць была прасякнутая праваслаўнае традыцыяй. Цэнтральнаю падзеяю з’яўляецца ўваскрасенне Хрыста, а таксама роля Святога Духа, трывалае спасыланне на вучэнне Айцоў Царквы, літургічнае жыццё, кантэмпляцыйнае жыццё ў кшталце манаства, іконы, мужнасць ісці праз дзесяцігоддзі пакутаў мінулых стагоддзяў, усе гэтыя якасці прысутныя на Ўсходзе былі й застаюцца для нас, братоў Тэзэ, унікальнымі крыніцамі натхнення.

На працягу многіх гадоў праваслаўная моладзь з розных краін прыязджала, каб удзельнічаць у тыднёвых сустрэчах, якія змяняюць адзін аднаго ў нашае супольнасці. Сама гэтая прысутнасць узнімае пытанне сярод маладых хрысціян на Захадзе, якіх яны сустракаюць тут: як мы можам атрымліваць і дзяліцца ў большае ступені дарамі, якімі надзяліў Бог душы праваслаўных хрысціянаў?

Святы Ойча, я перакананы, што Ваш шаноўны папярэднік Канстанцінопальскі Патрыярх Афінагор ды засноўнік нашае супольнасці Брат Ражэ глядзяць на нас ды адзінадушна цешацца. Цягам іх жыцця на зямлі глыбокі ўзаемны давер дазволіў ім садзейнічаць у 1962 г. стварэнню манаскага праваслаўнага цэнтра ў Тэзэ, які праводзілі ўмілаваны архімандрыт Дамаскін, у будучым мітрапаліт Швейцарыі, аж да ягонага пераезду ў Шамбесі (фр. Chambésy), дзе быў створаны цэнтр, пяцідзесяцігоддзе якога Вы наконадні абыходзілі.

Шаноўны Патрыярх, я не магу забыцца на цёплы прыём, які Вы аказалі мне й некаторым з маіх братоў на Раство 2005 г. Вашая любоў падтрымала нашую супольнасць, што перажывала выпрабавальныя часы пасля зусім нядаўняе гвалтоўнае смерці нашага заснавальніка. Вашая гасціна была такою ж цёплаю некалькі гадоў пазней, калі разам з сотняю маладзёнаў з дваццаці пяці краінаў мы наведалі Вас з пілігрымкаю.

Сёння мы вітаем Вас з нашае любоўю, выражаем Вам нашае прызнанне. Цягам Вашае доўгае паслугі ў якасці Партыярха Вы мусілі нястомна працаваць больш за 25 гадоў над тым, каб зрабіць скарбы праваслаўнае веры адпаведнымі да сённяшняга свету. Вы ўзнімалі свой голас на карысць зямлі, дзе могуць жыць усе, Вы стала заклікалі, што нашае стаўленне да стварэння мусіць адлюстроўваць нашае стаўленне да Творцы. Вашае заангажаванне ў справу хрысціянскае еднасці, вашая адкрытасць на міжрэлігійны дыялог ды вашае дасвядчэнне ўкрыжаванае Царквы робіць Вас незаменным сведкам Хрыстовага супакою.

Таму зараз заспявайма і будзьма маліцца да Бога, пасля чаго выслухаем Вас, а Вы блаславіце дзве нашыя іконы. Потым мы скіруемся ў малую праваслаўную капліцу, прылеглую да гэтае Царквы Паяднання, а потым - да магілы Брата Ражэ. Мы кранутыя й ганарымся тым, што пасля гэтага Вы будзеце дзяліць з намі братэрскі пасілак у нашае супольнасці.

Дзякуем Вам, умілаваны Патрыярх, за быццё кімсьці накшталт Айца ў веры для нас.

Хрыстос Уваскрос!

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21845.html - 17 October 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France