Візіт Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ

Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве

Візіт Яго Свяцейшаства Экуменічнага Патрыярха Варфаламея ў Тэзэ быў надаваны рознымі сродкамі масавае інфармацыі. Ніжэй некалькі цікавых спасылак на крыніцы, апублікаваныя пасля гэтага завяршэння візіту.

Вытрымкі з рассылкі Агенцыі France Presse

Тэзэ (Францыя) (AFP) - Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей І, які лічыцца ганаровым галавою для больш як 250 мільёнаў праваслаўных вернікаў, у аўторак заклікаў да адзінства хрысціян з нагоды ягонага візіту ў Супольнасць Тэзэ ў Бургундыі, якая лічыцца Меккаю еўрапейскага экуменізму.

«З цягам часу падзеленыя хрысціяне збіраюцца разам, што дазваляе ім сумесна крочыць на шляху да паяднання», сказаў патрыярх у канцы малітвы ў Царкве Паяднання.

Апрануты ў чорныя шаты 77-гадовы патрыярх, галава «Новага Рыму», быў сустрэты каталіцкімі саноўнікамі, пратэстантамі і праваслаўнымі, а таксама ўбранымі ў белыя шаты братамі Тэзэ.

Некалькі цікавых спасылак


Printed from: http://www.taize.fr/be_article21903.html - 23 November 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France