16-23 ліпеня 2017, Тэзэ

Тыдзень прысвечаны пытанням міграцыі

У перыяд 16-23 ліпеня 2017 г. у Тэзэ акрамя звычайных тыднёвых сустрэчаў моладзі ў вёсцы будзе адмысловая група, якая спецыяльна будзе разважаць пытанні міграцыі. Дадзенае мерапрыемства скіравана да моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 г., што зацікаўленая альбо ўжо займаецца прыманнем і сацыялізацыяй мігрантаў, бежанцаў і ўцекачоў. Ідэя з’явілася ў нас пасля кантактавання з рымскаю групаю, якую папа Францішак спецыяльна папрасіў заняцца працаю з мігрантамі ад імя Каталіцкага касцёла.

Праграма сустрэчы будзе ўключаць спатканні з экспертамі ды асобамі, што са свайго ўласнага дасвядчэння падзеляцца сваімі ўражаннямі, час на дзяленне ў групах, а таксама форум з некаторымі палітычнымі лідарамі Еўропы. Мы б вельмі ўсцешыліся, калі б нехта з тых, хто ўжо знаёмы з Тэзэ і тых, каго дадзеная тэматыка ўжо дакранулася, запрасілі некаторых з такіх асобаў прыехаць разам на той тыдзень у Тэзэ. Калі вы зацікавіліся гэтае сустрэчаю, альбо калі маеце кагосьці на ўвазе ў якасці прамоўцы, калі ласка, напішыце да каманды арганізатараў solidarity taize.fr.

Даты

Нядзеля 16 ліпеня - нядзеля 23 ліпеня 2017 г.

Рэгістрацыя і кошты ўдзелу

Так, як падчас звычайнага тыдня сустрэч у Тэзэ

Праграма

Больш падрабязная інфармацыя будзе апублікавана неўзабаве.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22101.html - 19 October 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France