Паездка ў Тэзэ

Цягніком і аўтобусам

Калі вы прыязджаеце з Парыжу, варта выбраць у якасці чыгуначнае станцыі прыбыцця Mâcon-Loché TGV, якая з’яўляецца найбліжэйшаю да Тэзэ.
Звярінцу ўвагу: кошты квіткоў на хуткасныя цягнікі (TGV) істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, калі вы іх набудзеце. Больш павольныя цягнікі з Paris-Bercy да Mâcon-Ville маюць фіксаваную цану, і не такія дарагія, калі вы будзеце змушаныя прыдбаць квіткі наконадні падарожжа.

Калі вы прыязджаеце з Ліёну, выбірайце ў якасці свайго пункту прыезду альбо станцыю Mâcon-Ville, альбо станцыю Mâcon-Loché TGV.

Калі вы прыбываеце са швейцарскае Жэневы, выбірайце ў якасці свайго пункту прыезду альбо станцыю Mâcon-Ville, альбо станцыю Mâcon-Loché TGV (праз Lyon Part-Dieu альбо Bourg-en-Bresse).

Калі вы прыбываеце з французскага Страсбургу, выбірайце ў якасці свайго пункту прыезду горад Chalon-sur-Saône. Таксама існуюць некалькі магчымых варыянтаў са Страсбурга праз Парыж да Mâcon-Ville ды Mâcon-Loché TGV.

- Са станцый Mâcon-Ville, Mâcon-Loché TGV ды Chalon-sur-Saône да вёскі Тэзэ курсуе мясцовы аўтобус №7 (глядзіце ніжэй далучаныя файлы pdf). Раім вам набываць квіток у аўтобусе (ў сеціве ён будзе даражэйшы). Квіток каштуе каля 2.20 €.

- Звярніце ўвагу, што не ўсе аўтобусы прывязаныя да раскладу цягнікоў (расклад ніжэй). Калі не будзе аўтобусу, калі вы прыедзеце на станцыю, вам будзе неабходна ўзяць таксоўку ці маршрутку, якія значна даражэйшыя за аўтобус. Падрабязней глядзі тут.

- Кошты і расклады цягнікоў можна паглядзець у сеціве на розных старонках. Бронь большасці квіткоў падарожжаў магчымая праз сеціва, не выходзячы з дому. Памятайце таксама пра тое, што квіткі будуць тым таннейшыя, чым раней вы іх набудзеце.

- Карысныя старонкі ў сеціве:
SNCF (ангельскаю): http://en.voyages-sncf.com/en/ ці (французскаю): http://www.voyages-sncf.com/billet-train.

Расклад http://www.voyages-sncf.com/service... [http://www.voyages-sncf.com/services-train/fiches-horaires] (толькі па-французску):
Міжнародны расклад нямецкае чыгункі Deutsche Bahn (па-нямецку [http://reiseauskunft.bahn.de/bin/query.exe/]) (па-ангельску [http://reiseauskunft.bahn.de/bin/query.exe/en])

Змена цягнікоў у Парыжы

- Глядзі гэтую карысную старонку http://www.seat61.com/Paris-metro.h... [http://www.seat61.com/Paris-metro.htm#Metro%20routes%20from]
- як даехаць з вакзалу Gare du Nord да вакзалу Gare de Lyon, паглядзі гэты фільмік [http://www.youtube.com/watch?v=RSAHTKVBVwg]

- Расклад мясцовага аўтобуса, каб дабрацца наўпрост да вёскі Тэзэ:

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22178.html - 24 October 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France