Бежанцы: дапамагаючы ўзрастаць у братэрстве

У міжнародны дзень бежанцаў браты з Тэзэ і моладзь, што перабывае ў вёсцы, маліліся за мігрантаў з Лівіі, што загінулі ў апошнія дні, спрабуючы перасякчы Міжземнае мора, каб дабрацца да Еўропы. На гэтым тыдні, як і на кожным тыдні сёлета, быў праведзены новы варштат пад назваю “Зарызыкуйма прыняць. Мігранты, уцекачы, бежанцы... Хто вы?”

На дадатак, надаль трываюць прыгатаванні да спецыяльнага тыдня, прысвечанага тэматыцы міграцыі (падрабязней). Багата хто з дакладчыкаў ужо пацвердзіў сваю прысутнасць, між іншым дырэктар OFPRA Паскаль Брыс (Францыя), дырэктар да спраў даследванняў CNRS Катрын Віхтол з Вендэн (Францыя), арцыбіскуп Ёркскі Джон Сэнтаму (Уганда/Ангелія), а. Міхаэль Чэрны з Ватыканскае секцыі да спраў мігрантаў і бежанцаў (Канада/Італія), Пэтра Файль з Сусветнае Лютэранскае Федэрацыі (Нямеччына/Швейцарыя), а таксама прадстаўнікі разнастайных рухаў, што займаюцца мігрантамі, такія як, напрыклад, Езуіцкая Мігранцкая Служба альбо Карытас Еўропа.

Было б добра, калі б моладзь, што ўжо ведае Тэзэ, запрасіла некаторых бежанцаў прыехаць на гэты тыдзень разам з німі. Калі вы зацікаўленыя сустрэчаю, альбо калі маеце нейкія наконт прапановы асобы-прамоўцы, калі ласка, кантактуйцеся з камандаю, што рыхтуе гэты тыдзень праз E-mail. Урэшце, напрыканцы ліпеня будуць запрапанаваныя канкрэтныя ініцыятывы па салідарнасці для тых маладых удзельнікаў, каму тое будзе цікава.


З нагоды Сусветнага Дня Мігранта была апублікаваная экуменічная заява (тут тэкст ангельскае моваю) [http://en.jrs.net/news_detail?TN=NEWS-20170616052037], ніжэй дзве кароткія вытрымкі адтуль.

Бежанцы: магчымасць расці разам


Хрысціянская Біблія распавядае гісторыю двух мужчынаў - Пятра і Карнэлія - цалкам адменных паводле рэлігійнае веры і культуры, якія сутыкаючыся адно з адным адкрылі праўду пра агульную для іх абодвух Божую волю, якой раней яны не разумелі. Яны даведаліся, што Святы Дух зруйнаваў муры ды з’яднаў нават тых, хто й не думаў, што могуць мець нешта супольнае.

Усе навокал - жанчыны, мужчыны, дзеці - прыгнечаныя гвалтам, пераследам, прыроднымі ды чалавечымі катаклізмамі, голадам, а таксама іншымі чыннікамі, што змушаюць іх пакінуць сваю айчыну. Іх прагненне пазбегнуць пакутаў тым большае, чым бар’еры, што ўзводзяцца на іх шляху. Супраціў некаторых краін у дачыненні прыняцця прымусова пераселеных асобаў мігрантаў не затрымае тых, хто з-за невыносных пакутаў мусіць пакінуць свае дамы. (....)

Знакі салідарнасці маюць пашырацца па-над рэлігійнымі і культурнымі межамі. Сустрэча вернікаў іншых веравызнанняў заахвочвае нас паглыбляць нашыя веды пра ўласную веру, а праз нашую сустрэчу з братамі і сёстрамі бежанцамі, Бог прамаўляе да нас і дабраслаўляе нам так, як Ён учыніў тое Карнэлію і Пятру.


Printed from: http://www.taize.fr/be_article22184.html - 23 October 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France