Хаміна - горад супакою

У жніўні 2017 г. часткаю афіцыйнага святкавання 100-ае гадавіны незалежнасці Фінляндыі ‘Suomi100’ сталі выходныя з адным з братоў з Тэзэ, што адбыліся ў мястэчку Хаміна на мяжы з Расеяй. Ініцыятарамі сустрэчы выступілі адміністрацыя горада Хаміна разам з лютэранскае, праваслаўнае, каталіцкае і вольнае цэрквамі.

Сустрэча Тэзэ ў Хаміне была невялікаю, але прыгожаю і значнаю. Тэрыторыя гэтага рэгіёну цягам стагоддзяў багата разоў пераходзіла з рук у рукі. Хаця межы і зазначаны на мапе, людзі разумеюць, што яны самі толькі часовыя на гэтае зямлі.

Месцічы, а таксама фіны з усяе краіны змяшаліся з еўрапейцамі з поўдня, дзявяццю пілігрымамі з расейскага Санкт-Пецярбургу ды двума бежанцамі з Афганістану, што сталі цэнтрам сустрэчы.

’Стары Парафіяльны Дом’ - месца сустрэчы для парафіяльнае моладзі - быў месцам нараджэння мастака Хуга Сімберга (1873-1917). Ягоны твор “Паранены анёл” быў абвешчаны фінамі ў 2006 г. “нацыянальным творам жывапісу”. Гэта гісторыя пра двух здаровых хлопчыкаў, што нясуць параненую дзяўчынку да Школы Сляпых, гучна заяўляе пра чалавечую салідарнасць ды змаганне за супакой. Дзяўчынка сціскае букецік пралесак - сімвал выздараўлення і адновы.

Першая малітва адбылася на вялікае канцэртовае сцэне ў старым Бастыёне, што было вельмі істотна: сустрэча, маўляў, была скіравана да ўсіх гараджан, а не толькі да чальцоў цэркваў. Пасля малітвы ўсіх прысутных прывітаў мэр горада, праваслаўны мітрапаліт Амброзій, а таксама брат з Тэзэ, што прымаў удзел у сустрэчы. Плтым моладзь Хаміны прадставіла музычныя нумары, дзіцячы цырк ды танцы.

У суботу пасля ранішняе малітвы было прапанаванае біблійнае разважанне над тым, што могуць азначаць для кожнага з нас словы Езуса з Евангелля пав. Яна 14:27. Апоўдні суботаю адбылося багата варштатаў: айцец Віль, праваслаўны святар з Хаміны, правёў семінар на тэму малітвы Езусовай. Тэмаю іншага семінару была асоба св. Францішка з Асізі і ягоныя пошукі супакою.

Пасля апошняе малітвы суботнім вечарам тыя, хто жадаў яшчэ паспяваць больш доўгі час, засталіся ў храме. Мы маліліся за брата, які ў той самы вечар у вёсцы Тэзэ склаў свае вечныя шлюбы ў Супольнасці. Адначасова на царкоўным падворку былі ўсталяваныя некалькі намётаў, дзе гучала жывая музыка, была гарачая ежа ды магчымасць пагутарыць.

Нядзельнае раніцаю ўдзельнікі маглі выбраць удзел у Эўхарыстыі ці Боскае Літургіі ў адным з трох храмаў Хаміны: лютэранскім св. Марыі, праваслаўным свсв. Пятра і Паўла альбо каталіцкім св. Юзафа.

Пасля набажэнстваў усе сустрэліся ля гарадское ратушы для дабраслаўлення, якога ўдзялілі прысутным царкоўныя лідары. Пасля чаго адбылося пасланне ў свет дзеля дзялення з іншымі людзьмі дасведчаным у Хаміне супакоем.


Перад сустрэчаю

Пэўны маладзён з Хаміны перад сустрэчаю занатаваў:


“Мы спадзяемся, што міжнародная сустрэча Тэзэ напоўніць вуліцы нашага гораду сотнямі маладзёнаў з Фінляндыі, Расеі, Скандынавіі, Прыбалтыкі, а таксама з усяе Еўропы. У час, калі нарастае напружанасць і канфлікты, дзеля многіх людзей на нашае Зямлі, супакой - гэта тое, пра што яны могуць толькі марыць. Мы прагнем збудаваць нашую сустрэчу вакол тэматыкі “Супакой усім” з малітвамі, цішынёю, групамі дзялення ды варштатамі. Падзея адбудзецца ў сэрцы гістарычнага Бастыёну, а таксама ў мясцовых храмах”.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22614.html - 12 December 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France