Базэль

Рэгістрацыя

У некаторых краінах рэгістрацыя на Сустрэчу будзе весціся мясцовымі кантактнымі пунктамі. Таму, калі ласка, калі гэта датычыць вашае краіны, НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ ніжэйшую спасылку, але толькі скарыстайцеся інфармацыяю з гэтае старонкі.

Па ніжэйшае спасылцы можна непасрэдна перайсці да рэгістрацыйнае формы, якая абавязвае як індывідуальных удзельнікаў, так і групы.

Рэгістрацыя на Еўрапейскую Сустрэчу >>> [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=39&language=en]

Калі вы плануеце прывезці групу моладзі на дадзеную Сустрэчу...

- Калі ласка, як мага хутчэй запоўніце рэгістрацыйную форму на нашае старонцы, нават калі вы пакуль не ведаеце дакладнае лічбы ўдзельнікаў вашае групы ці іншых дэталяў. Пэўныя дадзеныя можна будзе ўнесці пазней на апошняй старонцы формы.
- Як толькі вы запоўніце рэгістрацыйную форму, вы атрымаеце рэгістрацыйны код, які дазволіць вам вяртацца да вашае рэгістрацыйнае формы і ўносіць папраўкі наконт групы.
- Канчатковы спіс удзельнікаў вашае групы мы павінны атрымаць ад вас не пазней за 1 снежня.
- Імя і дадзеныя асобы, якая будзе пазначана ў форме за кантактную, будзе атрымліваць усю інфармацыю наконт Сустрэчы. Гэтая асоба становіцца адказнаю за перадачу ўсёй неабходнай інфармацыі ўдзельнікам сваёй групы.

Перад тым, як вы пачнеце запаўняць рэгістрацыйную форму, калі ласка, прачытайце Практычную інфармацыю пра Сустрэчу.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22615.html - 23 October 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France