Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў

Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою

У перыяд з 20 па 27 жніўня ў Тэзэ прайшоў ужо трэці спецыяльны тыдзень разважанняў і рэфлексіі для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў. Спатканне лічыла сабе больш дзвюх тысяч удзельнікаў з розных еўрапейскіх краін, а таксама з усяго свету, гэтым летам на узгорку былі прысутныя таксама 200 валанцёраў з усіх кантынентаў.
У наступным годзе Спецыяльны тыдзень для моладзі адбудзецца паміж 19 і 26 жніўня 2018 г.

Чалавечая адказнасць і пошукі Бога

Як зазначыў Брат Алоіс у сваім разважанні ў чацвер вечарам 24 жніўня, “На гэтым тыдні у нас багата зменаў, што датычаць нашае адказнасці ў грамадстве ў якасці хрысціянаў. У той жа час мы збіраемся разам ля вытокаў веры - супольнае малітвы ды разважаннямі над Пісаннем. Адказнасць чалавека і пошукі Бога - гэта дзве непадзельныя рэчаіснасці. Вось ужо трэці год запар, як мы на ўзгорку арганізуем тыдзень больш глыбокіх разважанняў з рэальнае прысутнасцю розных прамоўцаў з разнастайным дасвядчэннем, за што ім вельмі ўдзячныя”.

Некаторыя спецыфічныя рысы праграмы

  • Штодня прыканцы ранішняе малітвы брат праводзіў біблійнае разважанне для ўсіх прысутных маладзёнаў. Гэтыя разважанні цягам наступных месяцаў будуць апублікаваныя на нашае старонцы Каментуючы фрагменты Бібліі.
  • Пасля абеду моладзь дзялілася сваім дасвядчэннем у малых групах, што былі сфарміраваныя паводле ўзросту, дзеля таго каб пазнаёміцца і глыбей пазнаць тэматыку дня.
  • Пасля абеду штодня ў 18-ым намёце, што знаходзіцца за Oyak’ам, адбываліся артыстычныя прадстаўленні: свята народаў, падчас якога былі паказываныя ўсялякія музычныя прадстаўленні розных культур.
  • Штовечар, а 20-ае гадзіне, два маладзёны з розных куткоў свету дзяліліся сваімі сведчаннямі. У чацвер увечары, пасля свайго разважання, Брат Алоіс перадаў мікрафон маладому праваслаўнаму ліванцу Тэадору, тэкст прамовы якога змешчаны на нашае старонцы Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою.

Шырокі абшар тэматыкі

Раніцаю і апоўдні шэраг прамоўцаў з розных краін і дзядзін жыцця праводзілі варштаты [ar22458.html]: лідары NGO, акадэміцкія выкладчыкі, высокапастаўленыя чыноўнікі і прадстаўнікі палітычнае сферы, удзельнікі міжрэлігійнага дыялогу, артысты.

Асаблівым госцем быў прысутны ў вёсцы засноўнік ’Аркі’ Жан Ванье, які правёў чатыры круглыя сталы, між іншым адзін з іх на тэму ўсемагутнасці Бога з мусульманскім інтэлігентам Абдэлькадэрам Укрыдам.

Кожнага дня маладзёны былі запрошаныя да ўдзелу ў некалькіх семінарах, што мелі садзейнічаць больш глыбокаму разуменню іх уласнае веры. Сярод тэолагаў з розных цэркваў былі прысутныя між іншым:

  • Катарына Апалка (ням. Katharina Opalka), нямецкая пратэстантка, што ўдзельнічала ў некалькіх абмеркаваннях на тэму адказу Бога на цярпенні ці змены Божага паклікання скіраванага да кожнага з нас.
  • Эндру Біг (анг. Andrew Bigg), малады англіканскі святар, фізік паводле адукацыі, падзяліўся сваім дасвядчэннем дыялогу паміж навукаю і вераю, асабліва наконт паняцця сталасці, застасаванага ў межах сучаснае фізікі і тэалогіі; дадзенае пытанне было тэмаю ягонай дыпломнай працы.
  • Біскуп Гжэгаж Рысь (пол. Grzegorz Ryś), адказны за пытанні новае евангелізацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы, адмыслова прыехаў у Тэзэ з Польшчы. Падчас сваёй прамовы ён паказаў сувязь паміж пакліканнем і стварэннем - праз стварэнне Бог кліча да існавання.
  • Марцін Коп (фр. Martin Kopp), пратэстанцкі тэолаг, адказны за маніторынг пытанняў навакольнага асяроддзя пры Пратэстанцкае Федэрацыі Францыі, які ўдзельнічаў у размове з Агатаю Крох (пол. Agata Kroh), прафесарам гэбраістыкі і габрэйскае культуры, на тэму "наноў адчытваючы Кнігу Быцця ў святле юдэйскае традыцыі і сучасных экалагічных змен".

Сярод тэмаў, прапанаваных да разважанняў, галоўнаю тэмаю была салідарнасць, але былі таксама й іншыя пытанні, сярод якіх:

  • "Ці глабалізацыя загражае нашае ідэнтычнасці?" Сярод іншых прысутнічалі Дамінік Квініё (фр.Dominique Quinio), старшыня Semaines Sociales de France ды Марк Бук (нід. Mark Buck), малады палітык з Нідэрландаў.
  • "Праўда першаю ахвяраю: некалькі істотных момантаў дзеля зразумення канфлікту ў Дэмакратычнае Рэспубліцы Конга, падставы для надзеі і абавязацельстваў”. З удзелам Фастэна Гахімы (фр. Faustin Gahima), актывісту салідарнасці і засноўніка NGO ў ДРК.
  • "Быць маладым цыганам у сённяшняе Еўропе", сустрэча арганізаваная групаю моладзі з цыганскае супольнасці ў Вугоршчыне.
  • "Якое ўласцівае месца рэлігій у грамадстве?" з удзелам Філіпа Ламберта (фр. Philippe Lamberts), еўрапарламентарыя з Бельгіі, Ботана Феледзі (вуг. Botond Feledy), эксперту ў справе міжнароднае палітыкі з Вугоршчыны, а таксама Мухамада Салеха (ар. Mohamad Saleh) з ліванскае Фундацыі Ад’ян (ар. Adyan, ’’Рэлігіі’’).
  • Якім чынам еўрапейскія краіны рэагуюць на прыбыццё такой колькасці мігрантаў? З удзелам Жэрома Віньёна (фр. Jérôme Vignon), старшыні Нацыянальнага Камітэту да спраў беднасці і сацыяльнае выключанасці з Францыі, Філіпа Сэгрэтэна (фр. Philippe Segretain), чальца Semaines Sociales de France ды прадстаўнікоў езуіцкай Службы для мігрантаў.

У Wanagi Tacanku - месцы, што ад 2015 г. кожнага лета прымае ўдзельнікаў праекту ’’ArtTogether’’ - былі прапанаваныя некалькі артыстычных варштатаў. Ніжэй пералік некаторых з тых заняткаў:

  • Крысціян Хансэр правёў у Тэзэ дзень разам з ягонымі караванамі Rêvothèque, што былі пасвечаныя кожнаму; магічны сусвет, каб спыніцца, памарыць, затрымаць подых.
  • "Подых Эцці", французскі пэрформанс, падрыхтаваны групаю "Le Puits" на падставе дзённіка Эцці Хілесум (Etty Hillesum).
  • Былі арганізаваныя некалькі канцэртаў, у тым ліку два арганныя ў храме Прымірэння.
  • Хор Свабоды з М’янмы прадэманстраваў рэцытал пад назваю "Let freedom ring!"

Спецыяльны выпуск газеткі “Taizé Times”

Падчас гэтага тыдня ўдзельнікі прэсавае групы падрыхтавалі справаздачу з бягучага тыдня, уключна з рознымі меркаваннямі з варштатаў, а таксама з інтэрв’ю прамоўцаў і гасцей Тыдня. На чацвёртае старонцы былі змешчаны адрасы ў сеціве большасці арганізацый, што прысутнічалі на Спецыяльным Тыдні. Ніжэй можна пабраць газетку ў фармаце PDF.

PDF - 4.4 Mb

Спецыяльная трансляцыя на Facebook Live чацвярговым вечарам

Падчас Спецыяльнага тыдня ў чацвер увечары адбылася спецыяльная праграма з трансляцыяй праз "Facebook Live" [http://www.facebook.com/taize], а таксама на старонцы Трансляцыя з Тэзэ. Прамоўцы і маладыя ўдзельнікі дзяліліся найважнейшымі ўражаннямі з мінулага тыдня, па чым адбылася вечаровая малітва і разаважанне брата Алоіса.


Printed from: http://www.taize.fr/be_article22617.html - 12 December 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France