Візіт у Танзанію

У пачатку ліпеня два браты, што жывуць у малой супольнасці ў Найробі, наведалі танзанійскія мясцовасці Мванза і Дар-эс-Салям.

Гэты візіт дазволіў сустрэцца з моладдзю, якая была ў Тэзэ альбо прымала ўдзел у міжнародных сустрэчах і малітвах, арганізаваных братамі з Кеніі. Супольныя малітвы адбыліся ў розных парафіях. Адбылася таксама сустрэча з біскупамі Каталіцкага касцёлу і пратэстанцкае супольнасці, як таксама з душпастырамі моладзі, што дало магчымасць падзяліцца досведам на тэму падтрымкі ды фармацыі маладых людзей.

Падрыхтоўка да малітвы ў Mabatini, Мванза

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22769.html - 20 November 2017
Copyright © 2017 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France