Аперацыя Надзея

Відарыс некаторых праектаў

Браты з Супольнасці Тэзэ жывуць выключна сваёю працаю. Яны не прымаюць аніякіх ахвяраванняў. Гэтак жа, калі брат атрымлівае ў спадчыну нешта ад сям’і, Супольнасць перадае тое ў якасці дару для найбяднейшых.

Супольнасць падтрымлівае людзей у цяжкіх умовах на розных кантынентах, асабліва абяздоленых ды хворых дзяцей.

Дадаткова Супольнасць дапамагае некаторым маладзёнам прыязджаць у Тэзэ альбо на еўрапейскія, лаціна-амерыканскія, афрыканскія ці азіяцкія сустрэчы: многія з іх ня ў стане пакрыць коштаў іх побыту ці падарожжа, бо прыбываюць здалёк...

Пры дапамозе Аперацыі Надзея тыя, хто прагнуць, могуць прыняць у ёй удзел.

Дзеля таго, каб зрабіць ахвяраванне, калі ласка, націсніце на гэтую спасылку.

Помач на Блізкім Усходзе

Аперацыя Надзея нядаўна падтрымала некалькі праектаў у гэтым рэгіёне:

- У паўночным Ліване NGO Палёгка і прымірэнне для Сірыі [http://www.reliefandreconciliation.org/], была заінспіраваная дзейнасцю айца Паола даль’Олья (Paolo dall’Oglio), які працаваў у Сірыі з мэтаю пазнання вартасці ісламу і які заснаваў там манаскую супольнасць Мар Муса. Гэтая невялікая NGO спалучае гуманітарную дапамогу сірыйскім бежанцам у паўночна-ліванскім рэгіёне Аккар з выхаваўчаю працаю сярод дзяцей і моладзі з разнастайных супольнасцяў гэтага рэгіёну. Менавіта праз Палёгку і прымірэнне для Сірыі мусульманскія сем’і сірыйцаў, што актуальна перабываюць у Тэзэ, змаглі дабрацца да Францыі.

- У сірыйскім Алепа, францішканская супольнасць [https://www.proterrasancta.org/it/lappello-del-custode-di-terra-santa-emergenza-siria] раздае прадуктовыя пакункі ды аказвае неадкладную дапамогу пераселеным асобам. Яна таксама працуе па стварэнні сеткі распаўсюду пітное вады і размяркоўвае паліва для генератараў і ацяплення. Гэтая абшчына таксама фінансава садзейнічае людзям слабога здароўя па сплаце рахункаў. Урэшце, браты запэўніваюць адукацыю для дзяцей і моладзі, спрабуючы знайсці месцы для іх навучання ды іншых мерапрыемстваў.

- У іракскім Эрбілю помач аказваецца сіра-якавіцкай супольнасці, адна з іракскіх сем’яў якой пражывае ў Тэзэ. Калі хрысціянскія вёскі ў Ніневіі былі вызвалены іракскім войскам, хрысціяне выявілі, што іх цэрквы былі спустошаныя т.зв. Ісламскаю Дзяржаваю. Сабраныя грошы былі выкарыстаныя на падтрымку пераселеных з Эрбілю, што не мелі магчымасці вярнуцца ў спаленыя вёскі, каб ачысціць ды аднавіць месцы богаслужэнняў.

Вакацыі для ўкраінскіх дзяцей

Дзякуючы Аперацыі Надзея цягам вакацый у 2015 ды 2016 гг. група дзяцей з усходняе Украіны цягам некалькіх тыдняў гасціла ў Тэзэ. Іх сем’і збеглі ад вайны на Данбасе і адгэтуль жывуць у Кіеве. Для гэтых дзяцей, ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, час праведзены ў Тэзэ быў момантам радасці і супакою пасля цяжкх месяцаў вайны. Іх радасць, што гасціла на пагорку, дапамагала таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто церпіць з прычыны войнаў ля еўрапейскіх брам.

Падтрымліваючы абяздоленых дзяцей на Гаіці

У кастрычніку 2014 г. Брат Алоіс з некалькімі іншымі братамі адбылі чарговы этап Пілігрымкі Даверу ў чатырох карыбскіх краінах у Цэнтральнае Амерыцы. На Гаіці яны наведалі супольнасць сясцёр з Сітэ-Солей у Порт-о-Прэнсе, і менавіта з таго часу Аперацыя Надзея рэгулярна высылае фінансавую помач дзеля падтрымкі іх працы сярод абяздоленых дзяцей.

2015: Дапамога бежанцам у Еўропе

Ад самага пачатку Супольнасць Тэзэ пільна сочыць за справаю бежанцаў. Цягам другое сусветнае вайны Брат Ражэ хаваў багата каго ў сваім доме ў Тэзэ. Пазней былі запрашаныя сем’і з такіх краін, як В’етнам, Лаос, Боснія-Герцагавіна і Руанда. Апошнія гады Супольнасць прыняла сем’і з Іраку і Сірыі, а таксама групу маладых мігрантаў з Кале ва Францыі.

У 2016 г. маладыя ўцекачы з Судану, Паўднёвага Судану, Эрытрэі, Сірыі ды Афганістану затрымаліся ў Тэзэ. Іх прыём быў мажлівы дзякуючы супрацоўніцтву шматлікіх мясцовых валанцёраў ды фінансавае дапамогі па лініі Аперацыі Надзея. Супольнасць імкнецца дапамагчы гэтым маладзёнам стаць самастойнымі як толькі атрымаюць статус бежанцаў.

Аперацыя Надзея таксама падтрымлівае ініцыятывы мясцовых арганізацый, што знаходзяцца ў наваколлі Тэзэ, па аказанні дапамогі бежанцам.

У 2015 г. пасля навінаў ад Фэрэнца ды моладзевага валантарыяту, што скіраваліся ў Вугоршчыну, каб быць разам з бежанцамі, Аперацыя Надзея атрымала фінансаванне на падтрымку гэтае дзейнасці. Гэтыя фінансы дапамаглі арганізаваць апеку над дзецьмі і моладдзю ў мадзьярскім горадзе Фот. Помач была таксама скіраваная да тых, хто перасякаў граніцу.

2015: Падтрымка афтальмалагічнае клінікі ў Конга

Д-р Рычард Хардзі цягам дваццаці гадоў жыў і працаваў афтальмолагам у Дэмакратычнае Рэспубліцы Конга (былы Заір). Ён таксама з’яўляецца сябрам каталіцкае харызматычнае Супольнасці Дабраслаўлёных. Ягоная паслуга адбываецца ў Мбужы-Маі, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Ўсходняе Касаі, але ёе рэгулярна скіроўваецца з медыцынскаю дапамогаю таксама ў аддаленыя раёны.

На большае частцы краіны ён практычна адзіны афтальмолаг, хто аперуе дзяцей, а таксама займаецца складанымі выпадкамі. Штогод аперуюцца каля 2500 дзяцей.

Ад 2015 г. Аперацыя Надзея падтрымлівае будову афтальмалагічнае клінікі, што патрануецца д-рам Хайдзі, і ў якой ёсць такая вялікая патрэба для рэгіёну.


Некаторыя прыклады іншых абавязкаў Аперацыі Надзея

Школы ў Бангладэш

Аперацыя Надзея цягам некальіх гадоў падтрымлівае школы ў Маймансінгх, Бангладэш. У гэтых школах навучаецца каля 1500 дзяцей. Гэта таксама тое месца, дзе маладыя настаўнікі хрысціяне, мусульмане ды індуісты вучацца супольнае працы. Усе яны - студэнты, што мусяць плаціць за сваю адукацыю. Яны разумеюць, што, калі прагнуць дапамагчы самім сабе, мусяць таксама даць нешта ад сябе: пэўную частку іх вольнага часу яны прысвячаюць бедным дзецям. Служачы бедным ўмацоўваецца адчуванне прыналежнасці да адзінае чалавечае сям’і.

Падрабязней:
Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх

Месца для хворых у Камбоджы

Ад 2008 г. Аперацыя Надзея падтрымлівае шпіталь для хворых, створаны парафіяю Дзіцятка Езус у камбаджыйскім Боэнг Тумпун. Ідучы насустрач патрэбам найбольш абяздоленых жыхароў вёсак з розных правінцый краіны, парафія вядзе гэты праект, які падтрымлівае годнасць хворых і дае ім неабходную дапамогу. Лакалізацыя паблізу сталіцы Пном Пень таксама аблягчае доступ да лякарняў у выпадку вострай неабходнасці. Ахвяраванні даюць магчымасць зрабіць свой унёсак да коштаў шпіталізацыі, а таксама прафінансаваць сам асяродак, выплочваць заробкі персаналу, утрымліваць памяшканні, пакрываць кошты на пражыванне і медыкаменты.

Падрабязней:
Візіт братоў у Камбоджу

2015: Дапамога людзям пасля землятрусу ў Непале

Пасля некалькіх землятрусаў у Непале ў красавіку і траўні 2015 г. Аперацыя Надзея пастанавіла падтрымаць дзейнасць нямецкае NGO Freundeskreis Nepalhilfe e.V. (FNH). Усе высланыя грошы былі выкарыстаныя дзеля куплі гафраваных дахаў для будаўніцтва часовага жытла. Тое было на часе, бо адразу ж пасля штуршкоў спадзяваліся “мансуну”. Тыя дахі могуць быць складною часткаю будучых больш трывалых будынкаў. Аперацыя Надзея дапамагла 200 сем’ям змяніць сваё месца жыхарства.

Пэўная асоба, што вярнулася пасля наведвання гэтае краіны, піша: “Там надаль горы смецця, часам ты бачыш людзей, якія ўпрост сядзяць на гэтым. Часцяком землятрус закранае галоўным чынам беднякоў, што жывуць у вельмі сціплых варунках. Цяпер некаторыя з іх знайшлі сабе месца ў аварыйным жытле, якое часам нават лепшае за іх папярэднія дамы, таму гэта можа быць пэўным вырашэннем на працяглую перспектыву”.

2015: Збіранне медыкаментаў для Кубы

У кастрычніку 2014 г. Брат Алоіс наведаў Кубу [http://www.taize.fr/en_article22882.html] разам з некаторымі братамі, працягваючы “Пілігрымку Даверу” на Карыбах. Малітвы адбыліся ў Гаване і Матансасе. Па вяртанні Брат Алоіс, звяртаючыся да моладзі, казаў: “Кубанцы, асабліва моладзь, адчайна імкнуцца вырвацца са сваёй ізаляцыі, яны патрабуюць адчуць сябе бліжэй да маладзёнаў з іншых краін, просячы нас прывітаць вас усіх ад іх імя. Для іх станаўленне соллю зямлі азначае прыняць у пэўным сэнсе надзею”. Каб паглыбіць сувязі, у сакавіку 2015 г. брат вярнуўся ў гэтую краіну. Ён убачыў, што пануе дэфіцыт шмат якіх тавараў, асабліва медыцынскіх.

Група хрысціян праводзіць сетку медыцынскае дапамогі для груп насельніцтва, што знаходзяцца ў неспрыяльным становішчы, маючы невялкія цэнтры здароўя ў розных частках краіны. Праз Аперацыю Надзея тая група вырашыла распачаць збор медыкаментаў, якія б былі скіраваныя на Кубу: дыклафенак (супрацьзапаленчы сродак), даксіцыклін (антыбіётык), аспірын, вітаміны, глюказаміны, амоксіцылін, фурасемід, цэфалексін, дэксхлорфенірамін (антыгістамінны сродак), ібупрафен.

Гуманітарная дапамога для Паўночнай Карэі

У 2016 г. Супольнасць запрасіла двух дактароў са шпіталю Чырвонага Крыжа ў Паўночнае Карэі дзеля адбыцця курсаў павышэння кваліфікацыі ва Францыі. Гэтыя дактары правялі тры месяцы ў Парыжы, а кошты іх побыту былі цалкам пакрытыя Аперацыяй Надзея. Паміж 2007 і 2011 гг. яшчэ шэсць дактароў прайшлі ва Францыі гадавую інтэрнатуру.

Першыя гуманітарныя пастаўкі ў гэтую краіну былі зладжаныя ў 1998 і 1999 гг. Больш тоны маісавай мукі было выслана насельніцтву, што цярпела пасля некалькіх гадоў засухі ды паводкі.

З таго самага часу штогод стала магчымым чыніць розныя знакі салідарнасці. Малако і бутэлькі для кармлення немаўлят, медыцынскае абсталяванне і падставовыя медыкаменты былі збіраны ў часе Еўрапейскае Сустрэчы ў Берліне прыканцы 2011 г. Дзясяткі пакункаў медыкаментаў, сотні стэтаскопаў, тэрмометраў, бінтоў, марлі, шпрыцаў і розных прадметаў медыцынскага прызначэння, а таксама некалькі вялікіх скрыняў хірургічных прылад і два стэрылізатары былі высланыя патрабуючым. Аперацыя Надзея дадала два новыя канцэнтратары кіслароду. Тая падтрымка працягвалася й у наступныя гады пасыланнем медыцынскіх прыбораў і лекаў. Паўночна-карэйскі Чырвоны Крыж узяў на сябе адказнасць па дыстрыбуцыі ўсяго гэтага па мясцовых шпіталях і вясковых клініках.

Адзін з братоў Супольнасці, што паходзіць з Паўднёвае Карэі, некалькі разоў наведваў КНДР, часам суправаджаючы дастаўку харчавання.

У Паўднёвым Судане

У вёсцы, што ляжыць 25 км на поўдзень ад Рубмеку, жывуць пяцьдзясят сем’яў пракажоных. Яны прыбылі з усяго раёну Вялікіх азёр. Хаця лячэнне патрафіць быць спрыяльным і пазбавіць рызыка заражэння, усё-ткі вялікай перашкодай застаецца страта канечнасцяў. Сацыяльная пагарда працягвае быць праклёнам для такіх людзей. Пракажоныя не могуць заставацца ў сваіх родных мясцінах. Іх дзяцей, нават калі яны не закранутыя хваробаю, не бяруць у школу. Мужнасць і надзея гэтых сем’яў, што распачалі новае жыццё з нуля ў вялікай ізаляцыі і сітуацыі браку надзеі, проста ўражваюць. Аперацыя Надзея дапамагае ўзводзіць будынкі для пачатковых класаў, таму дзеці могуць працягваць займацца нават у часе сезону дажджоў.

Нягледзячы на грамадзянскую вайну, вайсковыя зборы і брак школ, моладзь прагнула працягваць сваю адукацыю. Дапамога па развіцці усяго іх патэнцыялу - тое з’яўляецца прыярытэтам. Гэтым абавязацельствам мае дапамагаць Цэнтр Падтрымкі Моладзі. На тэрыторыі, дзе ў часе вайны існавала сетка NGO, Царква хоча развіваць месца прыёму, актыўнасці і фармавання адкрытасці для ўсіх маладзёнаў з розным дасвядчэннем. Аперацыя Надзея фінансуе будоўлю шматфункцыянальнай залі, што мае замяніць працёклы намёт.

Падрабязней:
У Паўднёвым Судане (лета 2013 г.)

Пастаўкі гуманітарнае дапамогі ў Паўночную Карэю

Лекі і медыцынскія прыборы, што былі збіраныя ў часе Еўрапейскае Сустрэчы ў Берліне прыканцы 2011 г., 11 лютага 2012 г. былі наўпрост адпраўленыя ў КНДР і былі атрыманыя на месцы напрыканцы сакавіка - пачатку красавіка. Багата хто адгукнуўся на заклік Супольнасці быць салідарным з народам Паўночнае Карэі. Былі сабраны дзясяткі пакункаў асноўных лекаў, сотні стэтаскопаў, тэрмометраў, скрыняў з бінтамі, марляю і шпрыцамі, а таксама розны медыцынскі інстументарый. Акрамя таго былі перададзеныя некалькі скрыняў хірургічных прыладаў ды два стэрылізатары. Аперацыя Надзея ад сябе дадала два новыя кіслародныя канцэнтратары. Усё гэта было запакавана на чатырох паддонах. Непасрэдна ў КНДР справаю распаўсюджвання атрыманага сярод шпіталяў і вясковых клінік займаўся Чырвоны Крыж.

Гэтая дапамога ў супрацы з паўночна-карэйскім Чырвоным Крыжам працягвалася таксама ў 2012 ды 2013 гг., калі ў КНДР было высылана медыцынскае абсталяванне, у тым электракардыяграф, мікраскопы ды наборы да першае помачы для дактароў, а таксама медыкаменты для шпіталяў.

У 2011 г. праз Аперацыю Надзея Супольнасць выслала гуманітарную дапамогу для тых у КНДР, каму бракавала ежы: 260 тон пшанічнае мукі ды 120 тон локшыны. Яшчэ ў 2007 г. Супольнасць выслала тысячу тон пшанічнае мукі. Першыя ж гуманітраныя высылкі да гэтае краіны Супольнасцю былі зладжаныя ў 1998 і 1999 гг.: больш за тысячу тон кукурузы было выслана людзям, што цягам некалькіх гадоў пакутвалі ад засухі ці паводкі. Ад таго часу штогадова стала магчымым у знаку салідарнасці высылаць гуманітарную дапамогу: малако і бутэлькі да кармлення немаўлят, медыцынскае абсталяванне і лекі. Адзін з братоў Супольнасці, паходжаннем з Паўднёвае Карэі, некалькі разоў быў у КНДР, часам суправаджаючы працэс размеркавання ежы. Паміж 2007 і 2011 гг. Супольнасць таксама запрасіла шэсць дактароў са шпіталю Чырвонага Крыжа Паўночнае Карэі, каб яны адбылі гадавы стаж у французскае інтэрнатуры.

2009: мільён надрукаваных Бібліяў для Кітаю ад Тэзэ

У 2008 г. у Бруселі на Еўрапейскае Сустрэчы сабралося больш 40.000 маладзёнаў, і там Брат Алоіс агучыў, што, адказваючы на запатрабаванні кітайскіх хрысціянаў, Супольнасць Тэзэ мае намер надрукаваць адзін мільён Бібліяў у Кітаі - 200 тысяч штук паўнатэкставага Святога Пісання ды 800 тысяч асобнікаў Новага Запавету разам з Псалтырам. Друк адбываўся ў Нанкіне, і ўжо адтуль паслядоўнымі этапамі ў 2009 г. кнігі былі распаўсюджаныя на ўсю краіну.

У 2009 г. Супольнасць Тэзэ таксама падтрымала біблійную працу пратэстанцкае царквы ў Кітаі. Дапамога была таксама здзейснена ў 2010 і 2011 гг.

У Буркіна-Фасо

Буркіна-Фасо ляжыць у афрыканскім рэгіёне Сахель, дзе сухі сехон цягнецца каля дзявяці месяцаў без перапынку. Насельніцтва выкарыстоўвае адкрытыя калодзежы, што часцяком перасыхаюць, таму жанчыны вымушаныя выкарыстоўваць нядобрую ваду, што збіраецца ў штучных сажалках цягам сезону дажджоў. Часам яны вымушаныя скіроўвацца больш за дзесяць кіламетраў, каб знайсці ваду, таму рэдкія студні, якія існуюць там, становяцца прычынаю канфліктаў з-за недахопу вады альбо неабходнасці доўгага чакання. Аперацыя Надзея падтрымлівае бурэнне свідравін ды ўстаноўку помпаў. Гэтыя студні - асноўная крыніца водазабеспячэння для насельніцтва і прафілактыкі хваробаў.

У 2010 г. Аперацыя Надзея таксама садзейнічала праекту дастаўкі малака для дзяцей у шпіталі Нанора, таксама ў Буркіна-Фасо.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22974.html - 18 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France