Чаму памёр Брат Ражэ

У шэрагу пасланняў, якія мы атрымалі ў 2005 г., людзі параўноўвалі смерць брата Ражэ з Марцінам Лютэрам Кінгам, арцыбіскупам Рамера ці Гандзі. Тым не менш, нельга забывацца й на тое, што паміж німі ёсць розніца. Тыя людзі былі заангажаваныя ў палітычную ды ідэалагічную барацьбу, былі забітыя апанентамі, якія не маглі пагадзіцца з іх пунктам гледжання ці іх уплывам.

Некаторыя кажуць, што няма сэнсу шукаць прычыны забойства брата Ражэ. Зло заўсёды супраціўляецца тлумачэнню. Справядлівы чалавек у Старым Запавеце казаў, што яго ненавідзелі “без прычыны”. А св. Ян уклаў тыя самыя словы ў вусны Езуса: “Яны ненавідзяць мяне без прычыны”.

Хаця я й жыў поруч з братам Ражэ, аднак ягоная постаць засўсёды ўражвала мяне, мне цікава, ці не было тое прычынаю таго, што ён стаў мішэнню. Брат Ражэ быў нявінны. Тое не значыла, што ён не меў недахопаў. Нявінны - гэта нехта такі, для каго пэўныя рэчы відавочныя самі па сабе, а для іншых, можа, й не. Для бязвінных відавочная праўда. Яна не залежыць ад разважанняў. Яны ў нейкім сэнсе “бачаць” яе, таму для іх цяжка ўсвядоміць, што іншыя людзі маюць карпатлівы падыход. Тое, што яны кажуць, проста і зразумела, таму яны здзіўлены, што іншыя не рэагуюць на тыя самыя рэчы так, як яны. Лёгка зразумець, чаму такія людзі часцяком пачуваюцца разгубленымі альбо ўразлівымі. І ўсё ж, іх нявіннасць цалкам не наіўная. Для ніх рэчаіснасць не такая непразрыстая, як для іншых. Яны “глядзяць праз яе”.

Дазвольце мне прывесці прыклад хрысціянскае еднасці. Для брата Ражэ было відавочным, што, калі Хрыстос прагнуў еднасці, дык тое неабходна было рэалізоўваць без затрымкі ў жыцці. Аргументы, што падаваліся супраць такога стаўлення, відаць, уражвалі яго сваёй штучнасцю. Для яго хрысціянская еднасць была перадусім пытаннем прымірэння. У іншым ён меў рацыю, бо большасць з нас рэдка задаецца пытаннем, ці мы гатовыя заплаціць такую цану за еднасць. Ці прымірэнне, якое не кранае нас у сваёй глыбіні, па-ранейшаму заслугоўвае на гэтую назву?

Часам пра яго казалі, што ў яго няма тэалогіі. Але ці ж не быў ён больш праніклівым, чымся асобы, што так казалі? Цягам стагоддзяў хрысціяне мелі апраўдваць свае падзелы. Яны штучна падкрэслівалі пункты разыходу. Не ўсведамляючы гэтага, яны ўвайшлі ў працэс суперніцтва і не маглі бачыць таго, што адбываецца перад іх вачыма. Яны не “глядзелі праз” . Еднасць здавалася ім немагчымаю.

Брат Ражэ быў рэалістам. Ён улічваў тое, што не можа быць дасягнута, асабліва з інстытуцыянальнага пункту гледжання. Аднак ён не быў у стане паўстрымацца. Ягоная нявіннасць давала яму моц пераканання, якая была вельмі асабліваю, чымсьці накшталт мяккасці, якая ніколі не прызнае паразы. Аж да самага канца хрысціянская еднасць была для яго пытаннем прымірэння. Сёння прымірэнне - гэта крок, які можа зрабіць кожны хрысціянін. Калі кожны зробіць тое, адзінства будзе асягнута.

Была таксама іншая галіна, намаганні брата Ражэ ў якой былі відавочныя і дзе тое, што было радыкалізмам ягонае асобы, магло быць яшчэ больш выразным і заўважным: усё тое, што магло ставіць пад сумнеў Божую любоў, было для яго невыносна. Тое не было так, што ён адкідваў роздумы, але ён вельмі моцна чуў у самім сабе, што пэўны спосаб камунікацыі, які жадае быць правільным - напрыклад, у дачыненні да Божае любові, - насамрэч хавае тое, чаго несвядомыя людзі чакаюць ад гэтае любові.

Брат Ражэ так моцна падкрэсліваў дабрыню людзей, што тое павінна было быць відавочным. Ён не меў аніякіх ілюзій наконт зла. Па сваёй натуры ён, як правіла, быў уразлівы. Аднак ён быў перакананы, што, калі Бог любіць і даруе нашыя няпраўды, дык для Яго яны лічуцца скончанымі. Праўдзівае прабачэнне абуджае глыбіню чалавечага сэрца, тую глыбіню, якая створаная для дабрыні.

Поль Рыкёр быў уражаны такім акцэнтаваннем дабрыні. Аднойчы ў Тэзэ ён сказаў нам, што тут бачыць сэнс рэлігіі. “Вызваліць у людзях глыбіню дабрыні, ісці шукаць яе там, дзе яна цалкам пахаваная”. У мінулым увесь час гучаў пэўны стыль хрысціянскага навучання пра абсалютную нягоднасць чалавечае натуры. Тое здзяйснялася, каб паказаць, што прабачэнне будзе чымсьці цалкам вольным і незаслужаным. Але тое адвярнула багатую колькасць людзей ад веры; нават, калі яны чулі, як часам кажуць пра любоў, у іх складвалася ўражанне, што частка гэтае любові стрымлівалася, а абвешчанае прабачэнне не было поўным.

Найбольш каштоўная рэч, якую пакінуў нам па сабе брат Ражэ, магчыма, крыецца ў пачуцці любові і прабачэння, дзвюх рэальнасцях, якія былі відавочныя для яго, шчырасць якіх, што часцяком выслізгвае ад нас, ён ухапіў. У гэтым ён быў сапраўды нявінны, заўсёды сціплы, безабаронны, адчытваў сэрцы іншых людзей, здольны да глыбокага даверу. Надзвычайная прыгажосць у ягоных вачах была таму выразам. Ён пачуваўся, нібы знаходзіцца дома з дзецьмі, таму што яны жылі ў падобным стылі; яны не маглі абараніць сябе і не маглі паверыць, што ўсё так складана; іх сэрца было скіраванае наўпрост да таго, што іх кранала.

Сумнеў ніколі не пасяліўся ў жыцці брата Ражэ. Менавіта таму ён любіў словы: “Няхай мая цемра не прамаўляе да мяне!” Цемра азначала розныя паставы сумневу. Але гэты сумнеў не пахіснуў тую відавочнасць, з якою ён адчуваў Божую любоў. Магчыма толькі такі сумнеў патрабаваў мовы, у якой не было б месца двухсэнсоўнасці. Відавочнасць, пра каторую я распавядаю, не грунтавалася на ўзроўні розуму, але на больш глыбокім узроўні, на ўзроўні сэрца. І, як усё тое, што не можа быць абаронена добрымі аргументамі альбо добра збудаванымі перакананнямі, гэтая відавочнасць павінна была быць далікатнаю.

У Евангеллях сціпласць Езуса выклікае непакой. Некаторыя з тых, што слухалі Яго, пачуліся пастаўленымі пад сумнеў. Тое было так, нібы самыя глыбокія пачуцці іх сэрцаў былі раскрытыя. Зразумелая мова Езуса ды Ягоная спасобнасць адчытваць сэрцы была для ніх пагрозаю. Асоба, што не дазваляе быць уведзенай ў канфлікты, для некаторых выдаецца небяспечнаю. Але такая асоба зачароўвае, аднак зачараванне лёгка можа змяніцца на варожасць.

Безумоўна, брат Ражэ заварожваў людзей сваёю нявіннасцю, сваім імгненным разуменнем, сваім позіркам. І, мне здаецца, ён бачыў у вачах некаторых людзей, што заварожванне можа змяніць свой кшталт на недавер альбо агрэсію. Для некага, хто носіць невырашальныя канфлікты ўнутры самога сябе, такая нявіннасць павінна стаць не да вытрымання. У такім выпадку ўжо недастаткова толькі зневажыць нявіннасць. Яе трэба знішчыць. Доктар Бернар дэ Сенарклен пісаў: “Калі святло занадта яркае, і я лічу, што тое праменяванне ад брата Ражэ магло быць асляпляльным, часам тое не лёгка знесці. А таму адзіным рашэннем па згашэнні крыніцы святла будзе шлях па яго ліквідацыі”.

Мне захацелася напісаць гэтую рэфлексію, бо яна дапамагае высветліць аспект адзінства ў жыцці брата Ражэ. Ягоная смерць азначаная таямнічым падсумаваннем таго, кім ён засўсёды быў. Ён не быў забіты таму, што ён змагаўся. Ён быў забіты за тое, кім ён быў.

Брат Франсуа, Тэзэ

Printed from: https://www.taize.fr/be_article23560.html - 28 March 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France