Інтэрв’ю з братам Алоісам

Штосьці, чаго раней не было

Апасля апублікаванага 6 верасня 2006 г. артыкулу ў “Le Monde” брат Алоіс адказаў на пытанні “La Croix”.

La Croix: Ці брат Ражэ фармальна перайшоў на каталіцызм так, як тое пацвердзіў наконадні гісторык Іў Шырон?

Брат Алоіс: Не. Брат Ражэ ніколі фармальна не “навярнуўся” на каталіцызм. Калі б так, ён меў бы пра тое сказаць; ён ніколі не хаваў анічога пра той шлях, якім крочыў. Ва ўсіх ягоных кнігах, часцяком пісаных у форме журналу, ён тлумачыў, якім чынам ён ідзе тым шляхам, што ён адкрывае і чым жыве.

Што дакладна адбылося ў 1972 г. у капліцы біскупскага дому ў Ацён?

- Тады ў 1972 г. біскуп Ацён, мансіньёр Арман ле Буржэа, проста першы раз даў яму камунію без вымаганняў ад яго якога-кольвек іншага вызнання веры, акрамя як таго прамаўляемага падчас Эўхарыстыі, што прымаецца ўсімі хрысціянамі. Прысутнічалі некалькі сведкаў, тры з маіх братоў, пара з якіх нашыя сябры; яны могуць тое пацвердзіць.

Чаму менавіта дакладна ў той момант?

- Дата была выбраная, бо Брат Ражэ рыхтаваўся да атрымання манаскіх зарокаў першага ў Супольнасці брата-католіка і таму было немажлівым не прыняць камунію з таго самага Эўхарыстычнага стала. Некалькі месяцаў пасля таго мансіньёр ле Буржэа прыехаў да Тэзэ і, дакладна так сама, удзяліў камунію ўсім братам Супольнасці.

Ці Брат Ражэ асабіста сам відавочна засведчыў пра тое?

- Вельмі рана ў сваім жыцці ён зразумеў, што дзеля наследвання Евангелля маладым людзям было неабходнае хрысціянскае прымірэнне. Пасля Яна ХХІІІ і Другога Ватыканскага сабору ён вырашыў, што прыйшоў час прымірэння. Часцяком ён распавядаў, якім чынам у часе ягонае апошняе сустрэчы з Янам ХХІІІ ён імкнуўся атрымаць духоўны завет ад папы і пытаўся пра месца Тэзэ ва ўлонні Царквы. Робячы кругавы жэст рукамі, Ян ХХІІІ адказаў: “Каталіцкая царква складаецца з канцэнтрычных колаў, што становяцца ўсё больш і больш”. Папа не сказаў дакладна, у якім коле ён бачыў Тэзэ, але Брат Ражэ зразумеў, што папа хоча сказаць яму: ты ўжо ўнутры, проста працягвай гэты шлях. І менавіта тое ён й рабіў.

Вы былі набліжаным да яго цягам шэрагу гадоў, ён нават прызначыў Вас сваім наступнікам, але што было сапраўднаю прычынаю таго, чаму Брат Ражэ распачаў менавіта такі шлях?

- Шлях, якім ён крочыў, дазваляў яму ўсё больш й больш адкрываць і несці святло паўнаты традыцыі Царквы. Яго не цікавіла індывідуальнае рашэнне наконт прымірэння, але праз багата якія папярэднія крокі ён шукаў шляху, які б быў прыняты іншымі. Будучы пратэстантам, ён ажыццявіў нешта такое, што было прэцэдэнтам ад часоў Рэфармацыі. У 1980 г., у часе Еўрапейскае Сустрэчы Моладзі ў Рыме, у прысутнасці папы Яна Паўла ІІ ён публічна выказаўся пра тое ў базіліцы Св. Пятра: “Я знайшоў маю асабістую хрысціянскую тоеснасць шляхам прымірэння маёй уласнай веры з таямніцай каталіцкае веры, ні з кім не зрываючы адносінаў”. Пэўнага дня, прымаючы праваслаўную дэлегацыю, Ян Павел ІІ пасля казаў, што еднасць з’яўляецца “ані зліццём, ані паглынаннем, але толькі сустрэчаю ў праўдзе і любові”.

Чаму было так багата абачлівасці ў дачыненні да таго, што ён хацеў, каб стала сведчаннем?

- Ягоны падыход быў прагрэсіўным і нечым новым, цяжка было тое выказаць і зразумець. Лёгка было тое зразумець няправільна. Такім чынам, казаць пра “канверсію” азначае не да канца разумець, чаго шукаў Брат Ражэ. Слова “канверсія” ці “навяртанне” абцяжарана гісторыяй; пад “канверсіяй” разумеем разрыў з нашае арыгінальнае тоеснасцю. Брат Ражэ прымаў тое, што існуюць шляхі да асабістага навяртання, але для яго асабіста і для нашае Супольнасці ён аддаваў перавагу слову “еднасць”. Для яго паступовы ўваход у поўную еднасць з Каталіцкім касцёлам канкрэтна выражаўся ў двух момантах, якіх ён ніколі не трымаў у таямніцы: атрыманне Эўхарыстыі ды прызнанне неабходнасці адзінства служэння, здзяйсняемага біскупам Рыму.

І тое нават коштам быць незразуметым?

- Мэты Брата Ражэ не ўсе разумеюць, але многія іх прымаюць; папа Ян Павел ІІ, каталіцкія біскупы і тэолагі, што прыязджалі ў Тэзэ на цэлебрацыю Эўхарыстыі, але таксама лідары пратэстанцкіх і праваслаўных Цэркваў, з якімі Брат Ражэ цярпліва выстройваў давер цягам многіх гадоў.

Інтэрв’ю Жана-Мары Гуэно

Printed from: http://www.taize.fr/be_article23580.html - 13 November 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France