“Ak benn”

JPEG - 34.4 kb

Дзеці, жанчыны, моладзь... што яны тут усе робяць?
Ці яны закладаюць пры дапамозе “ak benn” аснову для свайго будучага?
Ім прапаноўваецца шанец вучыцца, адкрываць, ствараць і навязваць стасункі, кожнага дня рабіць чарговы крок. Гэта тое, што мы называем “ak benn”.

JPEG - 38.3 kb

Усё пачалося ў Kër Taizé - доме братоў Тэзэ, што жывуць у Дакары.

Прадмесці Дакару, дзе ak benn здзяйсняецца ў чатырох месцах, мала чаго могуць прапанаваць моладзі. Багата хто з-за гэтага ў роспачы, спаралізаваныя інэртнасцю; іншыя мараць пра тое, каб пакінуць гэты кантынент.
Большасць маладзёнаў і жанчын, што рэгулярна наведваюць мясцовасці ak benn у Гранд Ёф, знаюць у Kër Taizé ўжо каля чатырнаццаці гадоў. Былі прыкладзены вялікія намаганні, калі абудзіўся дух адкрыцця. У сваю чаргу яны сталі “аніматарамі” для сваіх малодшых братоў і сясцёр.
Пакліканне да адкрыцця здзяйсняецца пры дапамозе адукацыйных гульняў ды візітаў у розныя навакольныя месцы.
Запрашэнне, кіраванае да моладзі наконт дапамогі малодшым дзецям, нібы заклік да таго, каб стаць рэалізатарамі іх уласнага развіцця.

JPEG - 31 kb

Ад “li nga kham” да “ak benn”

Адукацыйная актыўнасць для дзяцей пачалася з ідэі, выражанай на мясцовай мове Wolof наступным чынам: “li nga kham jangal ko ko” - “навучай таму, што сам ведаеш”. Тым, што моладзь ужо ведае, яна можа дзяліцца з іншымі, што прыносіць з сабою ўдзячнасць і прызнанне, што дапамагае быць аніматарамі. Такое дасвядчэнне вядзе да наступнага выразу: “ak benn”; запрашэння ісці крок далей, быць зацікаўленым іншымі рэчамі: месцам, дзе яны жывуць, сваёю культураю ды наваколлем, кемлівым выкананнем сваёй працы, тэхналогіямі, мастацтвам, у той самы час гэта й запрашэнне даваць больш з сябе.
Ak benn азначае “ …і яшчэ крыху болей”.

JPEG - 41.9 kb

Малыя дзеці, моладзь... і мамы

Група жанчын і дзяўчат прайшлі падрыхтоўку па шыцці і пэчворку; моладзь працавала і трэнавалася як каманда, складвалі мазаіку, рабілі лялькі ды бранзалеты, розныя інсталяцыі... Уся зробленая такім чынам прадукцыя была прададзеная ў Дакары, а таксама ў розных месцах Еўропы. Увесь даход ад продажы дазволіў навучыцца кіраваць грашыма і ашчаджаць.

Былі арганізаваныя выставы, дзе прадстаўлялася рамесная творчасць вырабленая як моладдзю і мамамі, так й падборка здымкаў, дзе адлюставаны працэс навучання з малымі дзецьмі. Такім чынам яскрава было падкрэслена тое, што ляжыць у падмурку гэтае дзейнасці: клопат пра самых малых, абуджэнне іх актыўнасці, як й абяцанне пэўных абавязальніцтваў, тых абавязальніцтваў, што маюць быць звязаныя з перакананнем, што нават у такіх варунках можна знайсці сполахі прыгажосці, а таксама мужнасць да тварэння з іншымі.

JPEG - 29.6 kb

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24471.html - 20 July 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France