Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”У перыяд з 1 верасня па 4 кастрычніка хрысціяне па ўсім свеце збіраюцца разам на малітоўным чуванні і разважаннях на тэму апекі пра навакольнае асяроддзе [http://www.seasonofcreation.org]. На другі год ніжэй мы прапаноўваем магчымы распарадак для такога чування, які натхнёны парадкам абшчыннае малітвы ў Тэзэ. Прапановы да малітвыСпеў Nada te turbe Псальм Bonum est confidere
з Псальма 104
Фрагмент са Святога Пісання
Іс 65, 17-18; 24-25
Спеў Ô toi l’au-delà de tout Цішыня Малітвы ў інтэнцыі стварэння Паміж кожнае малітваю вернікаў можа гучаць спеў Misericordias Domini. 1) Божа любові, Ты прысутнічаеш у сусвеце і ў найменшых з усіх істот, атачай усё жывое Сваёю пяшчотаю. - Цябе просім. 2) Божа стварэння, навучы нас бачыць Цябе ў прыгажосці сусвету, дзе ўсё распавядае нам пра Цябе. Цябе просім. 3) Божа любові, мы молімся за ўсіх, хто церпіць ад полымя і вады, землятрусаў і буры. Няхай яны захаваюць надзею нягледзячы на іх цяжкасці. - Цябе просім. 4) Божа стварэння, абудзі ў нас нашую хвалу і нашую падзяку; дай нам ласку пачуцця цеснае еднасці з усім, што існуе. - Цябе просім. 5) Божа любові, мы давяраем Табе усіх маладзёнаў, якія займаюцца новымі праектамі альбо складваюць абавязальніцтва клопату пра планету. - Цябе просім. 6) Божа стварэння, Ты заўсёды перабываеш з намі; падтрымлівай нас у нашае барацьбе за справядлівасць, любоў і супакой. - Цябе просім. 7) Малітоўная інтэнцыя наконт бягучае сітуацыі малітва Ойча Наш малітва брата Алоіса Духу Святы, Ты робіш нас свабоднымі, вольнымі любіць тых, каго нам давяраеш, але таксама свабоднымі ў тым, каб па-новаму паглядзець на стварэнне. Усё, што створана, паходзіць ад Цябе, нібы дар, які Ты даверыў нам. Спевы Laudemus Deum L’ajuda em vindra Aber du weißt
[1] Здымак: Cédric Nisi |