Кейптаўн 2019

Практычная інфармацыя

Даты

Прыбыццё: серада, 25 верасня, раніцаю
Ад’езд: нядзеля, 29 верасня, другая паловая дня

Падарожжа

Калі вы плануеце сваё падарожжа да Кейптаўна самалётам, перадусім скантактуйцеся з Тэзэ для рэгістрацыі, і чакайце на пацверджанне ад нас перад тым, як набываць квіткі. Калі тое будзе неабходным, можна прыляцець наконадні ўвечары за дзень да пачатку Сустрэчы...

Узрост

Удзел у Сустрэчы адрасаваны асобам ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, а таксама кіраўнікам моладзевых груп.

Засяленне

Удзельнікі будуць угошчаныя ў сем’ях горада, дзе таксама будуць спажываць сняданкі.

Пасілкі

Простыя пасілкі будуць прыгатаваныя апоўдні і ўвечары на цэнтральнай вуліцы. З сабою варта мець лыжку, кубак і пластыкавую шматразовую талерку.

Побыт перад Сустрэчаю

Тыя, хто прыбывае з іншых кантынентаў, могуць прыляцець за некалькі дзён раней перад Сустрэчаю, каб правесці гэтыя некалькі дзён паблізу Кейптаўна (ваколіца Заходне-Капскае правінцыі). Гэта будзе час прысвечаны сумеснаму жыццёваму дасвядчэнню разам з месцічамі, тое не будзе турыстычны візіт. Калі вы гэтым зацікаўленыя, пазначце тое ў сваёй рэгістрацыйнай форме і плануйце свой прылёт на 20 альбо 21 верасня.

Медыцынскія рэкамендацыі

У Кейптаўне клімат падобны да месцаў паўночнага міжземнамор’я: ўдзень не бывае занадта холадна, але ж уначы можа быць халаднавата.
Перад любою доўгаю паездкаю пераканайцеся, што вашае здароўе ў адпаведным стане, захапіўшы з сабою неабходныя лекі, калі вам тое патрэбна.
Тэрыторыя Кейптаўна вольная ад малярыі, таму няма неабходнасці папярэдніх адмысловых вакцынацый. Дзеля запазнання з надзейнае медыцынскае інфармацыяю, калі ласка, перайдзіце па гэтае спасылцы [http://capetown-internationalairport.co.za/travelguide/health-advice.php].

Пашпарт і віза

Асобы, што прыбываюць з іншых краін, маюць абавязак мець важны пашпарт.
- Грамадзянам Рэспублікі Беларусь трэба мець візу [https://www.westerncape.gov.za/service/south-african-visa-requirements-overseas-visitors].
- Уладальнікам дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў варта пазнаёміцца з наступнае інфармацыяю [http://www.dha.gov.za/index.php/immigration-services/exempt-countries].
Абшчына Тэзэ можа выслаць вам ліст-запрашэнне, калі тое будзе патрэбна для запаўнення вашае візавае анкеты: дзеля гэтага трэба будзе паведаміць нам вашыя пашпартныя дадзеныя праз рэгістрацыйнае форму (альбо, іншы спосаб, выслаць нам адсканаваныя старонкі пашпарта з неабходнае інфармацыяю).

Грашовы ўнёсак

Удзел у коштах пакрывае пасілкі (абед і вячэра), транспарт (спецыяльныя аўтобусы) паміж цэнтральнае вуліцаю ды аколіцаю, дзе будуць жыць удзельнікі, арэндныя кошты намёта, а таксама іншыя кошты, звязаныя з арганізацыяю Сустрэчы.

Кошты Сустрэчы будуць зведзеныя да мінімума. Сем’і і мясцовыя цэрквы з прымаючае аколіцы прапануюць сваю гасціннасць задарма.

Грашовыя ўнёскі пакрываюць толькі частку расходаў на Сустрэчу. Таму, калі вы жадаеце фінансава падтрымаць Сустрэчу, ёсць магчымасць зрабіць большы ўнёсак, чым неабходна.

Краіна Памер аплаты
Паўднёвая Афрыка 250 рандаў
Іншыя афрыканскія краіны Брак аплаты
Іншыя краіны* 50 €
* Калі вы прылятаеце за некалькі дзён раней, варта да гэтае сумы далічыць яшчэ 20 €.

Рэгістрацыя

Калі ласка, скарыстайцеся рэгістрацыйнае формаю онлайн дзеля таго, каб паведаміць нам як мага раней пра сваё жаданне ўдзельнічаць у Сустрэчы, нават, калі дэталі вашае паездкі альбо даты ці колькасць людзей у групе (калі вы маеце прывезці групу) пакуль не ўсталеныя дакладна.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25029.html - 18 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France