Кейптаўн 2019
Рэгістрацыйная форма і найбольш пытанае
Пасля таго, як вы запоўніце рэгістрацыйную форму, вам будзе высланы логін, які дазволіць вяртацца да вашае формы і змяняць дэталі, дадаваць альбо выдаляць удзельнікаў, ці цалкам адмяніць рэгістрацыю.
>>> Рэгістрацыйная форма [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=46&language=en] Ніжэй некаторыя найбольш задаваемыя пытанні: Перад тым, як зарэгістраваццаЦі патрэбна рэгістраваць кожную асобу ў іншае рэгістрацыйнае форме?Не, вы можаце змясціць усю вашую групу ў адной форме ў тым выпадку, калі ўсе вы ўдзельнічаеце ў аднолькавае праграме (напрыклад, праграма выходных альбо аднаго дня) і прыбываеце ў той самы дзень. Я пакуль не ведаю ўсіх людзей, якія маюць замер прыехаць...Тое не мае значэння, бо дзеля распачацця першаснае рэгістрацыі варта ўключыць у форму прынамсі адну асобу, якая дакладна прыедзе на Сустрэчу. У форме будзе адведзена спецыяльнае месца, каб упісаць неабходную лічбу ўдзельнікаў, дэталёвую інфармацыю пра каторых вы зможаце дадаць пазней. Якія кантактныя дадзеныя я мушу падаць?Нам будуць патрэбныя дэталі (электронны адрас, паштовы адрас) толькі адной асобы, з якой будзе весціся карэспандэнцыя. Усе лісты будуць кіравацца на электронную скрынку, якую вы ўкажыце. Якую інфармацыю я мушу падаць адносна людзей, што плануюць прыехаць са мною?Іх імя ды прозвішча лацінкаю (як у пашпарце), пол і дату нараджэння. Калі вы прыязджаеце з вялікае групаю моладзі, можна далучыць увесь спіс адным файлам. Тое мае выглядаць наступным чынам:
Некаторыя асобы з нашае групы прыбываюць/выязджаюць у розныя дні...Рэгістрацыйная форма мусіць мець дадзеныя толькі й выключна асобаў, што прыбываюць і выязджаюць у той самы дзень (нават, калі яны й не падарожнічаюць разам). Таму, калі вашая група мае асобаў, што прыедуць ці ад’едуць у іншыя дні, чым астатнія ўдзельнікі, неабходна будзе запоўніць іншую рэгістрацыйню форму для кожнае такое асобы з іншымі датамі побыту. Ці я буду мець копію сваёй рэгістрацыі?На апошняе старонцы будзе месца, націскаючы на якое можна атрымаць копію сваёй рэгістрацыі, дадзеныя якой былі ўнесеныя ў форме электроннае табліцы. Я арганізую групу і мушу мець свой уласны ліст з дадатковаю інфармацыяю...Даволі складана актуалізаваць два паралельныя спісы, таму: Змены ў рэгістрацыіМне трэба дадаць/выдаліць любдзей, змяніць даты, альбо цалкам выдаліць рэгістрацыю.Зайдзіце ў вашую першасную рэгістрацыйную форму [https://register.taize.fr/loadRegistration.xhtml] і зрабіце неабходныя змены. Калі ласка, ніколі не стварайце новае рэгістрацыйнае формы толькі дзеля таго, каб “унесці” нейкія змены і карэкты. Калі ў вас няма магчымасці зайсці ў вашую рэгістрацыйную форму, калі ласка, напішыце на адрас прымаючае каманды, каб атрымаць дапамогу, але абавязкова ў тэме вашага паведамлення варта падаць у двайных дужках нумар вашае рэгістрацыі. У мяне ёсць пэўныя пытанні да групы прыёму.Калі тое магчыма, увайдзіце ў сваю рэгістрацыйную форму, каб выслаць нам паведамленне. Калі вам неабходна выслаць асобны ліст праз электронную пошту, калі ласка, не забудзьцеся напісаць у двайных дужках нумар вашае рэгістрацыі ў тэме вашага паведамлення. ПраблемыЯ запоўніў/-ла рэгістрацыйную форму, але не атрымаў/-ла аніякага логіну.Калі праз некалькі гадзін ад моманту запаўнення рэгістрацыйнае формы вы надаль не атрымалі аніякае інфармацыі адносна логіну, тое магло быць выклікана дзвюма прычынамі: Калі вам надаль неабходна звязацца з намі, напішыце на capetown2019 taize.fr свае пытанні з просьбаю атрымаць вашыя дадзеныя да рэгістрацыйнае формы. Я не магу запоўніць рэгістрацыйную форму па прычыне тэхнічнае праблемы.Калі ласка, знайдзіце пад рэгістрацыйнае формаю і скарыстайцеся з прыціску “Report a technical problem”, падаючы нам як мага больш дэталяў (калі вы запоўнілі форму, якія канкрэтна праблемы маеце, які ў вас браўзер...). Калі не спрацуе нават гэта, пішыце нам на адрас webadmin taize.fr. У мяне пытанне адносна Сустрэчы, але я не хачу рабіць рэгістрацыю.Калі ласка, пішыце на адрас capetown2019 taize.fr. |