Кейптаўн 2019

Разважанні над цішынёю

Хумані Бонтса нарадзіўся ва Усходне-Капскае правінцыі і правёў сваю маладосць у Каелічэ (Khayelitsha), гарадку ля Кейптаўна. У 2014 г. ён правёў тры месяцы ў Тэзэ ў якасці валанцёра. Ён заангажаваны ў дзейнасць сваёй англіканскай парафіі, а працуе ў якасці рыбалоўнага інспектара.

JPEG - 53.2 kb

Вяртаючыся ў думках да былога, я заўсёды ўзгадваю, што цішыня ў Афрыцы была значнае часткаю жыцця людзей, калі мы ўсё яшчэ былі вернымі таму, кім з’яўляемся і калі паважалі адзін аднаго. Памятаю сталенне ва Усходне-Капскае правінцыі і поўнае падзенне на духу Убунту, калі ў вёсцы здаралася смерць. Вёска была настолькі выцішанаю, што можна было пачуць падзенне манеткі; было так суцішна, што вершнікі сыходзілі з каня і пачыналі яго весці, і нават здымалі свае капялюшы. Гэтым падарожнікам не трэба было тлумачыць, што здарылася: яны адразу ж разумелі тое, бо ўся вёска напаўнялася цішынёю аж да сканчэння хаўтуроў. Памятаю, неяк я пайшоў да царквы разам са сваёю бабуляю. Мы выйшлі з дому, збіраючыся да царквы раніцаю, і дасведчылі момант цішыні, і тое дазволіла разважыць мінулы тыдзень ды знайсці час на размову і выслуханне Бога. Тое самае я раблю й зараз.

Калі я быў сябрам Служыцеляў Храма (арганізацыя свецкіх верных Англіканскае царквы), гэта было чымсьці, чым мы займаліся, бо мы хацелі суцішыцца нават цягам нашае падрыхтоўкі алтара, і 15 хвілін перад службаю мы знаходзілі некалькі момантаў на цішыню. Насамрэч, я ніколі цалкам не ўсведамляў цішыні ў якасці часткі саміх сябе, наколькі тое можа быць істотна, аж пакуль не правёў тыдзень у цішыні падчас свайго побыту ў Тэзэ. Гэта быў час на роздумы і час паглыблення свіх рэляцый з Богам. Бог прамаўляў да мяне, - я пачуваўся бліжэй да Бога, - і я адчуў, што мой досвед блізасці смерці ў мінулым годзе быў Божым шляхам учынення мяне бліжэй да Яго, бо я дасведчыў самотнасці і рэчаў, якія пра мяне дома казалі людзі. У часе цішыні я навучыўся таго, што мы часам пачуваемся асамотненымі, а замест таго, каб прыняць тое і давзоліць Богу напоўніць тое і прамовіць да нас, мы знаходзім рэчы, якія адцягваюць нашую ўвагу. Аднак насамрэч сам факт цішыні і самотнасці вядзе да большае салідарнасці з Богам. Быў час, калі я адчуваў, нібы губляю розум, аднак я знайшоў сілы ў тым, што губляю мой розум для Бога; мы павінны памерці для сябе, каб жыць у Хрысце.

Тое, што мы не жадаем суцішыцца і не жадаем быць самотнымі, зачыняе дзверы вельмі асабістых адносінаў з Богам. Адкрываецца нашае прагненне пошуку цудаў і вэрхалу, што прыносяць некаторыя людзі, а тое спрычыньваецца да выкарыстання. Калі б мы былі выцішаныя літаральна на імгненне, мы змаглі б шукаць нашае дарогі да хрысціянства, хрысціянства, якое застаецца жывым. Царква таксама не патрафіць слухаць так, што малітва большасцю пераўтварылася ў спаборніцтва таго, хто найбольш гаманкі і найбольш зацяты ў малітве, а тое палохае маладзёнаў і становіцца прычынаю адыходу, бо яны пачуваюць сябе непрыналежнымі, калі не могуць маліцца. Асабіста я лічу, што Пілігрымка Даверу ў Кейптаўне ў наступным годзе будзе для моладзі добрае магчымасцю на пазнанне Бога на розных шляхах.

Перад тым, як я скіраваўся на рэкалекцыі ў цішыні, прыканцы майго побыту ў Тэзэ, цішыня была для мяне нечым чужым. Памятаю, што перад рэкалекцыямі ў цішыні, прыехаў Жэральд з Кеніі. У нядзелю пасля таго, як скончыліся ягоныя рэкалекцыі, для ўсе ўдзельнікаў з Афрыкі ў Тэзэ была адмысловая сустрэча, і, калі ён дзяліўся ягоным дасвядчэннем, сказаў, што, калі надыходзіла бура, прасіў Бога пра знак і прамовіў “не, тое не супадзенне, Бог не мог прамаўляць да яго такім чынам”, пакуль бура не пачалася зноў некалькі хвілінаў па тым, як ён тое сказаў! Мяркую, што цягам майго тыдня ў цішыні я дасведчыў нечага значнага, аднак я быў здзіўлены, бо нічога такога не адбылося. Аднак я памятаю, што першым касцёлам, які я наведаў, быў храм у вёсцы Аменьі, дзе ў кнізе наведвальнікаў хтосьці напісаў нейкі час таму: “нават разбітае люстэрка перадае вобраз Бога”. Сітуацыі, праз якія я праходзіў, разбілі мяне, і мне прыгадалася, што я разважаў вобраз Бога нават з усім тым, праз што я праходзіў, што й дапамагло вярнуцца дадому і направіць зламаныя адносіны з маім татам так, што зараз мы нават бліжэй, чым былі раней.

Другою рэччу, што я знайшоў, быў кальцавы брэлок у форме маленькага буціка са словамі “Я кахаю цябе”, напісанымі на ім. Для мяне тое азначала, што нават у нашае разбітасці Бог надаль нас любіць, і тое стала напамінам таго, што я сапраўды і безварункова каханы і, нягледзячы на тое, што сапсаваны, надаль адлюстроўваю вобраз Бога. Маўялў, не адбылося нічога так значнага, як у выпадку Жэральда, але я пачуў, як Бог прамаўляе да мяне.

Пытанне цішыні ў афрыканскім кантэксце - гэта тое, што мне б хацелася вывучыць больш глыбока, бо я адчуў нешта, што больш глыбокае і значнае ў параўнанні да таго, што ведаў раней.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25043.html - 18 January 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France