Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў

Спецыяльная праграма па тэматыцы навакольнага асяроддзя

Падобна, як тое было ў ліпені 2017 г. па тэме міграцыі, на лета 2019 г. рыхтуецца спецыяльная праграма па тэматыцы пытанняў навакольнага асяроддзя і экалогіі. Яна будзе часткаю спецыяльнага тыдня разважанняў для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, які пройдзе з 25 жніўня па 1 верасня 2019 г.

 [1]

Асноўныя часткі праграмы

  • штораніцы: канферэнцыі і круглыя сталы з экспертамі з розных галінаў экалогіі - тыя сустрэчы будуць арганізаваныя для ўдзельнікаў, што абяруць сабе адмыслова гэтую праграму
  • штодня апоўдні: семінары і варштаты, адкрытыя для ўсіх удзельнікаў спецыяльнага тыдня
  • штодзённа: практычныя заняткі і артыстычная майстэрня ў Wanagi Tacanku
  • у розныя дні тыдня: падзел і дзяленне ў групах з мэтаю паглыблення рэфлексіі

Тэмы ранішніх спатканняў

Цягам наступных некалькіх месяцаў праграма будзе дапаўняцца, але ўжо зараз ніжэй пададзеныя першыя загадненні на ранішнія сустрэчы:

  • Надзея для стварэння: вернікі перад абліччам экалагічных выклікаў
  • Актуальнасць змены клімату ўжо ў дзеянні
  • Навуковыя перспектывы для лепшага ўсведамлення бягучых парушэнняў
  • Сутыкаючыся з кліматычнымі пагрозамі: шэраг магчымых ініцыятываў
  • Маладыя людзі звяртаюцца да палітычных лідараў

Дзве раніцы маюць быць прысвечаныя канкрэтным ініцыятывам па вузкіх праблемах: біяразнастайнасць, энергія, пераапрацоўка смецця, забруджванне мора і г.д.

Заняткі ў Wanagi Tacanku

Ад 2015 г. Wanagi Tacanku з’яўляецца адмысловым месцам у Тэзэ, прысвечаным мастацтву. Ідэя палягае на тым, каб ад вясны прапанаваць практычную і мастацкую прастору для прасоўвання экалагічна бяспечнага спосабу жыцця. Каб здзейсніць гэта, мы шукаем маладзёнаў альбо каманды, якія б жадалі ўнесці канкрэтныя прапановы альбо запрапанавалі нейкую дапамогу (гл. ніжэй).

Каб удзельнічаць у падзеі

Ужо зараз магчымая рэгістрацыя на гэтае спатканне праз звычайную форму “Побыт у Тэзэ: Кантактная інфармацыя і рэгістрацыя”.

Каб удзельнічаць у падрыхтоўцы

Калі ты жадаеш удзельнічаць у падрыхтоўцы гэтага тыдня альбо маеш да запрапанавання канкрэтныя тэмы ці імёны гасцей-прамоўцаў, можаш напісаць на solidarity taize.fr.

[1Здымкі: Cédric Nisi

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25329.html - 25 April 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France