Чарговая Еўрапейская Сустрэча Тэзэ адбудзецца ў Польшчы

У Мадрыдзе, дзе адбываецца 41-ая Еўрапейская Сустрэча, арганізаваная праз Абшчыну Тэзэ, якая сабрала каля 15,000 маладзёнаў з усяго кантыненту, прыёр Тэзэ брат Алоіс абвесціў, што наступная Еўрапейская моладзевая Сустрэча пройдзе з 28 снежня 2019 г. па 1 студзеня 2020 г. ў польскім Уроцлаве.

Прымас Каталіцкага касцёла ў Польшчы, арцыбіскуп Гнезна Войцех Поляк ды Анджэй Семенеўскі, дапаможны біскуп Уроцлава, спецыяльна адбылі падарожжа да Мадрыда, каб прысутнічаць на абвяшчэнні навіны.

У час, калі будаўніцтва Еўропы напатыкае вялікі супраціў, калі паміж краінамі множацца супярэчнасці, сустрэча ў Польшчы дасць тысячам маладзёнаў дасвядчэнне, што ўзаемны давер можа быць збудаваны.

Тое будзе ўжо трэці раз (пасля 1989 г. і 1995 г.), калі сустрэча еўрапейскіх хрысціянаў усіх вызнанняў пройдзе ва Уроцлаве, да таго ж гэта будзе пятая сустрэча ў Польшчы ўвогуле (пасля Варшавы ў 1999 г. і Познані ў 2009 г.).

Абвяшчаючы гэтую сустрэчу, Абшчына Тэзэ адказала на запрашэнне, высланае з Уроцлава адначасова праз уроцлаўскага мітрапаліта, каталіцкага арцыбіскупа Купнага, лютэранскана біскупа Рышарда Богуша і мэра горада.

Гэтыя штогадовыя Еўрапейскія сустрэчы - частка “Пілігрымкі Даверу на зямлі”, якую Тэзэ праводзіць больш сарака гадоў. Маладыя людзі, якія прымаюць удзел у сустрэчы, збіраюцца на супольнай малітве, стаючы на некалькі дзён часткаю мясцовае царквы, і паглыбляюць тэмы накшталт паразумення паміж людзьмі, супакою, пытанняў веры, сацыяльных абавязальніцтваў. Адною з мэтаў з’яўляецца даць маладзёнам магчымасць жыць дасвядчэннем Царквы, якая ёсць месцам сяброўства, павітання і еднасці.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25363.html - 7 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France