Пілігрымка Даверу ў 2019 г.

У вёсцы Тэзэ

Штотыдзень цягам года

Міжнародныя сустрэчы моладзі ад нядзелі да нядзелі.


Выходныя для сяброўства паміж маладымі хрысціянамі і мусульманамі

ад чацвярга 22 жніўня да нядзелі 25 жніўня

Дзяленне дасвядчэннем нашых сувязяў з Богам, нашых спосабаў малітвы, пошук слоў, якія б акрэслілі тое, што нас яднае, але й тое, што нас адрознівае. Падрабязней тут.


Тыдзень разважанняў для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў

ад нядзелі 25 жніўня да нядзелі 1 верасня

Разважанні і абмен дасвядчэннем у групах, тэматычныя сустрэчы, арганізаваныя праз асобы з розных краін (падрабязней тут). Для жадаючых будзе асобная праграма, прысвечаная выклікам, што вынікаюць са знішчэння навакольнага асяроддзя ды кліматычных зменаў.


У Бейруце: Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі

ад пятніцы 22 сакавіка да аўторка 26 сакавіка

Цэрквы Лівана і Рада Цэркваў Блізкага Усходу будуць гаспадарамі першае Сустрэчы Моладзі ў Ліване, арганізаванай Абшчынаю Тэзэ.


У Кейптаўне: Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу

ад серады 25 верасня да нядзелі 29 верасня

Маладыя афрыканцы запрошаныя, каб вырушыць у дарогу, дзеля таго, каб супольна святкаваць і даваць сведчанне сваёй веры (падрабязней пра Сустрэчу).


Ва Уроцлаве: наступная Еўрапейская Сустрэча моладзі

ад суботы 28 снежня 2019 г. да серады 1 студзеня 2020 г.

Праз год чарговая Еўрапейская Сустрэча моладзі адбудзецца ў Польшчы, ва Уроцлаве.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25376.html - 25 August 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France