Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў

Прамоўцы праграмы па навакольным асяроддзі

З 25 жніўня па 1 верасня 2019 г. часткаю тыдня разважанняў для моладзі 18-35 гадоў будзе прапанаваная адмысловая праграма, прысвечаная навакольнаму асяроддзю: “Салідарнасць з усім Стварэннем | Паклапоцімся пра зямлю!” Ніжэй пададзены спіс выступоўцаў, які будзе абнаўляцца.


Палітычныя лідары, навукоўцы, прадстаўнікі грамадзянскае супольнасці

  • Карола Шутэн (Нідэрланды), міністр сельскай гаспадаркі
  • Філіп Ламбэр (Бельгія), дэпутат Еўрапарламента
  • П’ер Ларуцюру (Францыя), дэпутат Еўрапарламента
  • Герт Ян Сегерс (Нідэрланды), палітык

  • Аура Лаліта Чавес (Гватэмала), мясцовая актывістка, якая дзейнічае на захаванне прыродных рэсурсаў
  • Йеб Саньё (Філіпіны), выканаўчы дырэктар Greenpeace Паўднёва-Усходняя Азія

  • Жан Жозэль (Францыя), кліматолаг, былы віцэ-старшыня навуковага камітэту Міжурадавай групы па зменах клімату ААН (IPCC UN)
  • Маўрыцыё Ціра (Італія), урбаніст, рэктар Універсітэту Брэшыі

  • Томас Інсуа (Аргентына), выканаўчы дырэктар Сусветнага каталіцкага кліматычнага руху
  • Жан-Франсуа Муо (Францыя), старшыня асацыяцыі À Rocha France
  • Жак Краэ (Бельгія), прэзідэнт Валонскага Саюзу прадпрымальнікаў
  • Дэльфін Шувэ (Францыя), бізнэс-лідарка Valoristes bourguignons
  • Райндэр дэ Файтэр (Нідэрланды) з арганізацыі Ачысці акіян

Некаторыя тэмы семінараў

  • Андрэас Штрайт (Нямеччына) пра абарону біяразнастайнасці
  • Даратэа Зігэр (Нямеччына) пра забруджванне акіянаў
  • Жэральду Піментэў (Бразілія) пра транзіт энергіі
  • Нікалас Купер (Ангелія) ды Маргрыт Бос (Нідэрланды) пра адпорнасць на клімат
  • Жан-Поль Янсэнс (Бельгія) пра выкарыстанне энергіі ў будынках
  • Робэрт Байер (Нямеччына) пра харчаванне на свеце і кліматычныя змены
  • Сесіль Рышар (Францыя) з Зямлі людзей пра аграномію
  • Жан-Эмануэль і Клэр Пумалю (Францыя) ды Ноэ Мэрсьер (Францыя) пра пермакультуру (устойлівасць і самадастатковасць развіцця сельскагаспадарчых экасістэмаў)

Плакт A3 (па-ангельску) у фармаце PDF

PDF - 2.6 Mb

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26430.html - 18 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France