Зямля - каштоўны Божы дар

Чацвер, 25 ліпеня | Taizé, Храм Паяднання

Гэтым вечарам мне б хацелася асабліва павітаць тых сярод нас, што прыбылі з дзвюх краін, якія добра рэпрэзентаваныя ў Тэзэ цягам гэтага тыдня: Ліван, дзе ў нас у сакавіку адбыўся прыгожы этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі, а таксама Ганконг, з якім нас злучае багата повязяў сяброўства.

Як, магчыма, вы ведаеце, тое, што мы можам запрасіць у Тэзэ так багата вас, магчыма дзякуючы прысутнасці ўсіх валанцёраў, якім я прагну ад усяго сэрца выказаць удзячнасць за іх прысутнасць цягам гэтага лета.

Гэтыя маладзёны тут, каб прымаць удзел у прыёме моладзі і дапамагаць нам, але час валантарыяту - гэта таксама магчымасць паразважаць пра іх веру, шукаючы сэнсу ў іх жыцці.

Для нас, братоў, адной з найбольш цудоўных місій у кроках Езуса з’яўляецца выслуханне і таварышэнне тым, хто прыязджае да нас. Выслухоўваючы мы таксама звяртаем увагу на выдатныя прадчуванні вашага пакалення.

Сярод гэтых знакаў часу, да якіх вы, моладзь, робіце нас больш уважлівымі, ёсць пэўны, што асабліва змяніў мяне. Гэта пастанова шэрагу маладзёнаў наконт клопату пра Стварэнне, пра экалогію і ўстойлівае развіццё. Мы з’яўляемся сведкамі з’яўлення многіх ініцыятыў на нізавым узроўні, што дазваляе некаторым людзям браць на сябе даволі канкрэтныя абавязкі. І гэтыя ініцыятывы, як мне падаецца, усё больш і больш аказваюць уплыў на палітычным узроўні.

У многіх з вас я бачу сапраўднае адчуванне пільнасці перад агромністымі праблемамі, выкліканымі зменамі клімату. Наша зямля вельмі стамілася, а яе рэсурсы занадта эксплуатуюцца.

Сутыкнуўшыся з гэтымі велізарнымі праблемамі, многіх можа ахапіць расчараванне альбо страх перад будучыняй. У той час, калі захапленне заўсёды павінна быць прысутна перад абліччам прыгажосці, якую мы адкрываем у стварэнні, часцяком тое захапленне завуалявана тымі будучымі пагрозамі для нашае цудоўнае планеты.

Калі мы адкрываем Біблію на першых яе старонках, мы бачым, што клопат пра навакольнае асяроддзе неаддзельны ад даверу да Бога. У двух паэтычных апавяданнях, знойдзеных у пачатку кнігі Быцця, мы бачым, як Бог працуе падчас стварэння.

Першая гісторыя ўражліва апісвае разнастайнасць жывых істот: трава і пладовыя дрэвы, рыба ў моры, птушкі ў небе і ўсе жывёлы, якія рухаюцца па зямлі. Мы таксама можам адчытаць гэтую гісторыю ў якасці вельмі настойлівага закліку да клопату аб гэтай вялікай біяразнастайнасці, якая сёння знаходзіцца пад пагрозаю.

Другая гісторыя ў наступным раздзеле ўключае ў сябе істотную ідэю, выказаную наступным чынам: “Пан Бог узяўшы чалавека паставіў яго ў райскім садзе, каб культываваць яго і захоўваць”. Менавіта так, у гэтай творчай Божай працы на людзей ускладаецца асаблівая адказнасць: культываваць і захоўваць.

Адным з нашых глыбокіх жаданняў з’яўляецца тое, каб усе мы разам змаглі ўсвядоміць гэтую адказнасць перад шкоднымі прычынамі змянення клімату, выкліканымі чалавечае дзейнасцю. Будучы вернікамі, не забываймася, што гэтая зямля - вельмі дарагі Божы дар, які варта абараніць і перадаць наступнаму пакаленню.

Неўзабаве ў нас будзе магчымасць пагаварыць пра гэта яшчэ раз, напрыканцы лета, падчас нашага тыдня разважанняў для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, які будзе ўключаць спецыяльную праграму па экалагічных пытаннях. З 25 жніўня па 1 верасня каля трыццаці дакладчыкаў з розным дасвядчэннем падзеляцца сваім досведам.


Цяпер я хацеў бы на некалькі хвілін даць слова адной з нашых валанцёрак; цягам некалькіх месяцаў у Тэзэ яны разважалі над гэтымі экалагічнымі праблемамі. Выслухайма Эстэр, якая падзеліцца тымі роздумамі.

У гэтым лютым мы разам з іншымі валанцёрамі падрыхтавалі гульню, каб моладзь магла пагуляць, падумаць і паразважаць пра ўстойлівасць і актуальныя надзённыя экалагічныя праблемы. Калі мы размаўлялі з іншымі валанцёрамі ды рознымі братамі з Супольнасці пра экалогію, мы адкрылі для сябе, што ў такім абмене хаваецца сапраўды вялікае багацце.

З гэтай нагоды ў сакавіку мы вырашылі пачаць сустракацца падчас штотыднёвых семінараў, якія адкрыты для ўсіх жадаючых. Гутаркі былі неверагодна разнастайнымі, калі актывісты, навукоўцы і людзі ўсіх узростаў дзяліліся сваімі поглядамі.

Той час абмену думкамі насамрэч падбадзёрваў мяне. Для мяне асабіста менавіта Езус, які перабывае сярод нас і які стварае ў нас новае жыццё, калі мы збіраемся на размову, калі мы плачам, калі не бачым надзеі, калі мы заклікаем адзін аднаго ісці крок за крокам, каб клапаціцца пра Яго стварэнне.

Напрыканцы семінара я пытаюся, ці ёсць у людзей нешта, што яны хацелі перастаць рабіць, альбо пачаць рабіць, альбо працягваць рабіць, і тады ўдзельнікі дзеляцца канкрэтнымі крокамі, якія яны ўчыняць. У такія хвіліны я атрымліваю новыя спадзяванні. Той абмен думкамі ўжо змусіў некалькіх людзей прыняць меры адносна таго, каб усё больш і больш станавіцца вартаўнікамі Божага стварэння, і тое сапраўды заахвочвае мяне не расчароўвацца, але самой рабіць пэўныя крокі.

У асобе Эстэр, Брэдана і Штэфана мы дзякуем усім валанцёрам за іх сёлетні побыт у Тэзэ.


 [1]

[1Здымак: Cédric Nisi

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26469.html - 16 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France