Праграма

Сустрэча паміж мусульманскае і хрысціянскае моладдзю

Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю адбудзецца ў Тэзэ з 22 па 25 жніўня 2019 г. Дадзеная сустрэча перадназначана маладзёнам ва ўзросце паміж 18 а 35 гадамі.

Больш інфармацыі наконт падзеі можна знайсці па спасылцы ніжэй
Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю

Пятніца, 23 жніўня, ранак будзе прысвечаны істоце ды арыгінальнасці дакументу, апублікаванага пасля гістарычнае сустрэчы папы Францішка з вялікім імамам ісламскага ўніверсітэта “Аль-Азхар” у Каіры Ахмеда аль-Таеба ў Егіпце 4 лютага 2019 г. Тэма дэкларацыі “Чалавечае братэрства дзеля міру і сумеснага жыцця”. Дакумент будзе прадстаўлены дзвюма асобамі: імамам з Парыжу Махамедам-Сейрам Бравелем ды святаром з Ліёну а. Крысціянам Дэлёрмам. Пасля чаго запланаваныя дыскусія і абмен думкамі.

Субота, 24 жніўня, ранак будзе прысвечаны тэматыцы гасціннасці. Сустрэча будзе падрыхтаваная іншым імамам з парыскага рэгіёну, Махамедам Бахірам Ульд Сасам, а таксама святаром з Марсэля а. Крыстофам Руку.

Другая палова дня пятніцы і суботы будуць прысвечаны майстар-класам на тэму рознага досведу дыялогу і сяброўства, які ўжо існуе ў розных рэгіёнах свету (у Еўропе, але таксама, напрыклад, у Ліване, Сенегале, Бангладэшы).

Калі вы пакуль яшчэ не зарэгістраваліся, але жадаеце прыняць удзел у выходных дыялогу і абмену думкамі, вы ўсё яшчэ можаце зарэгістравацца on line але толькі да вечара суботы, 17 жніўня б.г.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26471.html - 17 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France