Іслам у Бангладэш

Летам 2006 г. адзін з братоў, што жыве ў Бангладэш, падзяліўся з братамі з Тэзэ сваім дасвядчэннем шэрагу гадоў, якія ён правёў у мусульманскім свеце.

Я пражыў у мусульманскім свеце ўжо трыццаць гадоў. Бангладэш - мусульманская дзяржава; гэта трэцяя мусульманская краіна ў свеце. Першая - Інданезія, другая - Індыя, трэцяя - Бангладэш, хаця Пакістан даганяе па колькасці мусульман: 130 мільёнаў.

Сёння Бангладэш выглядае значна больш як мусульманская краіна, чым у пачатку. Калі мы прыехалі, у нас увогуле не склалася такога ўражання.

У 1975 годзе краіна выйшла з вайны за незалежнасць з Пакістанам, той часткай Імперыяльнае Індыі, дзе была мусульманская большасць і якая была аддзелена ад рэшты Індыі. Гэта была незалежнасць, якая паўстала не паводле рэлігійных ці тэрытарыяльных прычын, але па моўных. Фактычна вайна за незалежнасць адбывалася за пацверджанне права размаўляць на бенгальскай, а не на мове урду, якую некаторыя спрабавалі навязаць у якасці нацыянальнай мовы. Бенгальскі нацыяналізм засяроджаны на мове. Праз тры гады пасля заканчэння вайны за незалежнасць краіна афіцыйна засталася свецкай, а мова ў дзяржаве адыграла аб’яднальную ролю. Іслам прысутнічаў, але не быў навідавоку публічным.

Упершыню я быў вельмі здзіўлены падчас вялікага сходу Партыі Незалежнасці. Пачуўся заклік да малітвы, і палітычная сустрэча была перапынена. Тое адбылося ў 1977 годзе. У 1978 годзе прысутнасць ісламу стала бачнай. Цяпер, калі гучыць заклік да малітвы, аўтобус спыняецца, каб дазволіць тым, хто таго прагне, пайсці памаліцца. На дадзены момант тыя, хто не хоча маліцца, не абавязаны гэтага рабіць. Пакрысе іслам становіцца больш публічным.

Асноўныя змены адбыліся ў 1978 годзе, калі тагачасны прэзідэнт змяніў Канстытуцыю і ўвёў у якасці прэамбулы першы верш Карана: “У імя Бога Усемагутнага і Міласэрнага”. Іслам быў зроблены дзяржаўнае рэлігіяй альбо такой, што мае дзяржаўнаю падтрымку. Але свабода веравызнання захоўвалася. Што важна, і што не характэрна для многіх мусульманскіх краін: ніхто не можа быць арыштаваны і аддадзены пад суд, калі яны адмовяцца ад ісламу.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26485.html - 17 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France