Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы

Калі гэта магчыма, пажадана сустрэцца ў храме (царкве, касцёле, зборы і г.д.), зрабіць яго прыгожым і гасцінным. Уладкаванне прасторы важна для якасці малітвы. Натуральна, што не варта рабіць поўнае рэстаўрацыі храма! Для стварэння малітоўнае атмасферы можна выкарыстоўваць вельмі простыя сродкі. Калі няма магчымасці сустрэцца ў храме, важна зрабіць малітоўную прастору максімальна гарманічнай.

JPEG - 108.2 kb

Пажадана, каб падчас малітвы позірк ўсіх удзельнікаў быў скіраваны ў тым самым напрамку, як спосаб выказаць, што мы молімся не адно да аднаго, а да Хрыста.

Месца малітвы можна зрабіць вельмі ўтульным: крыж, адкрытая Біблія, некалькі свечак, абразоў і кветак. Асвятленне павінна быць прыглушаным, а не яркім. Пакладзіце дыван у цэнтр для тых, хто хоча памаліцца, стоячы на каленях ці седзячы на зямлі; для тых, хто аддае перавагу сядзець, па краях таксама павінныя быць даступныя крэслы або лаўкі.

Будзе добрым прывітаць людзей, калі яны ўваходзяць, даючы ім аркуш з тэкстам спеваў і запрашаючы іх далучыцца праз чытанне фрагментаў Пісання.

Вядзенне малітвы - гэта служэнне іншым. Гэта цягне за сабой падрыхтоўку малітвы і перакананне, што яна ідзе наперад такім чынам, каб кожны мог заставацца сканцэнтраваны на самым важным, без адцягнення ўвагі. Пасля таго, як малітва пачалася, не павінна быць ніякіх тэхнічных аб’яў ці тлумачэнняў, якія перарываюць ток малітвы.

“Імкненне да еднасці з Богам было закладзена ў сэрцы чалавека яшчэ на досвітку часу. Таямніца гэтае еднасці закранае тое, што ў нас найбольш інтымнае, даходзіць да самых глыбінь нашае сутнасці”.

Да вытокаў радасці: Пасланне на 2004 год

Printed from: https://www.taize.fr/be_article27274.html - 19 April 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France