Брат Мэцью прыняты на прыватнай аўдыенцыі ў папы ФранцішкаУ панядзелак, 18 сакавіка, брат Мэцью, упершыню пасля таго, як ён стаў прыёрам Супольнасці Тэзэ, быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі папам Францішкам.
Падчас абмену думкамі брат Мэцью падзякаваў папе Францішку за яго служэнне ў якасці біскупа Рыма і падзяліўся глыбокае ўдзячнасцю многіх хрысціян з розных Цэркваў за сустрэчу “Разам” | Сход народа Божага 30 верасня, у прыватнасці за апошняе дабраслаўленне, якога пантыфік удзяліў сумесна з дваццаццю духоўнымі лідарамі. Акрамя таго згадваліся Еўрапейскія сустрэчы ў Любляне напрыканцы снежня 2023 г. і сустрэча, якая цяпер рыхтуецца ў эстонскім Таліне напрыканцы снежня 2024 г., а таксама запрашэнне брата Мэцью ў гэты перыяд вялікіх пакут у многіх месцах свету стаць «пілігрымамі супакою».
Дайджэст навін
□ Перад прыбыццём у Рым у Асізі брат Мэцью разам з двума іншымі братамі з Супольнасці ўдзельнічаў у экуменічнай канферэнцыі [https://www.oikoumene.org/events/seminar-the-feast-of-creation-and-the-mystery-of-creation-ecumenism-theology-liturgy-and-signs-of-the-times-in-dialogue] на тэму «Свята стварэння, таямніца стварэння», падчас якой ён выступіў падчас першай панэлі пад назвай «Экуменічны кайрос — урадлівая глеба для свята стварэння». □ У мінулую сераду брат Мэцью і Супольнасць прымалі ў Тэзэ біскупаў Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі, якія знаходзіліся ў Жэневе з экуменічным візітам. □ У рамках акцыі «пілігрымы супакою» моладзь, сёстры святога Андрэя і браты з Тэзэ ў чацвер, 7 сакавіка, прайшлі 34 км пешшу з Тэзэ, каб сімвалічна адзначыць адлегласць паміж гарадамі Газа і Рафах, молячыся падчас чатырох стацый за тых, хто пакутуе ў розных месцах свету. Інфармацыя для СМІ
|