Лютэранскія біскупы Фінляндыі наведалі Тэзэ

У сераду, 13 сакавіка 2024 г., брат Мэцью і Супольнасць былі рады прывітаць у Тэзэ біскупаў Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі.

Біскупы знаходзіліся ў Жэневе ў рамках экуменічнае азнаямленчае паездкі. Яны прысутнічалі на паўдзённае малітве ў Тэзэ і абедалі з Абшчынаю. У другой палове дня яны разважалі з братамі на тэмы царкоўнага адзінства, выслухоўвання і дыялогу, а таксама будучае Еўрапейскае сустрэчы ў Таліне [https://www.taize.fr/be_rubrique3864.html] – горадзе, які знаходзіцца ў 82 км ад Хельсінкі, у двух гадзінах падарожжа на пароме.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article38144.html - 14 May 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France