Водгукі Вялікага тыдня ў ТэзэНа гэтай старонцы будуць апублікаваны водгукі Вялікага тыдня і Вялікадня ў Тэзэ. За вечаровай супольнай малітваю па-ранейшаму можна сачыць у жывым аўдыя-эфіры праз гэтую старонку.
Вербніца
Лютэранскі біскуп Фрэдрык Модэус са шведскага Векшэ і сястра Дэлія з пратэстанцкай супольнасці дыяканіс у швейцарскім Рыэне дабраславілі аліўкавыя галінкі. Ніжэй малітвы, напісаныя абодвума з гэтай нагоды. - Ад біскупа Фрэдрыка:
- Ад сястры Дэліі:
Узгадваючы ўваход Езуса ў Ерузалем, з галінкамі ў руках прысутныя накіраваліся адтуль да Храма Паяднання.
Вялікі чацвер
На велікодныя выходныя да нас далучыліся чарговыя 700 чалавек, у тым ліку больш за 200 італьянцаў. Апоўдні брат Мэцью звярнуўся са словамі наступнае малітвы: “Бог, не ведаючы як яшчэ больш праявіць сваю любоў, паслаў Цябе, Хрысце Езусе, пасяліцца сярод нас. І нават, калі мы адчуваем спакусу аддаліцца ад Цябе, Ты паказваеш нам шлях большае любові да такой ступені, што нашыя сэрцы спяваюць і радуюцца Табе: Ты будзеш з намі назаўсёды”. Падчас жа вечаровае малітвы, пасля прачытання ўрыўка з Евангелля ад Яна (13 раздзел), браты ўзгадвалі ўчынак Езуса, які абмыў ногі сваім сябрам, што з’яўляецца выразам той большай любові, якая сягае аж да ахвяравання ўласнага жыцця. У першым нартэксе Храма Паяднання колам былі пастаўлены 50 зэдлікаў, а ўсе жадаючыя маглі прыйсці, сесці і прыянць удзел у абрадзе абмыцця ног. Пасля адбылася цэлебрацыя Эўхарыстыі, падчас якой узгадвалася Апошняя Вячэра Езуса з Яго сябрамі перад распачаццем Яго Мукі. - Сафія з Нямеччыны
Вялікая пятніца
- Мары з Нямеччыны
На пачатку пятнічнае вечаровае малітвы браты, да якіх далучыліся маладзёны і дзеці, у працэсіі вынеслі абраз крыжа. Гэта ўвяло нас у ноч малітвы, калі многія людзі прыйшлі даверыць Езусу на крыжы свае ўласныя цяжары і цяжары чалавечае сям’і.
Вялікая субота
Храм Паяднання ў гэты дзень Вялікага Маўчання быў пазбаўлены ўсяго свайго ўбранства: былі прыбраныя свечкі, абразы і каляровыя кафлі з хораў. Падчас паўдзённае малітвы прагучалі словы наступнай літаніі:
Прыйдзіце, паразважаем пра Жыццё нашае, якое спачывае ў магіле, каб ажывіць тых, хто ў магілах ляжыць мёртвым. Ты, што аддаў сябе за нас, слава Табе, Пане! У гэты дзень у магіле спачывае Той, хто трымае на далонях сваіх усё стварэнне, слава Табе, Пане! Спіць жыццё і царства мёртвых дрыжыць. Ты даў супакой вечны: уваскрасенне Тваё з мёртвых, слава Табе, Пане! Магіла, што прыняла Стварыцеля, які спачыў, ты сталася скарбам жыцця дзеля нашага збаўлення, слава Табе, Пане! Жыццё ўсіх было прынятае, каб быць пакладзеным у магіле. Ён ператварае яе ў крыніцу абнаўлення, слава Табе, Пане! Няхай радуецца ўсё стварэнне, хай радуюцца ўсе жыхары зямлі, бо са смерці знята страшная маска, слава Табе, Пане! І дабраславіў Бог дзень сёмы, дзень адпачынку, у які ўмілаваны Сын Божы адпачыў ад усіх спраў Сваіх, слава Табе, Пане! Праз пакутную смерць Збаўца захаваў мір Божы ў плоці, а праз Уваскрасенне дараваў нам жыццё вечнае, слава Табе, Пане! Падчас суботняга разважання брата Мэцью украінка Іванка, адказваючы на пытанне, падзялілася некалькмі словамі адносна сваіх чаканняў ў справе падтрымкі ейнага народа: - Іванка з Украіны:
Юле, дыяканіса з Эстоніі, запрасіла маладзёнаў прыняць удзел у Еўрапейскае сустрэчы ў Таліне напрыканцы гэтага года: - Юле з Эстоніі:
|