TAIZÉ

Якім чынам зрабіць грашовы ўнёсак за ўдзел у сустрэчы

 

Каб прымаць пілігрымаў у Тэзэ, ма не маем іншых грашовых сродкаў, акрамя як унёскі саміх удзельнікаў сустрэчаў. Іншаю крыніцаю ёсць "каса салідарнасці".

Грошы, якія вы даеце па прыездзе ў Тэзэ, пакрываюць кошты на харчаванне, засяленне ды іншыя патрэбы прыёму. Кожны ўдзельнік атрымлівае прапанову ўнесці грошы ў акрэсленым прамежку, які залежыць ад эканамічнае сітуацыі ў краіне. І таму кожны сам павінен выбраць, якую суму з таго прамежку ён/яна ўнясе.

Калі вам патрэбны рахунак, вы можаце папрасіць яго на прыёме, калі прыедзеце; пазней атрымаць яго будзе значна складаней.

Каб праверыць актуальную суму грашовага ўнёску на бягучы год, калі ласка, перайдзіце па гэтае спасылцы.

Якім чынам разлічваецца ўнёсак

Унёсак разлічваецца паводле харчавання, а не паводле начлегаў. Вячэра + абед = 1 дзень. Падлічваючы агульную колькасць абедаў і вячэраў, бо толькі гэта бярэцца пад увагу, і дзелячы на два, атрымліваем колькасць дзён. Звярніце ўвагу, што мінімальны ўнёсак роўны кошту аднаго дня, нават, калі вы прыехалі наконадні ўвечары, а раніцаю ўжо з’язджаеце.

Калі вы прыязджаеце раніцаю ў нядзелю і застаецеся да наступнае нядзелі, гэта разам 14 абедаў і вячэраў, значыць 7 дзён. Калі колькасць пасілкаў выносіць 13, значыць гэта 6,5 дзён, калі 15 - значыць гэта 7,5 дзён.

Калі вы жадаеце на зваротны шлях забраць з сабою сухі пасілак, калі ласка, даканайце адпаведнай аплаты загадзя.

Увага: пры рэгістрацыі on-line у рэгістрацыйнае форме вы можаце праверыць каштарысы вашага ўнёску.

Якім чынам можна выканаць аплату?

Магчыма, безумоўна, зрабіць аплату наяўнымі, але калі вы вязеце групу, паспрабуйце, на колькі тое магчыма, абмежаваць аплату такім спосабам.

Калі вы прывязлі ў Тэзэ групу моладзі, калі ласка, рабіце аплату за ўсю групу разам, бо ў тым выпадку, калі плаціць будзе кожны па-асобку, гэта значна падоўжыць час прыёму!

Унёсак можна зрабіць яшчэ да прыезду праз сеціва пры дапамозе банкаўскае карткі. Калі такая магчымасць адсутнічае ў вашае рэгістрацыйнае форме, калі ласка, напішыце нам пра тое.

Зрабіць аплату пры дапамозе банкаўскае карткі (Visa, Eurocard, Mastercard, Maestro) будзе можна й беспасрэдна тут, на месцы. Але, калі вы робіце ўнёсак за групу, пераканайцеся загадзя, што банк дазволіць вам зняць з рахунку адпаведную суму.

Акрамя ўсяго таго мы прымаем банкаўскія чэкі, якія сапраўдныя ўва Францыі. Пра іншыя віды чэкаў лепей запытацца загадзя ў нас, і мы зможам сказаць, ці будзем у стане прыняць іх.

Калі вы маеце замер выкарыстаць нейкія іншыя сродкі аплаты, акрамя тых, што пададзены вышэй, напішыце, калі ласка, да групы прыёму. Калі ласка, пішыце нам таксама, калі вы будзеце рабіць унёсак загадзя. У тэматыцы лісту тады зазначце "грашовы ўнёсак".

Апошняе абнаўленне: 24 February 2016