Уступная праграма
Запланаванае прыбыццё на аўторак 26 верасня 2017 г. альбо ноччу з аўторка на сераду 27 верасня 2017 г. у Міжнародны Каірскі Аэрапорт (Cairo International Airport, CAI).
Перабыванне ў супольнасці Анафора, заснаванай біскупам Тамашам, каптыйскім біскупам Эль Кусэйі, Мэір і Анафоры. Гэтая супольнасць з’яўляецца духоўным цэнтрам, дзе шматлікія хрысціяне з розных Цэркваў збіраюцца на рэкалекцыі. Цэнтр знаходзіцца ў 75 км ад Каіру па дарозе на Александрыю. Каманда прыёму разам з прадстаўнікамі супольнасці прыедзе і забярэ вас з аэрапорту.
Прыблізна сотня маладзёнаў з розных краін Еўропы і Блізкага Ўсходу (Ліван, Ірак, Палестына) запрошаныя на гэтую пілігрымку разам з сотняю маладзёнаў з Егіпту.
Падчас побыту:
Сустрэчы і дзяленне ў малых групах на падставе біблійных тэкстаў паміж моладдзю з Блізкага Ўсходу і Еўропы.
Сустрэча з асобамі, заангажаванымі ў дзейнасць у галіне развіцця.
Сустрэча з асобамі, што працуюць у Егіпце дзеля дыялогу з мусульманамі, у тым ліку з братамі Дамініканскага Ордэну з Інстытуту Арыентальных Даследванняў у Каіры.
Пазнанне хрысціянскае думкі першых стагоддзяў, якая зрабіла мажлівым спатканне грэцкае і каптыйскае культуры.
Сустрэча з Яго Святасцю Папам Тэадорам ІІ (капт. Ⲡⲁⲡⲁ Ⲁⲃⲃⲁ Ⲑⲉⲟ́ⲇⲱⲣⲟⲥ ⲃ̅), Патрыярхам Александрыйскім і Ўсяе Афрыкі Каптыйскае Праваслаўнае Царквы.
Наведванне аднаго з кляштароў Уадзі ан-Натрун, дзе зарадзілася традыцыя манаскага жыцця Егіпту.
Візіт да падножжа пірамідаў у Гізе ў прадмесці Каіру.
Планаваны час завяршэння пілігрымкі а 19-ае гадзіне ў нядзелю 1 кастрычніка альбо раніцаю ў панядзелак 2 кастрычніка 2017 г.
Практычная інфармацыя:
Узрост і колькасць удзельнікаў пілігрымкі: пілігрымка разлічаная максімальна на 100 ўдзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з розных краін, а да таго максімальна 100 ўдзельнікаў з Егіпту.
Удзел у коштах падчас перабывання: каля 150-190 € для еўрапейцаў, што будзе пакрываць транспарт, засяленне, харчаванне і ўваходныя кошты да наведваемых месцаў, АЛЕ тое не пакрывае коштаў вашых авія-квіткоў да Каіру і назад, а таксама коштаў вашае ўяздное візы да Егіпту (прыблізна ад $15 да $25). Пазней мы паведамім дакладны кошт паездкі. З прычыны эканамічнае сітуацыі ў краіне назіраецца высокая інфляцыя, што робіць немагчымым усталіць дакладныя кошты на дадзены момант часу.
Папярэдняя рэгістрацыя: для еўрапейцаў і моладзі з арабамоўных краін існуе адрас электроннае пошты, на які неабходна напісаць. кароткую інфармацыю пра сябе, матывы вашага жадання ўзяць удзел у пілігрымцы. Мы адпішам вам, а таксама скіруем на старонку ў сеціве, дзе трэба будзе зарэгістравацца on-line. Менавіта толькі пасля гэтага вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю, датычную вашае паездкі.
Моладзь з Егіпту будзе арганізаваная праз дэлегаванне іх уласнымі цэрквамі.
Перад тым, як вы набудзеце вашыя авія-квіткі, вы АБАВЯЗАНЫЯ дачакацца адказу ад нас.
Калі вы жадаеце застацца даўжэй у Егіпце пасля пілігрымкі, калі ласка, няма аніякіх перашкодаў. Аднак мы не будзем аніякім чынам адказныя за ваш побыт у тым выпадку, калі ён будзе доўжыцца пасля 2 кастрычніка 2017 г.
Гэтая паездка не з’яўляецца турыстычным выездам, але пілігрымкаю на сустрэчу з егіпецкімі хрысціянамі. З гэтае нагоды мы наведаем толькі невялікую частку помнікаў егіпецкае старажытнасці. Вы павінны будзеце прымаць удзел у літургіі Копцкае царквы, як таксама й у іншых спатканнях малітоўнага кшталту.
Дзеля падрабязнае інфармацыі пішыце на: middle.east taize.fr