• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса >
  • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як самастойна падрыхтаваць малітву?
      • Падрыхтоўка малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

Божая Даброць будзе мець апошняе слова

Серада 13 красавіка 2017 г.


 [1]

У гэты тыдзень з вамі, як таксама з усімі тымі, хто сёлета перабываў у Тэзэ, прагнем адкрываць новыя шляхі надзеі, вакол нас і навокал у свеце.

Праўдаю з’яўляецца сцверджанне, што мы жывем у свеце, дзе адчуваецца адчай. Існуе багата прычынаў гэтае з’явы. Гвалт, няспынныя войны, апошнія напады ў Егіпце ды Швецыі. Гэты Вялікі Тыдзень дазваляе нам крочыць пакутамі Хрыста дзень па дні, бо Ён таксама дасведчыў гвалту, а нават смерці крыжовай.

Дык, дзе мы можам знайсці крыніцу надзеі, якая ніколі не высахне? Дзе нам шукаць такой крыніцы як толькі ні ў ласцы Бога? Бо тое з’яўляецца Ягоным атрыбутам: Бог ёсць любоў.

Папа Францішак робіць усё магчымае, каб зрабіць нас больш чулымі. Апошнія два тыдні я правёў у Рыме, дзе мне было дадзена быць прынятым папам. Зноў я быў уражаны, на колькі моцна ён сведчыць сваёю паставаю пра Божую міласэрнасць, будучы ўважлівым да кожнага, у кожнае сітуацыі. Я хацеў бы папрасіць кожнага з вас памаліцца за яго.


Калі ў апошнія дні мы ўзгадвалі смерць Езуса, дык уначы з суботу на нядзелю мы святкуем Ягонае ўваскрасенне. Гэтая таямніца пераўзыходзіць нас, але мы адчуваем, што Ён з’яўляецца крыніцаю новага жыцця без гвалту і смерці.

Далей, для ўсіх і кожнага будзе магчымым прыняць, што ўваскрослы Езус ужо назаўсёды побач з табою, Ён любіць цябе такім, якім ты ёсць. Безумоўна, Ягоная прысутнасць не кіруе нас на лёгкую дарогу, пазбаўленую ўсіх турботаў. Наадварот, прымаючы Божую любоў, мы заахвочаныя адказваць на евангельскія патрабаванні, усведамляючы, што Божая Даброць будзе мець апошняе слова.

Менавіта гэты давер Божае любові спрычыніўся да таго, што нядзельным паранкам наш брат Жан-Даніэль сказаў Хрысту назаўсёды "так", учыніўшы сябе Ягоным на ўсё жыццё ў нашае супольнасці. Ён паходзіць са Славаччыны, жыў з намі цягам апошніх пяці гадоў, доўга рыхтуючыся да таго, каб пайсці за Хрыстом. Ягоная сям’я будзе тут у панядзелак, каб прысутнічаць у часе гэтае прыгожае ўрачыстасці.

Прымаючы Божую любоў мы адкрываемся на прыгажосць жыцця: смакуючы прыгажосць праз прыроду, мастацтва, позірк, захоўваючы моманты прыгажосці, дармова нам дадзенай. Без гэтага нашае жыццё высыхае.


Калі мы прымаем Божую міласэрнасць, нашыя сэрцы адкрываюцца на пакуты іншых, на галечу, як і на іншыя формы цярпенняў, на прыхаванае бедства: праблемных дзяцей, сем’і ў складаных сітуацыях, бяздомных, моладзь, што згубіла сэнс свайго жыцця, а таксама на самотных састарэлых асобаў, на інвалідаў...

У рэшце рэшт, што мы маем. Насамрэч, няшмат, амаль без нічога, але мы можам наблізіцца да тых, хто адчувае сябе выключаным, хто адхілены на ўзбочча нашых сцежак.

Але мы можам даканаць адкрыцця: галеча можа нам нешта сказаць, бо яна не толькі падстава дапамогі, але й падстава выслухання і ўзаемнага ўзбагачэння ад бедных. Часцяком найбольш абяздоленыя дапамагаюць нам прыняць нашыя ўласныя слабасці. А нават болей - яны могуць дапамагчы нам увайсці ў большую блізкасць з Езусам, які быў бедным сярод бедных. Служачы ім служым Езусу.

У гэтым кантэксце я не магу не сказаць пра гасціну, прапанаваную мігрантам. Еўрапейцы могуць надарэмна будаваць усялякія муры, мігранты ўсё роўна пранікнуць на наш кантынент. Выразы заклапочанасці не адгавораць тых, хто дасвядчае стан невыноснага бедства ў краінах, з якіх яны прыбываюць.

Канечне, прыбыццё ў Еўропу такой вялікай колькасці бежанцаў ставіць складаныя пытанні, на якія ніхто не мае простых адказаў. Але я перакананы, што мы не знойдзем іншых рашэнняў як толькі праз асабістыя кантакты. Без гэтага ўзнікае страх прыняцця большае лічбы бежанцаў, што цалкам зразумела.

Праз такія кантакты можа ўзнікнуць дух братэрства. У Тэзэ мы прынялі дзве хрысціянскія сям’і з Іраку ды мусульманскую сям’ю з Сірыі, а таксама дзве групы маладзёнаў з Судану, Эрытрэі ды Афганістану. Увесь час я кажу ім: гэта Бог паслаў вас нам.

Таму сёння нашыя сэрцы асабліва блізкія да тых 1600 бежанцаў, што жывуць у лагеры Grande Synthe ля Дзюнкерку на поўначы Францыі. Гэты лагер не так даўно быў знішчаны пажарам, таму сотні асобаў сёння не маюць даху над галавою. Сёння ўвечары мы молімся ў інтэнцыі іх усіх.


Мушу заканчваць. Сёння напружанасць і ўзрушэнні ў нашым грамадстве такія, што мы маем вырабіць моцную ўнутраную пастанову не паддавацца роспачы, але адкрываць шляхі надзеі. Якім чынам?

Праз паглыбленне нашых сцежак шляхам Добрае Навіны Евангелля. Вера, давер Богу не павінны быць для нас скрайнімі рэчамі. Гэта азначае не больш не менш, як толькі зноў змясціць Хрыста ў цэнтры нашага жыцця. Ці ж гэта не цудоўная пастанова на Вялікі Тыдзень у шляху да Пасхі!

Для таго, каб умацаваць наш давер, будзьма адважнымі ў даверы Святому Духу. Дазвольма Яму весці нас, хаця ён і нябачны. Але Ён прысутнічае ў нашых сэрцах, у свеце навокал.

Апошняе абнаўленне: 16 красавіка 2017

Зноскі

[1] Здымак: Cédric Nisi


Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты