• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса >
  • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як самастойна падрыхтаваць малітву?
      • Падрыхтоўка малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста

Для большасці з вас побыт тут, у Тэзэ, цягнецца толькі тыдзень. Для нас, братоў, для сясцёр, для валантарыяцкае моладзі гэты тыдзень - гэта сяродак летніх сустрэч на ўзгорку, мы ў палове шляху пад час гэтага прыгожага лета. Для нас вельмі ўсцешна прымаць вас і перабываць з так лічнае колькасцю моладзі тыдзень па тыдні.

Нягледзячы на добрую атмасферу на ўзгорку, мы не забываемся, што кожны прыязджае сюды таксама з пытаннямі, цяжкасцямі ў іх жыцці, турботамі. Цярпенне можа быць заўважнае, але часам тое прыхавана ад рэшты. Праз супольную малітву мы падтрымліваем адзін адно, такім чынам, каб давер, што зыходзіць ад Бога, даваў нам неабходную сілу.


На гэтым тыдні мы мелі адметную магчымасць аднавіць нашую моц. У мінулую нядзелю, 6 жніўня, мы абыходзілі ўрачыстасць, да якой мы, браты, вельмі прывязаныя. На першы погляд, гэтае свята магчыма не значыць нешта спецыяльнае для большасці з вас. Менавіта таму сёння ўвечары я хацеў бы прамовіць некалькі слоў адносна гэтае ўрачыстасці. Гэта ўрачыстасць Перамянення Пана.

Нядзельным ранкам мы чытаем аповесць з Евангелля, прысвечаную гэтае падзеі. Гледзячы перад сабою, у бок алтара, вы таксама можаце ўявіць сабе гэтую падзею, спазіраючы на ікону.

Пэўнага дня Езус узняўся на гару дзеля малітвы, бяручы з сабою трох Ягоных вучняў - Пятра, Якуба і Яна. Вучні на той час былі збянтэжаныя, бо наконадні Езус сказаў ім, што будзе цярпець і будзе пакараны смерцю. Няўжо ўсе тыя надзеі, што яны мелі, не будуць здзейсненыя?

І зараз, на гары званай Табор, здарылася нешта неверагоднае. Калі Езус маліўся, Ягоны твар перамяніўся, вучні пабачылі Яго ў неапісальным святле. А з неба ім пачуўся голас: “Гэта Сын Мой умілаваны”.

Па сутнасці, вучні раптоўна ўбачылі, кім быў Езус. Той, з Кім яны перабывалі тры гады, той, хто быў сціплы і хто рыхтаваўся да страшэнных пакутаў, зараз перад німі тая самая асоба зіхацела святлом Бога. Ён перамяніўся. Для вучняў адкрылася тое, што Ён жыў у таямнічае тоеснасці і блізкасці з Богам.

На непрацяглы момант часу на ўласныя вочы вучні ўбачылі ў бедным і безабаронным Езусе святло ўваскрасення, што ўжо ў Ім ззяла. Таму пасля гэтага яны зноў змаглі знайсці надзею, што была звязаная з Ім і была адноўленая.


Якім чынам тая падзея прамаўляе сёння да нас? Езус запраше нас усіх таварышыць Яму пад час моманту з Ягонымі вучнямі на гары Табор. Там, на гары, праз Ягонае перамяненне Ён не толькі дазваляе нам убачыць, што Ён сам напоўнены святлом Бога, але Ён таксама дазваляе адчуць нам, што Ён хоча падзяліцца гэтым святлом разам з намі.

Адным з вучняў, які таварышыў Езусу на гары, быў Пётр. У сваім лісце, які пакінуў Пётр, ён кажа: Глядзіце на Езуса як на светача, што ззяе ў цёмным месцы, пакуль світанне не распачне новага дня ды ранішняя зорка не ўзыйдзе ў вашых сэрцах. Спаглядаючы на Езуса перамененага, святло, што ззяе ў цемры, становіцца зразумелым - быць хрысціянінам азначае дазволіць Ягонаму святлу перамяніць нас праз любоў да Бога. Менавіта Ён дазваляе нам прыпадобніцца да Яго ў малітве і жыцці.

Нават асабістыя недахопы, якія мы маем, нават жыццёвыя выпрабаванні, якія мы дасвядчаем, нават цемра, што часам апаноўвае нашыя сэрцы, усё тое можа прывесці да перамянення. Тое адбываецца таму, што мы крочым за Езусам, Які застаючыся слабым і церпячым чалавекам, таксама перамяніўся і ўваскрос.

Калі молячыся мы глядзім у кірунку святла перамененага Езуса, яно пачынае жыць у нашых сэрцах. Бог кажа нам, што мы таксама Ягоныя ўмілаваныя дзеці, Ён кажа тое кожнаму і кожнай з нас, Ён кажа тое да кожнае чалавечае істоты на зямлі.


Мне б хацелася выказаць нашую падзяку ўсходнім хрысціянам, што зараз перабываюць тут, з Беларусі, РФ, Украіны, Румыніі, Грэцыі ды Сербіі. Урачыстасць Перамянення Пана распачалася на Ўсходзе. Менавіта на Ўсходзе развівалася кантэмпляцыйная малітва прысутнасці перамененага Хрыста на гары Табор. Таму так важна для хрысціянаў Захаду больш адкрыцца на гэтыя скарбы з Усходу.

Брат Ражэ быў вельмі ўважлівы да гэтага пытання. Ён меў вялікую сімпатыю да даты 6 жніўня, прагнучы падкрэсліць магчымасць таго, што Бог прапаноўвае нам узяць удзел у перамяненні Хрыста. Пэўнага дня ён занатаваў словы малітвы: “Духу Святы, Ты ведаеш нашыя нетрываласці, але Ты прыходзіш, каб перамяніць нашыя сэрцы, таму нашая цемра можа перамяніцца ва ўнутранае святло”.

І апошняе, што датычыць урачыстасці Перамянення: гэта не толькі магчымасць асабістага перабывання перад Богам, тое таксама садзенйічае малітве за іншых і за свет - Хрыстус святло свету, мы молімся, каб Ягонае святло магло дасягнуць да кожнае чалавечае істоты, пазбавіць усіх журботаў, супакоіць усе пакуты.


Мы радыя павітаць сёння кардынала з Рыму, аднаго з супрацоўнікаў нашага ўкаханага папы Францішка, кардынала Коккапальмерыя, што цягам двух дзён будзе з намі.

Я таксама шчыра вітаю іншага італьянскага біскупа, біскупа Рыкк’юцці, які прыехаў са 150 маладзёнамі з Альтамуры, а таксама біскупа Рубена, што прыбыў з далёкага Пуэрта-Рыка.

Мінулае нядзелі яны сустракаліся з англіканскім арцыбіскупам Ёрку, Джонам Сентаму, які перабываў з намі цягам мінулага тыдня. Мы цешымся, што ў суботу да нас прыедзе пастар Лары Міллер, кіраўнік Сусветнага хрысціянскага форуму, які яднае найбольш раз’яднаных хрысціянаў, ад праваслаўных да евангелікаў і пяцідзясятнікаў.



Маё імя Ана Перла, мне 26 і я прыехала з Сальвадору, што ў Цэнтральнае Амерыцы. Я належу да моладзевага пастаральнага інстытуту. Я таксама працую выкладчыкам эканомікі ва Ўніверсітэце Цэнтральнае Амерыкі, дзе 28 гадоў таму пад час вайсковага канфлікту, што цягнуўся да 1992 г., нацыянальная армія забіла 6 айцоў-езуітаў і 2 жанчыны.

Сёння краіна дасвядчае сітуацыю гвалту і беднасці, асабліва тое бачна на гарадскіх прадмесцях, што садзенйічае з’яве міграцыі. Нягледзчы на ўсе сацыяльныя праблемы, што яшчэ больш паглыбляюцца палітычным канфліктам, Сальвадор - адна з самых шчаслівых краін у свеце.

Цяпер я з’яўляюся сябрам моладзевага служэння архідыяцэзіі Сан-Сальвадор, займаючыся каардынацыяй дыяканату, што размешчаны ў месцы з вельмі высокім узроўнем гвалту сярод моладзі. Гэта чыніць пастаральную працу няпростаю. Напрыклад, маладзёны з некалькіх парафій не могуць сабрацца разам, бо паходзяць з розных раёнаў, што кантралююцца рознымі ўзброенымі групамі, і якія запабягаюць знаходжання на "іх" тэрыторыі ўсіх тых, хто паходзіць з іншых раёнаў.

Прыналежнасць да Касцёла з’яўляецца адным са шляхоў запабягання прыналежнасці моладзі да такіх груп. Я спадзяюся, я веру, многія маладзёны змогуць адшукаць сэнс свайго жыцця.

Праз фармацыйны працэс, які называецца “Ідучы з Езусам”, і які праводзіцца маладзёнамі, мы суправаджаем моладзь да іх асабістае сустрэчы з Богам, праверкі і стварэння іх жыццёвага праекту, які б адпавядаў таму ўзору чалавека, кім яны хацелі б стаць. Таму, такім чынам, праз іх жыццёвае сведчанне яны могуць быць місіянерамі сярод іншых маладзёнаў ды прымаць удзел у перамяненні грамадства.


 [1]

Апошняе абнаўленне: 9 жніўня 2017

Зноскі

[1] Здымак: Варя Синицына


Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты