TAIZÉ

Сустрэча ў Ганконгу, жнівень 2018

Практычная інфармацыя

 
На 5 дзён моладзь з усяго свету збярэцца разам у паўночна-ўсходняе Азіі, дзе ўвесь час нарастае імкненне да супакою ды неабходнасці прабачэння. Разам будзьма шукаць шляхоў надзеі, а таксама імкнуцца пацвердзіць нашую прыхільнасць да таго, каб зрабіць свет лепшым для ўсіх навокал.

JPEG

Пілігрымка Даверу і Прымірэння

Даты

Ад серады 8 жніўня да нядзелі 12 жніўня 2018

  • Прыбыццё: серада, ад 9:00 раніцы да 17:00, у цэнтры горада.
  • Ад’езд: нядзеля, пасля 14:00 са сваіх прымаючых парафій.
  • Ранні прыезд: калі вы прыбываеце здалёк, ёсць магчымасць прыехаць да Ганконгу некалькі дзён раней дзеля таго, каб акліматызавацца і пазней у поўнай форме прымаць удзел у Сустрэчы. З гэтае нагоды можна запланаваць прыезд перад 8 жніўня. Калі будзе патрэбная помач, калі ласка, кантактуйцеся з намі. На некалькі дзён мы будзем здольныя знайсці для вас сціплае месца засялення перад пачаткам Сустрэчы.

Узрост

18-35 гадоў (кіраўнікі груп могуць быць старэйшымі за 35 гадоў; 17-гадовыя могуць прыехаць толькі пры наяўнасці апякуна, старэйшага за 20 гадоў).

Засяленне

У сем’ях, рэлігійных абшчынах і школах (калі ласка, мейце з сабою спальны мяшок і турыстычны дыванок).

Пашпарт і віза

Калі ласка, праверце ўсе фармальнасці датычныя прыезду ў Ганконг. Інфармацыю можна знайсці на старонцы: http://www.immd.gov.hk/eng/services/visas/visit-transit/visit-visa-entry-permit.html (гл. частку 2).

Кошты ўдзелу

Сюды ўваходзіць засяленне, пасілкі і ўнёсак на фонд салідарнасці.

  • Для пілігрымаў з Карэі, Японіі, Тайваня, Аомынь (Макао), Сінгапуру, Брунею, Еўропы, Паўн. Амерыкі, Аўстраліі, Н. Зеландыі: 100 USD (для працуючых старэйшых за 29 гадоў: 150 USD)
  • Іншыя краіны: 80 USD (для працуючых старэйшых за 29 гадоў: 120 USD)

Кошты на транспарт залежаць ад таго, дзе вы маеце засяленне і таксама рэгулярнасці паездак. На 5 дзён тое будзе каштаваць каля 50 USD. Па прыбыцці ў Ганконг можна будзе набыць “Octopus” transport card.

Асобы з самога Ганконгу, якія не патрабуюць засялення:

  • Моладзь да 29 гадоў: з пасілкамі 300 HKD / без пасілкаў 100 HKD
  • Працуючая моладзь, старэйшая за 29 гадоў: з пасілкамі 450 HKD / без пасілкаў 150 HKD

Грашовы ўнёсак можна зрабіць па прыбыцці і заплаціць наяўнымі. Групы могуць аплаціць загадзя праз банкаўскі перавод.

Клопаты са здароўем

Усе тыя медыкаменты і лекі, які вам патрэбныя, вы маеце забраць з сабою. Перад паездкаю было б добра пракансультавацца з доктарам наконт стану вашага здароўя, і, калі на паездку будуць патрэбныя нейкія лекі, набыць іх загадзя.

Страхоўка

Кожны ўдзельнік мае мець пры сабе ваўчэр страхавога полісу.

Спецыяльная дыета

Калі вы маеце нейкую спецыяльную дыету, калі ласка, паінфармуйце нас. Магчыма, мы не зможам задаволіць усіх вашых чаканняў, але будзьма імкнуцца!
 

Вопратка

Жнівень - вельмі спякотны і вільготны месяц у Ганконгу. Унутраныя тэрыторыі (храмы, школы, як й метро) маюць кандыцыянеры. Не забудзьцеся прывезці швэдар ці хусту, каб надзець у выпадку кантрастных тэмператур. (Мы таксама просім насіць прыдатнае адзенне ў месцах малітваў. Летам голыя плечы ці вельмі кароткія шорты могуць быць прымальнымі ў некаторых культурах, але тут могуць шакаваць іншых).

Музычныя інструменты

Калі вы граеце на інструментах і жадаеце прывезці іх з сабою, калі ласка, паведаміце пра тое каманду прыёму загадзя.

Наведванне Ганконгу

Мы звяртаемся да ўсіх удзельнікаў Сустрэчы, каб прымаць удзел у поўнае праграме малітваў ды іншых частках спаткання ад прыезду аж да ад’езду. Арганізацыя і ўдзел у розных экскурсіях падчас Сустрэчы мае негатыўнае значэнне на дух такога спаткання. Сам прыезд да Ганконгу ўжо азначае абавязальніцтва. Іншыя будуць лічыць на цябе. Наведванне горада ці наваколля лепей запланаваць на час перад Сустрэчаю альбо адразу па яе завяршэнні.

Падрыхтоўка да Сустрэчы вельмі істотная, напрыклад, удзельнічаючы ў супольных малітвах са спевамі Тэзэ, што арганізаваныя ў месцы, дзе ты жывеш, альбо прымаючы ўдзел ў падрыхтоўчых сустрэчах перад паездкаю ў Ганконг. 

Было б добра мець з сабою Біблію.


Праграма

Супольныя малітвы будуць адбывацца тройчы на дзень у мясцовых храмах. Час разважанняў і цішыні, сустрэчы ў малых групах з людзьмі з розным дасвядчэннем і з іншых краін, тэматычныя варштаты, прысвечаныя веры, сацыяльным абавязальніцтвам, культуры і мастацтву.

Цішыня

Будзе магчымасць, каб правесці крыху больш часу ў цішыні.
Асобнае (агульнае) засяленне ў ваколіцах горада, са сняданкам і ранішняе малітваю, біблійнымі ўводзінамі, якія правядзе брат, а потым - час на цішыню. Апоўдні варштаты і вечаровая малітва ў цэнтры горада разам з іншымі ўдзельнікамі. Дадзеная версія ўдзелу ў Сустрэчы мае абмежаваную колькасць месцаў.

Валанцёрства (прыбыццё два дні раней)

Калі вы жадаеце дапамагчы ў розных справах (прымаючы ўдзельнікаў, арганізоўваючы раздачу пасілкаў, перакладаючы, рыхтуючы месцы малітваў), трэба прыбыць у панядзелак 6 жніўня паміж 11:00 а 17:00. Кошты ўдзелу ў Сустрэчы для валанцёраў такія самыя як для тых, што прыедуць 8 жніўня.
1. Музыка / хор: дапамога падчас супольнае малітвы спевам ці музыкаю.
2. Практычная дапамога.

Рэгістрацыя

Рэгістрацыя магчымая да 15 чэрвеня 2018.

Калі вы ведаеце каго-небудзь, хто плануе арганізаваць групу на Сустрэчу, калі ласка, папрасіце іх скантактавацца з намі як мага хутчэй: hk2018 taize.fr
Наступная інфармацыя і навіны наконт падрыхтоўкі да Ганконгу будуць размешчаныя на старонцы "Taizé Hong Kong" у Facebook’у.

Тэматычнае відэа

  • Мы збіраемся да Ганконгу, а ты?
  • Пабачымся ў Ганконгу! (рознымі мовамі)
Апошняе абнаўленне: 24 студзеня 2018