• >
  • Вакол свету >
  • Еўропа >
  • Львоў 2018 >
  • Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
Іншыя артыкулы
  • Львоў 2018: Праграма Сустрэчы
  • Львоў 2018: Практычная інфармацыя
  • Львоў 2018: Малітвы са спевамі Тэзэ
  • Відэа-звароты царкоўных лідараў
  • Львоў 2018: Буклет Сустрэчы
  • Львоў 2018: Прыканцы красавіка - першая Сустрэча Тэзэ ва Украіне
  • Львоў 2018: Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
  • Львоў 2018: Здымкі
  • Львоў 2018: Разважанні Брата Алоіса
  • Азія і Акіянія
    • Візіт братоў у Камбоджу
    • Візіт двух братоў у Інданэзію
    • Мужнасць Міласэрнасці на Філіпінах
    • Сустрэча ў Ганконгу - 2018
      • Жнівень 2018: Пілігрымка Даверу ў Ганконгу
      • Сустрэча ў Ганконгу, жнівень 2018: Практычная інфармацыя
      • Ганконг 2018: Разважанні брата Алоіса
  • Блізкі Усход
    • Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) 2019
    • Ліван 2019: Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване
    • 2017: Пілігрымка Даверу ў Егіпце
    • Егіпет 2017: Пілігрымка Тэзэ да хрысціян-коптаў
    • Егіпет 2017: Здымкі з пілігрымкі
    • Вясна 2018: Сакавіцкі візіт двух братоў у Ліван
    • 2017: Хрысціянска-мусульманская ініцыятыва надзеі ў паўночным Ліване
    • Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване (22-26 сакавіка 2019)
    • Бейрут 2019: Сведчанні моладзі
    • Бейрут 2019: Здымкі
    • Пілігрымка на Святую Зямлю
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Практычная інфармацыя
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Пасланні царкоўных лідараў
    • Пасля Пілігрымкі Даверу ў Егіпет
    • Бейрут 2019: Разважанні брата Алоіса
  • Малыя часовыя супольнасці
    • Малыя часовыя супольнасці ў Празе
    • Невялікія часовыя супольнасці
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў (мапа)
    • Малая часовая супольнасць Тэзэ на прадмесцях Ліёну
    • Месяц у Марока
  • Афрыка
    • Відэякліп: Падрыхтоўка да сустрэчы ў Катану
    • Катану 2016: Разам шукаючы шляхоў надзеі
    • Катану 2016: Здымкі
    • У Паўднёвым Судане (лета 2013 г.)
    • Візіт у Танзанію
    • Кенія 2019: Наведванне турмаў
    • Сустрэча ў Кейптаўне
      • Кейптаўн 2019: Разважанні брата Алоіса
      • Кейптаўн 2019: Рэха Сустрэчы
      • Кейптаўн 2019: Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу
      • Кейптаўн 2019: Практычная інфармацыя
      • Кейптаўн 2019: Выклікі, звязаныя з Сустрэчаю
      • Разважанні
        • Тэзэ і Паўднёвая Афрыка
        • Арцыбіскуп Туту і Тэзэ
        • Кейптаўн 2019: Разважанні над цішынёю
        • Візіт ва Усходне-Капскае правінцыі
        • Разважанне: “Народзіны новага народа - гэта цяжкая барацьба” - Яко Бота
        • Разважанне: “Усё пачалося з кроку даверу...” - Джон дэ Грухі
        • Разважанне: “Сустрэча ў наступным годзе можа стаць месцам гаючай сілы..." Нтомбекхая
  • Амерыка
    • Малітвы са спевамі Тэзэ ў Панаме
    • Лацінская Амерыка 2020: Online-ініцыятывы
    • Пілігрымка Даверу на Карыбах
    • Візіт брата ў Аргентыну і Уругвай
  • Еўропа
    • Еўрапейская сустрэча ў Турыне
      • Відэа кліп: Кароткія ўводзіны да Еўрапейскіх Сустрэч
      • Еўрапейская сустрэча ў Турыне перанесена на снежань 2021 г.
      • Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
      • Запрашэнне ад Цэркваў у Турыне
    • Напрыканцы кожнага года
      • Уроцлаў 2019
        • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
        • Разважанні брата Алоіса
        • Падрыхтоўка да Сустрэчы ва Уроцлаве: Матэрыялы для малых груп дзялення
      • Мадрыд 2018
        • Разважанні брата Алоіса
        • Мадрыд 2018: Здымкі
      • Базэль 2017
        • Кастрычніцкі візіт братоў з Тэзэ ў Беларусь - 2017 (абноўлена)
        • Базэль 2017: Наступная Еўрапейская Сустрэча Моладзі ў Базэлі
        • Базэль: У сацыяльных сетках
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Базэль-2017: Здымкі
        • Еўрапейская Сустрэча ў Базэлі: Базэль: інфармацыя для патэнцыяльных валанцёраў, што жывуць у Польшчы
      • Рыга 2016
        • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
          • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
        • Рыга 2016: Фільм
        • Рыга 2016: Варштаты апоўдні
        • Групы з Беларусі, што зарэгістраваныя на Сустрэчу ў Рызе
        • Аб’явы пра будучыя сустрэчы
        • Рыга 2016: Здымкі
        • Разважанні брата Алоіса
      • Валенсія 2015
        • Малітоўныя разважанні
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Здымкі
    • Шукаючы крыніцы сапраўднае радасці - візіт брата з Тэзэ ў Польшчу
    • Еўрапейская сустрэча 2020 г.
      • Еўрапейская сустрэча: У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ online: Два магчымыя варыянты ўдзелу
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ ды online: Мясцовыя ініцыятывы
      • Парадак ранішніх малітваў
      • Буклет са спевамі
      • Праграма
      • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
      • Біблійныя разважанні і прамова брата Алоіса
    • Львоў 2018
      • Львоў 2018: Праграма Сустрэчы
      • Львоў 2018: Практычная інфармацыя
      • Львоў 2018: Малітвы са спевамі Тэзэ
      • Відэа-звароты царкоўных лідараў
      • Львоў 2018: Буклет Сустрэчы
      • Львоў 2018: Прыканцы красавіка - першая Сустрэча Тэзэ ва Украіне
      • Львоў 2018: Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
      • Львоў 2018: Здымкі
      • Львоў 2018: Разважанні Брата Алоіса
    • 2015: Пілігрымка ў Расію і Украіну
    • Беларусь
      • Восень 2016: Візіт у Беларусь
      • Беларусь, кастрычнік 2017 г.: Пашырэнне сяброўства з беларускімі хрысціянамі
      • 13-14 красавіка 2015: Візіт братоў з Тэзэ ў Менску
      • Візіт брата з Тэзэ ў Беларусь, 2016 г.
    • Італія
      • З нагоды Сінода Біскупаў: Малітва Тэзэ ў Рыме
      • Разам з Турынам
    • Аўстрыя: Сустрэча ў Грацы
      • Грац 2018: Дзелячыся будучыняю
      • Грац 2018: Практычная інфармацыя
      • Грац 2018: Уступная праграма
    • Хаміна - горад супакою
    • Вугоршчына: Дапамагаючы бежанцам
    • Тэзэ ў Бруселі: Новыя шляхі даверу
    • Сусветныя Дні Моладзі 2016: Малітвы са спевамі з Тэзэ ў Кракаве
    • Румынія, Пасха 2016: Пілігрымка ў Бухарэст
      • Бухарэст, Пасха 2016: Здымкі з Пілігрымкі
      • Пілігрымка ў Бухарэст
    • РФ: Пілігрымка да другой вясны
    • 2016: Працягваючы пілігрымку ў Расію
    • Фінляндыя: Хаміна - горад супакою
Львоў 2018
 

Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца

З 27 красавіка па 1 траўня, упершыню ва Украіне, рэгіянальная сустрэча Тэзэ адбылася ва Львове, сталіцы Галіцыі, на Заходняй Украіне.

 [1]

Запрашэнне ад Цэркваў

Цягам шэрагу гадоў тысячы маладых украінцаў прымалі ўдзел у Еўрапейскіх Сустрэчах альбо прыязджалі ўлетку да Тэзэ. Мінулаю зімою лідары трох Цэркваў перадалі сваё дабраслаўленне дзеля рэгіянальнае сустрэчы ва Украіне:

  • Яго Благаславенства Найдастойнейшы Святаслаў (Шаўчук), Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі, і Яго Святасць Уладыка Ігар, арцыбіскуп і мітрапаліт Львоўскі, Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ)
  • Яго Высокапраасвяшчэнства Філарэт (Кучэраў), арцыбіскуп Львоўскі і Галіцкі, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага Патрыярхату (УПЦ МП)
  • Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, Мітрапаліт Львоўскі, Рыма-каталіцкі касцёл (РКК)

Вітальныя словы, атрыманыя ад гэтых царкоўных іерархаў, уключаныя ў ніжэйшы файл:

Для многіх маладзёнаў, асабліва з Украіны, гэты знак еднасці быў вельмі паказальны.

Юры, Украіна

Для Украіны вельмі важна, што некалькі Цэркваў разам прымаюць удзел у сустрэчы. Нам, ва Украіне, патрэбная гэтая еднасць, асабліва яднанне вакол Хрыстуса і таго, што Ён думаў.


Моцная падтрымка з боку мясцовых уладаў

Гарвыканкам і дзяржаўная абласная адміністрацыя розным чынам падтрымлівалі падрыхтоўку да сустрэчы. Некалькі тыдняў перад сустрэчаю на гарадскіх білбордах з’явілася інфармацыя з нагоды надыходзячае пілігрымкі моладзі, а ў часе спаткання насупраць ратушы быў змешчаны вялікі банэр.

Мэр Львова Андрэй Садавы напісаў пасланне, каб выказаць сваю падзяку моладзі:

Мне вельмі ўсцешна павітаць маладых людзей з усяго свету падчас гэтае цудоўнае малітоўнае сустрэчы ва Львове. Магчыма, тое была воля Ўсявышняга, каб вы прыехалі ў наш горад у год, калі нам нададзены статус Моладзевае Сталіцы Украіны. Для нас вялікі гонар быць часткаю сусветнае рэлігійнае супольнасці. Магу паабяцаць, што сярод вас багата людзей, якія стануць нашымі добрымі сябрамі.


Уся моладзь была расселеная па сем’ях

2000 маладзёнаў прынялі ўдзел у сустрэчы, у тым ліку сярод прыбылых з-за мяжы былі прадстаўленыя Польшча, Францыя, Нямеччына, Беларусь, Расея, Чэшская Рэспубліка, Летува, безумоўна, што былі прадстаўнікі з розных украінскіх гарадоў, як і з самога Львова. Усе маладзёны, што прыехалі з па-за горада, былі прынятыя ў сем’ях, а сама тая гасціннасць у дамах львавян стала кульмінацыяй сустрэчы.

Марта, Польшча

Разам з дзвюма маімі сяброўкамі нас гасцілі тры жанчыны, што прыналежаць да трох розных пакаленняў. У двухпакаёвай кватэры цягам некалькіх дзён жыло шэсць чалавек. Для мяне тое стала цалкам новым дасвядчэннем, бо іх дом быў меньшы, за мой уласны пакой. Нашая прымаючая сям’я дала нам найлепшае, што яны маюць - гэта было так цудоўна і кранальна.

Ян, Нямеччына

Гэта быў мой першы раз ва Украіне. У мяне не было аніякіх уяўленняў, чаго варта было тут спадзявацца. Я быў насамрэч уражаны гасціннасцю людзей. Мне будзе сумна за ўсімі тымі мілымі людзьмі, якіх я сустрэў тут!

Сярод людзей, якія прымалі пілігрымаў, былі хрысціянскія вернікі з усіх канфесій, але таксама няверуючыя. У лісце-падзяцы Брат Алоіс выказаў усім сваю ўдзячнасць:

Я хачу выказаць нашую вялікую падзяку за гасціннасць, якую мы дасвядчылі падчас тых некалькіх дзён у вашым прыгожым горадзе. Цягам доўгіх гадоў нас яднае глыбокае пачуццё сяброўства са шматлікімі хрысціянскімі вернікамі з Украіны, якія масава прыязджаюць і ўдзельнічаюць у міжнародных сустрэчах у Тэзэ альбо ў іншых месцах у Еўропе. Нам вельмі ўсцешна, што, у сваю чаргу, мы можам быць угошчанымі вамі. (...) Сярод тых, хто гасціў моладзь, былі сем’і, студэнты, састарэлыя людзі, калі-нікалі самотныя асобы. Большасць з іх - хрысціяне: грэка-католікі, рыма-католікі, праваслаўныя, пратэстанты, але таксама тыя, што не падзяляюць хрысціянскае веры; іх давер крануў нас нават больш. Усім мы кажам: “Дуже дякую!” (UA)


Афіцыйная цэрэмонія адкрыцця ў будынку Нацыянальнае Оперы

Для распачацця сустрэчы Тэзэ тое было незвычайнае месца: адна з найбольш прыгожых культурных спарудаў Украіны, Нацыянальная Львоўская опера. На месцы была падрыхтавана адмысловая праграма, якую вялі два маладзёны - Юры з Украіны ды Мадлен з Канады. У праграму ўваходзілі:

  • Уступнае слова прыёра Тэзэ Брата Алоіса
  • Тры пасланні ад царкоўных лідараў
  • Два вітальныя словы ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў
  • Два музычныя фрагменты на піяніна ў выкананні ангельца Пітэра Баністэра
  • Малітва ў інтэнцыі супакою, напісаная Шымонам Перэсам
  • Песня для Украіны ў выкананні дзіцячага хору з Данбаса

Філіп, Аўстралія

Суботнім ранкам у нас была цэрэмонія адкрыцця ў Львоўскае нацыянальнае оперы. Ніколі раней сустрэчы Тэзэ не адбываліся ў оперы, а для мяне тое было таксама першым разам, калі я пабываў у такім будынку. Унутры такіх прыгожых муроў Тэзэ, валанцёры ды пілігрымы былі прывітаныя ад імя горада Львова некалькімі прамовамі і выступленнем. Найбольш кранальным ва ўсім гэтым было сабрацца разам пад спеў украінскіх дзяцей, пашкадаваных вайною, якія прыгадалі нам, чаму мы тут, а таксама важнасць такіх пілігрымак.


Штодзённыя малітвы

Упершыню на сустрэчы Тэзэ з’явілася прапанова, каб ранішнія малітвы адбываліся разам з прымаючымі сем’ямі. Тое было нібы далікатным напамінам пра часы - не такія ўжо й аддаленыя, - калі вераю можна было дзяліцца толькі ў таямніцы, па дамах, хаваючыся і захоўваючы веру ў малых групах людзей.

Важным таксама было прыняць удзел у жыцці мясцовых хрысціянскіх абшчын. Суботнім вечарам, а таксама нядзельным ранкам маладыя пілігрымы былі запрошаныя да ўдзелу ў няшпарах ды літургіі разам з іх прымаючымі сем’ямі альбо ў трох катэдрах розных канфесій.

Малітвы са спевамі з Тэзэ адбываліся ў “СКА Велатрэк” у атачэнні прыгожых дэкарацый, што адлюстроўвалі краявіды Львова, некаторыя традыцыйныя ўкраінскія вышываныя матывы, дрэваў з вялікоднымі яйкамі ды ікон. Апоўдні суботы прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзевай камісіі адмыслова прывезлі туды з Цярнопаля абраз Маці Божай Зарваніцкай. Нядзельным вечарам быў прынесены абраз з Лацінскае катэдры.

Вечаровая нядзельная малітва мела свае асаблівасці, бо ў самым канцы малітвы здарыўся інцыдэнт з электрыкаю. Упрост па-над подыўмам братоў узгарэўся электрычны кантакт. Аднак МНС ды валаецёры шпарка зарэагавалі і ўся заля хутка была эвакуяваная. Некалькі маладзёнаў вынеслі крыж навонкі, на траву, і тады яшчэ праз доўгі час малітва працягвалася ў чыстым полі. Вельмі кранальны і нечаканы эпізод.


Амаль 60 семінараў па розных тэмах

Апоўдні ў суботу, нядзелю ды панядзелак удзельнікам былі прапанаваныя амаль 60 семінараў і варштатаў паводле рознай тэматыкі.

Мастацтва і культура
Семінары для маладых удзельнікаў сталі магчымасцю пазнаёміцца з гісторыяй і культураю ўкраінскага народу. Сярод тэм былі прапанаваныя:

  • Украінскія традыцыі: сустрэча з Раксаланаю Шымук пра сімвалізм і значэнне традыцыйнае ўкраінскае вопраткі.
  • Дом Франко: абмеркаванне вядомага пісьменніка Івана Франко.
  • Фольк-ікона: варштат з тлумачэннем адмысловае тэхнікі.

Вера і духоўнасць
Семінары таксама былі магчымасцю даць голас царкоўным лідарам, біскупам ды святарам са шматлікіх Цэркваў... таксама будучы адкрытымі на габрэйскую гарадскую спадчыну:

  • Майдан: калі вера прамаўляе адною моваю.
  • Габрэйская абшчына ва Львове: мінулае і сучаснае. Сустрэча з рабінам.
  • Дэпрэсія і Вера: ці існуе дэпрэсія для хрысціян?

Салідарнасць і Грамадства
Госці-прамоўцы, эксперты ў сваіх справах, маладыя валанцёры, заангажаваныя дзеля будучыні іх краіны: маладыя ўдзельнікі мелі багата магчымасцяў задаволіць сваю цікаўнасць:

  • Моладзь і валанцёрства: прэзентацыя Будуючы Украіну Разам ды праекта GOEast.
  • Надзея, любоў і перабыванне разам: гісторыя дзяцей, якія пацярпелі ад вайны
  • Медыяпісьменнасць: як не стаць ахвяраю Fake News?

Падчас пасляабедзенных семінараў адна з цэркваў у цэнтры горада была месцам цішыні з магчымасцю духоўнай размовы.


Пасілкі ў парку імя Івана Франко

Больш як 300 маладых валанцёраў са Львова пачалі рыхтаваць сустрэчу яшчэ ў лютым. Яны былі разбітыя на дзевяць каманд, кожная з якіх мела канкрэтную місію да выканання. Адна з камандаў была адказная за раздачу ежы.

Прыгожы парк у цэнтры горада, названы ў гонар знакамітага пісьменніка Івана Франко, быў месцам раздачы ежы. Пад цудоўным веснавым сонцам усе ўдзельнікі маглі скаштаваць традыцыйных ўкраінскіх страў.

Прымаючыя сем’і запрасілі гасцей да сябе на вячэру ў пятніцу ды на нядзельны абед.

Марцін, Шатландыя

Адным з найбольш моцных уражанняў, якія я дасведчыў падчас сустрэчы, была звычайная размова маладых украінцаў па дарозе на пасілак у парку Івана Франко пасля малітвы апоўдні. Нягледзячы на некаторыя сціплыя варункі ў краіне, было сапраўды натхняльным пачуць надзею ды інтэнцыі маладога пакалення па актыўным змяненні іх дзяржавы на лепшае.


Малітва за мір ва Украіне

Пасля сустрэчы ва Львове Брат Алоіс разам з 20 маладзёнамі з васьмі краін і двума братамі скіраваліся ў іншыя ўкраінскія гарады, каб наведаць хрысціянскія абшчыны і маліцца за мір для дзяржавы. Падчас апошняе супольнае малітвы ва Львове ён патлумачыў тое наступным чынам:

Заўтра разам з 20 маладзёнамі з розных краін мы скіруемся ва ўсходнюю Украіну, каб маліцца за мір. Мы будзьма мець вечаровую малітву ў Кіеве, у чацвер увечары. Гэтая малая пілігрымка будзе для нас магчымасцю падзяліцца з іншымі тым, што мы дасвядчылі цягам гэтых дзён ва Львове: надзеяю і сяброўствам у Хрысце.


Ліза, Нямеччына

Пасля трох гадзін у дарозе нашым першым прыпынкам стаў Цярнопаль, дзе мы мелі магчымасць цешыцца з добрага надвор’я й прыгожага возера. Пасля мы наведалі грэка-каталіцкую літургію ў катэдры, пасля чаго адбылася прыгожая малітва Тэзэ, прыгатаваная мясцовымі членамі царкоўные абшчыны. Пасля сумеснага пасілку мы скіраваліся ў сваю доўгую начную паездку да Запарожжа. У нас быў час паспаць, абмеркаваць нашыя ўражанні ад рэгіянальнае сустрэчы ва Львове, лепш пазнаць адзін аднаго, а таксама пабавіцца, гуляючы ў розныя гульні цягам тых 16 гадзін у аўтобусе.

Па прыбыцці ў Запарожжа нас вельмі цёпла прынялі ў рыма-каталіцкім санктуарыі Бога Айца. Пасля супольнага сняданку мы наведалі часовы лагер для ўнутраных бежанцаў, што былі пераселеныя сюды з-за прычыны вайны на Данбасе. Тое было вельмі ўражваючаю сустрэчаю. Мы шмат даведаліся наконт сітуацыі бежанцаў, будучы ўражанымі іх моцнай верай, нягледзячы на такія цяжкія акалічнасці, якія яны маюць, прайшоўы праз такое. Яны не згубілі сваёй надзеі на мір, таму мы былі шчаслівы памаліцца разам з імі. Мы таксама будзьма памятаць пра іх у нашых асабістых малітвах, калі вярнемся дадому.

Пасля гэтае сустрэчы мы далучыліся да цэлебрацыі Эўхарыстыі, пасля якой адбылася малітва Тэзэ ў інтэнцыі супакою ва Украіне. Мы былі ўражаныя колькасцю людзей з розных канфесій, што прымалі ўдзел у супольнае малітве. На нач мы былі ўгошчаныя ў сем’ях, дасвядчаючы вялічэзнае гасціннасці нашых гаспадароў.

Раніцаю мы скіраваліся ў Кіеў, дзе быў час, каб наведаць Майдан Незалежнасці ды мемарыял Нябеснай Сотні. Украінцы з нашае групы апавядалі нам пра падзеі нядаўняе рэвалюцыі, пасля чаго на тым месцы мы памаліліся пра Божую міласэрнасць для ахвяр ды іх сем’яў.

Вечаровая малітва была праведзена ў грэка-каталіцкае капліцы св. Міхаіла, каля Арсенала. Было нечым асаблівым супольна маліцца ў апошні раз у якасці групы, але таксама са шматлікімі людзьмі, якіх мы ведалі з рэгіянальнае сустрэчы ва Львове ды шмат кім яшчэ. Мы маліліся за ўсіх людзей, якіх сустрэлі падчас гэтае пілігрымкі даверу, асаблівым чынам за ваенных бежанцаў ды за мір у гэтай дзяржаве, што наконадні так кранула нашыя сэрцы. Пасля чарговай ночы ў прымаючых сем’ях надыйшоў час развітвацца з усімі і кожным, скіроўваючыся да нашых дамоў у розных месцах з надзеяю зноў убачыць адзін аднаго пэўнага дня ў Тэзэ.

У часовым лагеры для бежанцаў у Запарожжы малы 10-гадовы хлопец Лёша быў, відавочна, гатовы зразумець, кім былі ўсе тыя людзі, што наведалі лагер. Лукас з Нямеччыны асаблівым чынам быў крануты пытаннем гэтага хлопца, што было скіравана перад ад’ездам групы: “Маленькі хлопчык з лагера для бежанцаў у Запарожжы пытаецца нас, ці мы вернемся... Так, я буду спрабаваць вярнуцца!”

Апошняе абнаўленне: 12 траўня 2018

Зноскі

[1] Здымкі: Benedek Pozsgay


Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты