Навіны з малых часовых супольнасцяў (мапа)
Пачынаючы ад 2014 г. малыя часовыя супольнасці сталі вопытам, што ўзбагаціў як абшчыны, што прымалі іх, парафіі, месцы салідарнасці, так й саму моладзь, якая прымала ўдзел у гэтае духоўнае прыгодзе. Таму мы ўсцешаныя працягваць гэты праект. Жыццё ў супольнасці збудаванае паводле штодзённага рытму перабывання тройчы на дзень разам на супольнае малітве, бяручы ўдзел у пастаральнае ці сацыяльнае дзейнасці разам з мясцовымі хрысціянскімі абшчынамі, наведваючы самотных людзей альбо тых, што знаходзяцца ў цяжкае сітуацыі, праводзячы малітвы ды моладзевыя сустрэчы. На гэтае старонцы вы можаце пазнаёміцца з навінамі з гэтых малых часовых супольнасцяў.
Апошняе абнаўленне: 9 траўня 2018