TAIZÉ

Духоўнае жыццё і сяброўства

 
Чацвер, 5 ліпеня

Падобна, як цягам усяго года, праз усё лета ў Тэзэ будуць адбывацца міжнародныя сустрэчы. На гэтым тыдні вы прыехалі з Нямеччыны і Швецыі, але таксама Ірландыі, Злучанага Каралеўства, Францыі, Польшчы ды Партугаліі. Гэтымі днямі з розных кантынентаў таксама прыбываюць валанцёры, якія правядуць усё лета ў Тэзэ. Вітаю ўсіх вас.


Гэтымі днямі ў Тэзэ адбываецца спецыяльная падзея - другія выходныя сяброўства паміж хрысціянамі і мусульманамі. Першыя выходныя, навесну 2017 г., сталі моцным момантам, дасвядчэннем дзялення і абмену. Мы жадаем аднавіць і пашыраць такія міжрэлігійныя сустрэчы.

Асаблівым чынам гэтым вечарам мне б хацелася прывітаць моладзь, якая сёння прыбыла, каб прыняць удзел у выходных сяброўства, таксама як й усіх прамоўцаў ад абедзвюх рэлігій, што будуць праводзіць розныя размовы ды семінары. У прыватнасці, вітаю мусульманскую моладзь.

Тым мусульманскім сябрам, што правядуць наступныя некалькі дзён у Тэзэ, я хачу сказаць: ваш давер кранае нас. Сапраўды, ведаючы, што нашая абшчына належыць да хрысціянскае традыцыі, вы зрабілі выбар далучыцца да нас і правесці гэтыя дні разам. Дзякую і вітаю вас!

Для нас, братоў, адбываецца тое ў імя нашае хрысціянскае веры, бо мы жадаем запрасіць вас ды распачаць дыялог. Насамрэч, у Евангеллі мы бачым, як Езус выходзіў па-за культурныя, сацыяльныя і рэлігійныя бар’еры Ягоных часоў, каб увайсці ў адносіны з вельмі рознымі людзьмі.

Якім чынам мы можам прыняць гэтую паставу глыбокае адкрытасці, якую бачым у жыцці і дзейнасці Езуса? Перадусім, я веру, праз поўнае духоўнае жыццё, якое мы можам дасведчыць без страху, які прысутнічае ў іншых, праз іх непадабенства, праз добры давер.

Плён гэтых духоўных адносін хаваецца ў сапраўднае братэрстве з асобамі з нашага атачэння. Цягам некалькіх дзясяцігоддзяў браты нашае Супольнасці жывуць гэтым братэрствам у маленькіх групах на розных кантынентах. У Бангладэш і Сенегалы, па суседству там, дзе насельніцтва пераважна мусульманскае, іх сціплая прысутнасць робіць тое магчымым дзеля кшталтавання прыгожых повязяў сяброўства.


Калі мы размаўляем пра братэрства, дык таксама таму, што верым, што Бог - айцец усіх чалавечых істот. І для нас, хрысціянаў, праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса мы адкрываем тую безумоўную Божую любоў.

Каб дазволіць братэрству і сяброўству ўзрастаць, трэба паважаць іх разнастайнасць у непадабенстве. У любым сапраўдным міжрэлігійным дыялогу мае быць паважлівая адлегласць, што трымае нас ад жадання пераканання іншых думаць таксама як й мы. Сапраўднае сяброўства магчымае паміж людзьмі, што вельмі істотна адрозніваюцца думкамі, нават па ключавых пытаннях!

Безумоўна, такое сяброўства таксама ўтрымлівае часцінку болю, бо скарб маёй веры не можа быць цалкам прыняты і падзелены з іншымі. Тое, што для мяне будзе крыніцаю глыбокае радасці, можа быць недаступным для іншых. Але тое не азначае паўстрымання нас перад распачаццем дыялогу! Нават пры такіх таямнічых абмежаваннях мы засўсёды пакліканыя да таго, каб любіць і паважаць іншых такімі, якімі ён ці яна з’яўляюцца, імкнуцца лепш даведацца, ува што яны вераць і чым жывуць.


Апошнім часам мы дасведчылі тое ў часе візіту каля трыццаці буддыйскіх манахаў і манашак з Карэі. Яны хацелі цягам дня дзяліць жыццё нашае абшчыны. Якое ж цудоўнае гэта было дасвядчэнне! Рэгулярна мы таксама прымаем двух нашых сяброў-рабінаў, вельмі ўкаранёных у іх юдэйскае веры. Нашая малітва падсілкоўваецца гэтымі сустрэчамі і сяброўствам, а нашая абшчына жыве!

У часы, калі нашым светам часцяком сутрасаюць жорсткія падзеі, неабходным будзе чыніць усё магчымае, каб выказаць праўду, што рэлігіі не хочуць лютасці, але шукаюць чыннікаў супакою, сяброўства і братэрства паміж усімі людзьмі.


Тут, у Тэзэ, на працягу некалькіх гадоў мы прымаем бежанцаў з розных краін Блізкага Усходу, між іншым, з Судану, Эрытрэі і Афганістану. Многія з тых выгнанцаў мусульмане. Па пэўным часе паміж намі склалася сапраўднае сяброўства. А наш погляд на свет змяніўся, калі мы распачалі даволі канкрэтныя зносіны з тымі ўсімі людзьмі.

Я спадзяюся, што гэтыя дні ў Тэзэ дазволяць усім і кожнаму з нас дасведчыць такога пашырэння сэрца. Таму мы можам павітаць адзін аднаго ды дазволіць іншым прыняць нас - чалавека перада мною, незнаёмца, таго, хто адрозніваецца ад мяне.

Вашае пакаленне, як ніколі раней у гісторыі, мае магчымасць асягнуць паўсюдную салідарнасць. Адкрыйма ж сёння гэтую ўніверсальнасць чалавечае сям’і. Я веру, што разам з гэтым таксама павялічыцца чуласць да тых, што блізка нас.


 [1]

Апошняе абнаўленне: 22 July 2018

Footnotes

[1Здымак: Vincent Bellec